Заслужаны артыст РСФСР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Заслужаны артыст РСФСР
Honoured Artist of RSFSR medal.jpg
Арыгінальная назва Заслужаны артыст РСФСР
Краіна РСФСР
Тып Ганаровае званне
Каму ўручаецца артыстам, балетмайстрам, дырыжорам, кампазітарам, рэжысёрам, хормайстрам, музычным выканаўцам
Статус не прысвойваецца
Статыстыка
Дата заснавання 10 жніўня 1931 года
Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода Народны артыст РСФСР
Адпавядае Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі

Заслужаны артыст РСФСР — дзяржаўная ўзнагарода РСФСР, званне прысвойвалася Прэзідыумам Вярхоўнага Савета РСФСР і з'яўлялася адной з формаў прызнання дзяржавай і грамадствам заслуг грамадзян. Заснавана 10 жніўня 1931 года.

Пачынаючы з 1919 і да ўказу 1931 года прысвойвалася званне «Заслужаны артыст Рэспублікі». Прысвойвалася яно калегіямі Наркамасвета рэспублік, загадамі наркамаў асветы, выканкамамі абласных і краявых саветаў.

Званнем «Заслужаны артыст РСФСР» з 1931 да лютага 1992 гады ўзнагароджваліся шырока вядомыя ў СССР артысты, кампазітары, музыканты-інструменталісты, артысты цырка і гутарковага жанру, вядомыя выканаўцы класічнай, эстраднай і джазавай музыкі з РСФСР і саюзных рэспублік, а таксама дзясяткі іншых найвядомых творчых дзеячаў Расіі ў вобласці кіно, музыкі і іншых сферах культуры (гл. спіс заслужаных артыстаў РСФСР).

Наступнай ступенню прызнання было прысваенне звання «Народны артыст РСФСР», затым «Народны артыст СССР».

З лютага 1992 года ва ўсіх дакументах званне называецца «Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі». Нагрудны знак зведаў некаторыя змены: была прыбрана надпіс «РСФСР» і замест сцяга РСФСР 1954 года на муаравай стужцы быў трыкалор. У 1996 годзе выйшаў указ прэзідэнта РФ № 1341, пасля чаго былі распрацаваны новыя знакі.

Апісанне нагруднага знака «Заслужаны артыст РСФСР»[правіць | правіць зыходнік]

Нагрудны знак «Заслужаны артыст РСФСР» вырабляецца з тампаку з залачэннем і мае форму авала памерам 28,7 на 33 мм c вушкай. У цэнтральнай частцы знака размешчана выява ліры і ніжэй надпіс «Заслужаны артыст РСФСР» з лаўровымі галінамі па краях. Усе выявы і надпісы выпуклыя і заліты бясколернай, празрыстай эмаллю. Нагрудны знак пры дапамозе вушкі і звяна злучаецца з пазалочанай прамавугольнай калодачкай памерам 15 мм на 25 мм. Калодачка абвіта муаравай стужкай з чырвоным і светла-сінім колерам сцяга РСФСР. Калодачка мае з адваротнага боку шпільку для прымацавання знака да адзежы. Да знака прыкладалася Грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]