Заха Хадзід
| Заха Хадзід | |
|---|---|
| Zaha Hadid DBE | |
| | |
| Дата нараджэння | 31 кастрычніка 1950[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 31 сакавіка 2016[7][8][…] (65 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства |
|
| Бацька | Mohammed Hadid[d] |
| Альма-матар | |
| Працы і дасягненні | |
| Месца працы | |
| Член у | |
| Працаваў у гарадах | Лондан, Берлін, Інсбрук, Капенгаген, Сарагоса, Рым, Баку |
| Архітэктурны стыль | постмадэрнізм |
| Найважнейшыя пабудовы | Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя, Цэнтр водных відаў спорту, Гандлёвы комплекс "Galaxy SOHO" |
| Узнагароды | |
| zaha-hadid.com(англ.) | |
Заха Хадзід (араб. زها حديد, англ.: Zaha Mohammad Hadid; 31 кастрычніка 1950, Багдад, Ірак — 31 сакавіка 2016) — брытанскі архітэктар і дызайнер арабскага паходжання, прадстаўніца дэканструктывізму. У 2004 годзе стала першай жанчынай-архітэктарам, якая атрымала Прытцкераўскую прэмію. Дама-Камандор ордэну Брытанскай імперыі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Заха Хадзід нарадзілася ў 1950 годзе ў Багдадзе, Ірак. З 1972 па 1977 гг. вучылася ў Архітэктурнай асацыяцыі ў Лондане. Пачала кар’еру у бюро ОМА вядомага галандскага архітэктара і тэарэтыка дэканструктывізму Рэма Колхаса. у 1980 годзе Заха Хадзід заснавала уласную архітэктурную фірму Zaha Hadid Architects.
На працягу 1980-х выкладае ў асацыяцыі Архітэктуры і іншых прэстыжных установах. Кіруе кафедрай Кэндзо Тангэ ў Вышэйшай Школе Дызайну пры Гарвардскім універсітэце, кафедрай Салівэна ў Школе Архітэктуры пры Ілінойскім універсітэце ў Чыкага. Выкладае як запрошаны прафесар ва Універсітэце Выяўленчых Мастацтваў Гамбурга (HFBK Hamburg), Кнолтанаўскай Школе Архітэктуры ва Універсітэце штата Агая, у Калумбійскім універсітэце і ў Ельскай Школе Архітэктуры. З 2000-х гадоў выкладае як запрошаны прафесар ва Універсітэце Прыкладных Мастацтваў (горад Вена), на майстар-класах «Vertical-Studio».
З’яўляецца ганаровым членам Амерыканскай Акадэміі Мастацтваў і Архітэктуры, членам Амерыканскага Інстытута Архітэктуры. Была членам апякунскага савету Фонду Архітэктуры (Вялікабрытанія). На дадзены момант з’яўляецца прафесарам Венскага Універсітэту Прыкладных Мастацтваў (Аўстрыя).[12]
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
У фірме Zaha Hadid Architects працуе больш за 350 чалавек. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Лондане.
Канцэпты[правіць | правіць зыходнік]
Рэалізаваныя праекты[правіць | правіць зыходнік]
- Пажарная станцыя кампаніі Vitra (1994), Вайль-ам-Райн, Германія
- Трамплін у Бергізэлі (2002), Інсбрук, Аўстрыя
- Цэнтр сучасных мастацтваў (2003), Цынцынаці, ЗША
- Гатэль «Пуэрта Амерыка» (2003—2005), Мадрыд, Іспанія
- Цэнтральны будынак BMW (2005), Лейпцыг, Германія
- Музей Ordrupgaard annexe (2005), Капенгаген, Данія
- Навуковы цэнтр «Фэна» (2005), Вольфсбург, Германія
- Цэнтр Мэгі ў бальніцы Вікторыі (2006), Крэкалдзі, Шатландыя
- Новыя станцыі фунікулёру «Hungerburgbahn» (2007), Інсбрук, Аўстрыя
- Мабільны павільён «Шанэль» (2006—2008), Токіа, Ганконг, Нью-Ёрк, Лондан, Парыж, Масква
- Мост-павільён (2008), Сарагоса, Іспанія
- «Pierresvives» (2002—2012), Манпелье, Францыя
- Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя (1998—2010), Рым, Італія
- Дом оперы ў Гуанчжоу (2010), Гуанчжоу, Кітай
- Мост Шэйха Зайда (2007—2010), Абу-Дабі, ААЭ
- Гандлёвы комплекс «Galaxy SOHO» (2012), Пекін, Кітай
- Цэнтр водных відаў спорту (2011), Алімпійскія гульні 2012, Лондан, Вялікабрытанія
- Прыбярэжны музей (частка музею транспарту Глазга) (2007—2011), Глазга, Шатландыя
- CMA CGM Tower (2004—2011), Марсель, Францыя
- Акадэмія Эвелін Грэйс (2006—2010), Лондан, Вялікабрытанія
- Галерэя Roca London (2009—2011), Лондан, Вялікабрытанія
- Цэнтр Гейдара Аліева (2007—2012), Баку, Азербайджан
- Мастацкі музей Элі і Эдыт Броўд (2010—2012), Іст-Лэнсінг, Мічыган, ЗША
- Бібліятэка і навуковы цэнтр Венскага Эканамічнага універсітэту, Вена, Аўстрыя
- Innovation Tower (2013), Ганконг
- Dongdaemun Design Plaza (2008—2014), Сеул, Паўднёвая Карэя
У 2010 годзе Хадзід атрымала прапанову спраектаваць новы будынак Цэнтральнага Банку Ірака. Пагадненне было урачыста падпісана 2 студзеня 2012 года ў Лондане.[13] Гэта будзе першы праект Хадзід у яе роднай краіне.[14] У 2008 годзе праект Хадзід быў названы лепшым для філіялу музея Гугенхайма ў Вільнюсе.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Zaha Hadid — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Zaha Hadid // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.nytimes.com/2016/04/01/arts/design/zaha-hadid-architect-dies.html Праверана 31 сакавіка 2016.
- ↑ http://www.artnet.com/artists/zaha-hadid/
- ↑ https://data.bnf.fr/ark:/12148/cb12151021v
- ↑ http://www.bbc.co.uk/news/entertainment-arts-35936768
- ↑ 8,0 8,1 http://nyti.ms/22S2VgZ Праверана 31 сакавіка 2016.
- ↑ 9,0 9,1 建築家ザハ・ハディドさん死去 新国立の旧計画デザイン — 朝日新聞社, 2017. Праверана 1 красавіка 2017.
- ↑ http://www.bbc.com/news/entertainment-arts-35936768
- ↑ 11,0 11,1 (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
- ↑ Architekturentwurf 1 Studio Hadid (ням.)
- ↑ Zaha Hadid Architects and Central Bank of Iraq Sign Agreement for New Headquarters (12 February 2012).(англ.)
- ↑ Nayeri, Farah. Zaha Hadid to Design New Iraqi Central Bank After June Attack, Bloomberg L.P. (27 August 2010).(англ.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт (англ.)
- Публікацыі Захі Хадзід на сайце Аrchello (англ.)
- Нарадзіліся 31 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Багдадзе
- Памерлі 31 сакавіка
- Памерлі ў 2016 годзе
- Памерлі ў Фларыдзе
- Пахаваныя ў Англіі
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Дамы-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Кавалеры Камандорскага Крыжа ордэна Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
- Лаўрэаты Прытцкераўскай прэміі
- Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Вялікабрытаніі
- Архітэктары-постмадэрністы