Захар Уладзіміравіч Волкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Захар Волкаў
Zakhar Volkov 2022.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Захар Уладзіміравіч Волкаў
Нарадзіўся 12 жніўня 1997(1997-08-12)[1][2] (25 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 193 см
Вага 80 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь БАТЭ
Нумар 3
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2017 Беларусь Віцебск 2 (0)
2014   Беларусь Віцебск-2 7 (0)
2016   Беларусь Орша 14 (0)
2017   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 26 (4)
2018— Беларусь БАТЭ (Барысаў) 61 (2)
2022   Расія Хімкі 22 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2018 Беларусь Беларусь (да 21) 13 (1)
2017 Беларусь Беларусь B 1 (0)
2022— Беларусь Беларусь 6 (0)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 лютага 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 лістапада 2022

Захар Волкаў (нар. 12 жніўня 1997) — беларускі футбаліст, абаронца барысаўскага БАТЭ і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец віцебскага футбола, у 2014 годзе пачаў выступаць за фарм-клуб «Віцебск-2». Ужо ўлетку таго ж года быў пераведзены ў асноўную каманду «Віцебска», у складзе якой дэбютаваў 25 кастрычніка ў матчы супраць «Зоркі-БДУ» (3:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Па выніках сезона 2014 «Віцебск» вярнуў месца ў Вышэйшай лізе, і Захар стаў выступаць за дубліруючы склад.

У ліпені 2016 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Орша»[4], дзе стаў іграком асновы. У аршанскім клубе перакваліфікаваўся з апорнага паўабаронцы ў абаронцу. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў «Віцебск»[5]. Разам з віцебскай камандай пачынаў падрыхтоўку да сезона 2017, аднак у сакавіку на правах арэнды далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[6]. 1 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Слуцка» (0:1). Пазней здолеў замацавацца ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы навапалачан, аднак па выніках сезона 2017 «Нафтан» страціў месца ў Вышэйшай лізе.

У снежні 2017 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[7]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2018 года атрымаў траўму, пасля вяртання страціў месца ў аснове, аднак з лістапада зноў стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. Заставаўся іграком асновы ў першай палове 2019 года, пасля часцей заставаўся на лаўцы запасных. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[8]. У маі 2020 года дапамог БАТЭ выйграць Кубак Беларусі, забіўшы адзіны гол у фінальным матчы супраць брэсцкага «Дынама» (1:0, у дадатковы час).

У жніўні 2020 года быў дыскваліфікаваны АБФФ на 2 гады па справе аб дагаварных матчах[9]. У кастрычніку 2020 года рашэнне АБФФ было распаўсюджана ФІФА на ўсе спаборніцтвы пад яе эгідай[10]. Тым не менш, абаронца застаўся ў складзе БАТЭ. У верасні 2021 года на паседжанні КДК АБФФ да астатняга тэрміну дыскваліфікацыі было прынята рашэнне аб адтэрміноўцы на два гады, такім чынам абаронца зноў атрымаў магчымасць выступаць ва ўнутраных спаборніцтвах[11].

У студзені 2022 года на правах арэнды далучыўся да расійскага клуба «Хімкі»[12], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У жніўні 2022 года арэнда была падоўжана на сезон 2022/23 з правам выкупу[13]. У лютым 2023 года арэнды была спынена, і абаронца вярнуўся ў БАТЭ[14].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

11 лістапада 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы са зборнай Украіны. У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

З 2018 года пачаў прыцягвацца да збораў нацыянальнай зборнай Беларусі. 9 верасня 2019 года дэбютаваў у зборнай, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Уэльса (0:1).

Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[15][16].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 (1) Д3 Віцебск-2 Беларусь 7 0
2014 (2) Д2 Віцебск Беларусь 2 0
2015 дубль Віцебск Беларусь 23 4
2016 (1) дубль Віцебск Беларусь 14 2
2016 (2) Д2 Орша Беларусь 14 0
2017 Д1 Нафтан Беларусь 26 4
2018 Д1 БАТЭ Беларусь 18 1
2019 Д1 БАТЭ Беларусь 22 1
2020 Д1 БАТЭ Беларусь 16 0
2021 Д1 БАТЭ Беларусь 5 0
2021/22 (2) Д1 Хімкі Расія 12 1
2022/23 (1) Д1 Хімкі Расія 10 0

Зноскі

  1. Zakhar Volkov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Zakhar Volkov // FBref.com
  3. https://www.pressball.by/footballstat/zakhar_volkov/
  4. Кучеров и Волков перешли в «Оршу»
  5. Гущенко, Вергейчик, Соловей и еще 10 игроков продлили соглашения с «Витебском», Мараховский и Шевчук покидают команду
  6. "Нафтан" планирует арендовать у "Витебска" Евгения Калинина и Захара Волкова
  7. БАТЭ подписал защитника "Нафтана" Захара Волкова
  8. Волков продлил контракт с БАТЭ
  9. Захар Волков дисквалифицирован на два года. Айдов, Тарликовский и Горбачев - пожизненно
  10. ФИФА дисквалифицировала Захара Волкова до 5 августа 2022 года
  11. К дисквалификации Захара Волкова применена временная отсрочка исполнения
  12. "Химки" арендовали у БАТЭ с правом выкупа Захара Волкова
  13. БАТЭ расстался с Володько и вновь отправил Волкова в аренду в "Химки"
  14. Футбол. Захар Волков присоединился к БАТЭ (руск.). pressball.by (6 лютага 2023). Праверана 6 лютага 2023.
  15. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  16. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]