Заходне-Карэльскае ўзвышша
Выгляд
Заходне-Карэльскае ўзвышша — узвышша на захадзе Рэспублікі Карэлія, паміж Сегвозерам і Лексвозерам. Даўжыня каля 130 км, вышыня да 417 м. Складзена гнейса-гранітамі і кварцытамі, перакрыта разарваным плашчом грубаабломкавай марэны. Заходняя частка складаецца з асобных купалападобных узвышшаў, цэнтральная — з доўгіх высокіх і вузкіх град (асабліва ў паўднёвай частцы) і ўсходняя — узгорыстая, абмежаваная на паўночным усходзе і паўднёвым захадзе забалочанымі раўнінамі. Пакрытая тайговымі яловымі і хваёвымі лясамі.