Заходне-Індыйскі хрыбет
Заходне-Індыйскі хрыбет — падводны хрыбет на паўднёвым захадзе Індыйскага акіяна. Адносіцца да сярэдзінна-акіянічных хрыбтоў.
Даўжыня хрыбта складае каля 4000 км, шырыня — 200-300 км. Пераважныя глыбіні над грэбенем 2000—3000 м, мінімальная — 251 м, адносная вышыня — ад 2000 да 1000 м.
На паўднёвым захадзе хрыбет злучаецца з Афрыканска-Антарктычным, на паўночным усходзе — з Аравійска-Індыйскім і Цэнтральна-Індыйскім хрыбтамі. Паверхня хрыбта моцна раздзеленая. Шырока развіты выхады карэнных, у тым ліку ўльтраасноўных парод (серпентыніты, перыдатыты). Таксама характэрная падвышаная сейсмічная актыўнасць.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).