Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нагрудны знак у 1995—2020 гадах (злева) і з 2020 года (справа).

«Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне.

Ганаровае званне «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным працаўнікам будаўніцтва і будаўнічай індустрыі, якія працуюць у будаўнічых, навукова-даследчых, праектных, праектна-вышукальніцкіх, мантажных і іншых арганізацыях пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў вытворчай дзейнасці, распрацоўцы і ўкараненні прагрэсіўных праектаў і тэхналогій, перадавога досведу арганізацыі, механізацыі і аўтаматызацыі працы, дасягненне высокай эфектыўнасці вытворчасці і якасці будаўніча-мантажных прац.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]