Захар Захаравіч Дудзіч
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Захар Захаравіч Дудзіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 жніўня 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2002 |
Род дзейнасці | эканаміст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Альма-матар |
Захар Захаравіч Дудзіч (17 жніўня 1913, в. Шацілы, Койданаўская воласць, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 2002) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1969), прафесар (1970). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1972).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (1939). Удзельнік II-й сусветнай вайны — абараняў Маскву, ваяваў супраць Японіі на Далёкім Усходзе. У 1948—1953 гг. працаваў у БДУ, у 1953—1990 гг. у Беларускім політэхнічным інстытуце (да 1980 загадчык кафедры палітэканоміі). Даследаваў тэарэтычныя праблемы развіцця мікра- і макраэканомікі, эканамічных адносін паміж рознымі краінамі.
Творы[правіць | правіць зыходнік]
- Экономические законы и их использование в строительстве коммунизма. Минск. 1965.
- Материальные интересы и экономические законы в развитом социалистическом обществе Минск. 1978.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дудзіч Захар Захаравіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 605. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.