Перайсці да зместу

Заслужаны настаўнік Беларускай ССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заслужаны настаўнік Беларускай ССР
Апісанне ўзнагароды
Тып узнагарода
Дата заснавання 10 мая 1940
Статус не ўручаецца

Заслужаны настаўнік Беларускай ССР — ганаровае званне. Прысвойвалася Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР настаўнікам агульнаадукацыйных і музычных школ, выкладчыкам вучылішчаў прафесійна-тэхнічнай адукацыі і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. А таксама выхавальнікам школ-інтэрнатаў, інтэрнатаў пры школах, груп з працяглым днём і дзіцячых дамоў[1]. Заснавана рашэннем Бюра ЦК КП(б)Б ад 10 мая 1940 года[2]. 13 красавіка 1995 года званне было афіцыйна зменена на «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь»[3].

  1. ↑ Заслужаны настаўнік Беларускай ССР // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя ў 5 т. / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш. — Мн.: «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», 1980. — Т. 3: Навука і навуковыя ўстановы. Тэхніка і тэхналогія. Народная асвета. Культура-асветныя ўстановы. Друк, тэлебачанне, радыёвяшчанне. Ахова здароўя. Фізкультура і спорт. — 596 с. — 15 000 экз.
  2. ↑ Новік Я. К., Петрыкаў П. Ц. Формирование кадров народного образования Белоруссии, 1917-1941 гг (руск.). — Наука и техника, 1981. — С. 281. — 295 с.
  3. ↑ Хаўратовіч І. П. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. — Беларуская энцыклапедыя, 2002. — С. 293. — 456 с. — ISBN 9789851102361.