Заходне-Македонскі ўніверсітэт
Выгляд
| Заходне-Македонскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| грэч. Πανεπιστήμιο Δυτικής Μακεδονίας | |
| | |
| Арыгінальная назва | грэч. Πανεπιστήμιο Δυτικής Μακεδονίας |
| Заснаваны | 2003 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Казані |
| Сайт | uowm.gr |
Заходне-Македонскі ўніверсітэт (грэч. Πανεπιστήμιο Δυτικής Μακεδονίας) — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Казані.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў заснаваны ў горадзе Казані ў 2003 годзе. У 2015 годзе, пасля першых выбараў рэктара, універсітэт стаў самакіруемай установай. У 2019 годзе ўніверсітэт быў аб'яднаны з Інстытутам тэхналагічнай адукацыі Заходняй Македоніі. Новы ўніверсітэт кіруе 7 школамі і 22 дэпартаментамі ў 5 гарадах (Казані, Фларына, Касторыя, Пталемаіда і Грэвена).
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Школа інжынерыі
- Школа эканомікі
- Школа (дакладных) навук
- Школа навук аб здароўі
- Школа сельскай гаспадаркі
- Школа сацыяльна-гуманітарных навук
- Школа прыгожых мастацтваў
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Заходне-Македонскі ўніверсітэт