Затока (Адэская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Затока
укр.: Затока
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
ПГТ з
Плошча
8,25 км²
Вышыня цэнтра
0 м[1]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
1900 чалавек (2017)
Шчыльнасць
200 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-4849
Паштовы індэкс
67772
Затока на карце Украіны ±
Затока (Адэская вобласць) (Украіна)
Затока (Адэская вобласць)
Затока (Адэская вобласць) (Адэская вобласць)
Затока (Адэская вобласць)

Затока[2] (укр.: Затока) — пасёлак гарадскога тыпу ў Білгарад-Дністроўскім гарадскім савеце Адэскай вобласці Украіны на беразе Чорнага мора, Днястроўскага і Будацкага ліманаў. Курорт.

Наяўнасць пяшчанага пляжу шырынёй у 50 метраў і даўжынёй у 5 кіламетраў, мелкаводдзе зрабілі Затоку адным з папулярных месцаў адпачынку жыхароў Украіны, Малдовы і Беларусі. У Затоцы дзейнічаюць дзясяткі баз адпачынку.

Геаграфічнае палажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Паўднёвая частка пасёлка размешчана на вузкай пясчанай Будацкай касе, якая аддзяляе Чорнае мора ад Будацкага лімана, астатняя частка - на больш доўгай Караліна-Бугазскай касе паміж Чорным морам і Днястроўскім ліманам. Такім чынам, цэнтральны раён пасёлка ляжыць у той частцы вобласці, якая цалкам ахоплівае гістарычны рэгіён Буджак, а два іншых — на поўнач — размешчаны на землях, якія ў часы Асманскай імперыі называліся Едзісан. Клімат умерана-кантынентальны, мяккі.

Тэрыторыя і транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Затока падзяляецца на тры тэрытарыяльныя раёны:

  • Ліманскі (чыгуначная платформа Ліманская, вуліцы: Вакзальная, Праектаваная, мікрараёны Новы, Чарнаморскі).
  • Сонечны (чыгуначная платформы Марская, Дружба, Сонечная, кааператыў Дружба).
  • Цэнтральны (чыгуначная станцыя Бугаз, вуліцы: Вінаградная, Зарыпава, Ліманская, Азёрная, Прыморская, Чарнаморская, мікрараён Райдужны).

Уздоўж усяго населенага пункта праходзіць адгалінаванне ад шашы E87-Н33 Адэса - Манашы, а таксама чыгуначная галіна АдэсаІзмаіл — Беразіно.

Курсіруюць пасажырскія цягнікі Кіеў — Адэса — Ізмаіл і Адэса - Ізмаіл / Беразіно, а таксама прыгарадныя цягнікі Адэса — Белгарад-Дністроўскі (6 пар летам і 3 пары зімой). Такім чынам, ёсць пастаянная чыгуначная камунікацыя з раённым, абласным цэнтрамі і з Кіевам.

Улетку, падчас турыстычнага сезону аўтобусных маршрутаў становіцца больш. Чыгуначны і аўтобусны транспарт з'яўляецца асноўным транспартам у пасёлку. З чэрвеня 2009 г. (на летні перыяд) адноўлена курсіраванне рачнога транспарту паміж прычаламі Бугаз і Белгарад-Днястроўскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паселішча Затока заснавана ў 1827 г. з прычыны ўстаноўкі на Цараградскім вусце навігацыйнага знака (маяка). У 1850 г. дырэкцыяй чарнаморскіх маякоў было прынята рашэнне Днястроўска-Царградскаму знаку з 21 верасня 1851 г. прысвоіць статус маяка на чале з лоцмайстрам і камандай матросаў у 6 чалавек. У 1877 г. маяк рэканструявалі. Замест драўлянага збудавання пабудавалі вежу вышынёй 16 м з ліхтарнымі памяшканнямі, у якой была ўсталяваная лінза Фрэнэля з газажаравай устаноўкай. Маяк мае статус помніка.

У сакавіку 1918 г. Бесарабію акупавала Румынія, а ў красавіку афіцыйна абвешчана аб уваходжанні гэтых зямель у склад Каралеўства Румынія. Вусцем Днястра пралягла новая дзяржаўная мяжа. Паўднёвая частка заліва (Бугаз) належала Румыніі, паўночная - СССР. 28 чэрвеня 1940 г. Бесарабія ўвайшла ў склад СССР. У 1941-1944 гг. гэтыя землі ўваходзілі ў румынскі акупацыйны раён. 21-22 жніўня 1944 г. працягвалася Днястроўская дэсантная аперацыя, у выніку якой пасёлак быў вызвалены.

14 лістапада 1945 г. сяло Бугаз перайменавана ў сяло Затока. У 1945 г. ў доме № 3 на вул. Плаўневай адкрылі новую школу. У 1953 г. у бараках, якія засталіся пасля будаўнікоў моста, размясцілася пачатковая школа. 5 снежня 1955 г. пабудаваны развадны чыгуначны мост праз Цараградскае вусце, якое злучае Днястроўскі ліман і Чорнае мора.

Зноскі