Перайсці да зместу

Захар Кузьміч Магілеўчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Захар Кузьміч Магілеўчык
Дата нараджэння 18 лютага 1895(1895-02-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 1975(1975-01-06) (79 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці гігіеніст
Навуковая сфера гігіена і санітарыя[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн «Знак Пашаны» медаль «За працоўную доблесць» медаль «За працоўную доблесць» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Захар Кузьміч Магіле́ўчык[1][2] (18 лютага 1895(1895-02-18), Галоўчын, Магілёўская губерня6 студзеня 1975(1975-01-06)) — беларускі вучоны ў галіне гігіены і санітарыі, доктар медыцынскіх навук (1945), прафесар (1934), член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1953). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1949).

Нарадзіўся 18 лютага 1895 года ў вёсцы Галоўчын Магілёўскага павета Магілёўскай губерні (сучасны аграгарадок у Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці).

Скончыў пачатковую школу ў 1907 годзе, двухкласнае вучылішча ў Бялынічах і ў 1914 годзе — Магілёўскую фельчарскую школу[3]. Працаваў у розных паветах Магілёўскай губерні, быў прызваны ў армію.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў намеснікам старшыні сельсавета[3], быў мабілізаваны працаваць у проціэпідэмічных атрадах Магілёўскага губернскага аддзела аховы здароўя. У 1919 годзе накіраваны на вучобу Маскоўскі ўніверсітэт, медыцынскі факультэт якога скончыў у 1923 годзе. Прайшоў спецыялізацыю па гігіене і санітарыі ў Санітарна-гігіенічным інстытуце Наркамата аховы здароўя РСФСР[4].

З 1924 года працаваў павятовым санітарным ўрачом і намеснікам загадчыка аддзелам аховы здароўя ў Горацкім павеце, затым гарадскім санітарным урачом у Мінску. У 1925—1931 гадах — у Наркамаце аховы здароўя БССР на пасадах намесніка загадчыка, пазней — загадчыка санітарна-эпідэміялагічным аддзелам. Адначасова са снежня 1924 года пачаў працаваць у Беларускім дзяржаўным універсітэце асістэнтам, потым — дацэнтам кафедры гігіены медыцынскага факультэта. З 1931 года цалкам перайшоў працаваць у БДУ на пасадзе выконваючага абавязкі загадчыка кафедрай гігіены. У 1934 годзе зацверджаны ў званні прафесара і абраны на пасаду загадчыка кафедрай гігіены Мінскага медыцынскага інстытута[4].

Член КПСС з 1942 года. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1941—1943 гадах — загадчык кафедрай гігіены ў Іжэўскім медыцынскім інстытуце, кансультант па санітарным пытанням медсанчастак абаронных заводаў, ваенных шпіталяў і Наркамата аховы здароўя Удмурцкай АССР[4]. З чэрвеня 1943 года — на пасадзе рэктара адноўленага ў Яраслаўлі Беларускага медыцынскага інстытута, якую займаў да 1953 года.

З 1955 года на працягу 13 гадоў з’яўляўся галоўным рэдактарам часопіса «Здравоохранение Белорусии»[3]. Удзельнічаў у якасці сарэдактара раздзела «Гігіена» другога выдання «Вялікай медыцынскай энцыклапедыі»[4].

Памёр 6 студзеня 1975 года.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

З. К. Магілеўчыку належаць навуковыя працы па пытаннях гігіены, планіроўкі добраўпарадкаванні населеных пунктаў, жыллёва-камунальнай гігіене, санітарнай ахове прыродных рэсурсаў. Быў кансультантам праектаў генеральных планаў Мінска, Магілёва, Віцебска, Бабруйска, Гомеля і іншых населеных пунктаў БССР[4] (схемы размяшчэння ўстаноў медыцынскага абслугоўвання)[5]. З’яўляецца аўтарам больш за 120 навуковых прац. Пад яго кіраўніцтвам выканана 4 доктарскіх і 18 кандыдацкіх дысертацый.

Сярод апублікаванага:

  • Практыкум па эксперыментальнай (агульнай) гігіене. — Мн., 1931.
  • Актуальные вопросы гигены села. (разам з Д. П. Бяляцкім) // Вестник АМН СССР. 1964. № 7.

Грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Член Саюза архітэктараў СССР з 1934 года[5]. З. К. Магілеўчык быў старшынёй Беларускага навуковага таварыства гігіеністаў, членам праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства гігіеністаў, Усесаюзнага і Беларускага навукова-тэхнічных таварыстваў гарадской гаспадаркі[4]. Уваходзіў у склад архітэктурнага савета Камітэта па справах будаўніцтва і архітэктуры Савета Міністраў СССР, прэзідыума Вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя БССР, Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюзаў медыцынскіх работнікаў[4].

Абіраўся дэпутатам Яраслаўскага і Мінскага гарадскіх Саветаў[4].

Імем З. К. Магілеўчыка названы вуліцы ў горадзе Бялынічы і аграгарадку Галоўчын[6]. На будынку Галоўчынскай сельскай урачэбнай амбулаторыі ўстаноўлена мемарыяльная дошка[6].

  1. БелЭн 1999.
  2. Беларусь 1995.
  3. 1 2 3 Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2019. Праверана 16 красавіка 2019.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 Могилевчик Захар Кузьмич // РУП «Научно-практический центр гигиены» (руск.)
  5. 1 2 Могилевчик Захар Кузьмич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  6. 1 2 Кароткая краязнаўчая энцыклапедыя Галоўчынскай зямлі