Заслаўскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Заслаўскі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр горад Заслаўе
Насельніцтва (1926) 31 000
Плошча 1,1 тыс. км²

Засла́ўскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР, якая існавала у 19241959 гадах. Цэнтр — мястэчка (пазней — гарадскі пасёлак) Заслаўе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заслаўскі раен быў утвораны з Заслаўскай воласці Мінскага павета ў ліпені 1924 года[1] ў складзе Мінскай акругі. Па дадзеных 1926 года меў плошчу 638 км2, насельніцтва — 31,0 тыс. чал. У ліпені 1930 года, калі была скасавана акружная сістэма, Заслаўскі раён перайшоў у прамое падпарадкаванне БССР. У студзені 1938 года з увядзеннем абласнога дзялення уключаны ў склад Мінскай вобласці.

Па дадзеных на 1 студзеня 1947 года раен меў плошчу 1,1 тыс. км2. У яго склад уваходзілі гарадскі паселак Заслаўе і 10 сельсаветаў: Анусінскі (цэнтр — ст . Радашковічы), Гатовінскі (цэнтр — в. Буцэвічы), Навадворскі (цэнтр — д. Затычына), Рогаўскі, Сёмкаў-Гарадоцкі, Слабадскі, Старасельскі, Траскоўшчынскі, Шэпелеўскі, Шэршунскі.

У жніўні 1959 года раён быў скасаваны, а яго тэрыторыя перададзена ў Мінскі раён.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. — 50 000 экз.(руск.) 
  • Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз.