Зарэчча (Кашалёўскі сельсавет)
Зарэчча
|
Зарэ́чча — вёска ў Кашалёўскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
На паўднёвым усходзе і поўначы мяжуе з лесам.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 5 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 53 км ад Гомеля.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рака Ліпа (прыток ракі Сож). На захадзе меліярацыйны канал.
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Чачэрск — Буда-Кашалёва.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на захадзе далучаецца крывалінейная вуліца. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Пралетарый», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў кастрычніку 1943 года нямецкія карнікі спалілі 49 двароў, ад рук акупантаў загінулі 9 жыхароў. 14 жыхароў вёскі не вярнуліся з фронту. У 1959 годзе ў складзе саўгаса імя П. Я. Галавачова (цэнтр — вёска Кашалёва).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 75 гаспадарак, 224 жыхара.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1940 год — 52 двары, 190 жыхароў.
- 1959 год — 294 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — 75 гаспадарак, 224 жыхара.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632с.: іл. — 4000 экз. — ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0