Захар Якаўлевіч Карнееў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Захарый Якаўлевіч Карнееў
Захарый Якаўлевіч Карнееў
2-і апякун Харкаўскай навучальнай акругі
1817 — 1822
Папярэднік: Севярын Восіпавіч Патоцкі
Пераемнік: Іван Сямёнавіч Арлай
сцяг
2-і Мінскі губернатар
1796 — 1806
Манарх: Павел I; Аляксандр I
Віцэ-губернатар: Андрэй Сідаравіч Міхайлаў;
Уладзімір Мацвеевіч Ржэўскі;
Іван Якаўлевіч Сыценскі;
Андрэй Іванавіч Санілаў;
Сяргей Мікітавіч Беняволенскі
Папярэднік: Іван Мікалаевіч Няплюеў
Пераемнік: Герман Іванавіч Родынг
сцяг
4-ы Арлоўскі віцэ-губернатар
1785 — 18 студзеня 1797
Губернатар: Аўраам Сцяпанавіч Лапухін;
Сямён Аляксандравіч Няплюеў;
Сяргей Апанасавіч Бранчанінаў;
Аляксандр Пятровіч Квашнін-Самарын
Папярэднік: Пётр Іванавіч Навасілыдаў
Пераемнік: Павел Іванавіч Пратасаў
 
Дзейнасць: афіцэр
Нараджэнне: 1748
Смерць: 1828
 
Ваенная служба
Гады службы: 1775-
Прыналежнасць: Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Род войскаў: армія
Званне: палкоўнік

Захар Якаўлевіч Карнееў (руск.: Захáрий Я́ковлевич Корнéев; 17481828) — першы губернатар Мінскай губерні (1796—1806), пазней — папячыцель Харкаўскага ўніверсітэта і Харкаўскай навучальнай акругі, пісьменнік. Сенатар, сапраўдны стацкі саветнік, тайны саветнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Захарый Якаўлевіч Карнееў — быў на ваеннай службе з 1775 года. Вядомы ў свой час масон. У 1775 годзе ён быў адпраўлены да някрасаўскіх казакоў, для вяртання іх у рускае падданства.

У 1782 годзе быў прызначаны дырэктарам эканоміі (гэта значыць членам казённай палаты) у Курскае намесніцтва. У 1785 годзе прызначаны Арлоўскім віцэ-губернатарам.

У студзені 1793 года Мінск (у складзе цэнтральнай часткі Беларусі) быў далучаны да Расійскай імперыі ў выніку Другога падзелу Рэчы Паспалітай, і 3 красавіка таго ж года стаў цэнтрам новай Мінскай губерні. У 1796 годзк Карнееў стаў першым губернатарам гэтай губерні.

У 1805 годзе, дзякуючы апецы губернатара Карнеева, быў заснаваны губернатарскі сад (названы пасля гарадскім; цяпер — парк імя Максіма Горкага). У той жа час быў закладзены і сквер, які атрымаў у 1870 годзе названы Аляксандраўскім. Пры ім пачалася перапланіроўка Мінска. Галоўная магістральная вуліца Мінска, пракладзеная яшчэ ў сярэдзіне XVI стагоддзя, як участак Маскоўска-Венскага паштовага тракта, пры Карнееве была перапланавана і названа ў яго гонар Захар’еўскай (цяпер — праспект Незалежнасці).

21 снежня 1802 года прысвоен дваранскі герб.

У 1808 годзе З. Я. Карнееў быў прызначаны сенатарам, а ў 1810 годзе — членам Дзяржаўнага савета.

У 1810 годзе стаў хросным бацькам сына В. Я. Джункоўскага — Аляксандра[1].

У 1815 годзе, па прапанове князя А. М. Галіцына Карнееў стаў адным з віцэ-прэзідэнтаў расійскага біблейскага таварыства. У 1817 годзе Галіцын прызначыў яго апекуном Харкаўскай навучальнай акругі.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Крыніца — Электронныя каталогі РНБ

  • Карнеев З. Я. Мысли, излиявшиеся при чтении молитвы Господней: Отче наш. — СПб.: тип. Акад. наук, 1814. — 23 с. — (авт. установлен по статье Б. Модзалевского «Лабзин» в Русском биогр. словаре).
  • Карнеев З. Я. Мои понятия о символе веры : Сочинение автора мыслей, излиявшихся при молитве Отче наш. — СПб.: печ. при Имп. Акад. наук, 1814. — 46 с. — (автор устан. по изд.: Масанов. Словарь псевдонимов. — Т. 1. — М., 1956).

Перапіска з Карнеевым князя А. М. Галіцына і А. Ф. Лабзіна надрукавана ў «Русском Архиве» (1892, № 12 і 1833, № 5).

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Джунковский Александр Васильевич 1810—1887. Генеалогическая база знаний: персоны, фамилии, хроника. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2013. Праверана 15 студзеня 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Щелков И. Из истории Харьковского университета // Журнал Министерства народного просвещения. — 1890. — № 10.
  • Шаблон:Палаўцоў