Заходнепаморскае ваяводства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заходнепаморскае ваяводства
Województwo zachodniopomorskie
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна  Польшча
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Шчэцін
Найбуйнейшыя гарады Кашалін, Старгард
Дата ўтварэння 1 студзеня 1999
Насельніцтва (2013)
1 721 405 (11-е месца)
Шчыльнасць 75 чал./км²
Плошча 22 892 км²
(5-е месца)
Заходнепаморскае ваяводства на карце
Часавы пояс UTC+1
Код ISO 3166-2 PL-32
Код аўтам. нумароў Z
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заходнепаморскае ваяводства (польск.: województwo zachodniopomorskie) — ваяводства, размешчанае на паўночным захадзе Польшчы. Адміністрацыйны цэнтр і буйнейшы горад — Шчэцін.

Утворанае 1 студзеня 1999 ў адпаведнасці з рэформай мясцовага кіравання 1998 з былых Шчэцінскага і Кашалінскага ваяводстваў і невялікіх частак суседніх ваяводстваў. Названае паводле гістарычнага рэгіёна Памор'е (Памеранія). Назва Заходнепаморскае не зусім дакладнае, паколькі ваяводства не ўключае многія землі заходняга Памор'я, якія знаходзяцца на тэрыторыі Германіі (Пярэдняя Памеранія), гістарычна гэтыя землі называлі сярэдняй і ўсходняй Памераніяй.

Насельніцтва — 1 721 405 жыхароў (2013 год)[1].

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У Заходнепаморскае ваяводства ўваходзяць тры горада на правах павета і 18 паветаў. У сваю чаргу, яны падзелены на 114 гмін: 11 гарадскіх гмін, 52 вяскова-гарадскія гміны і 51 вясковую гміну.

Гарады з насельніцтвам звыш 9 тыс.
станам на 31 снежня 2011 года
Шчэцін 409 596 Свідвін 15 898
Кашалін 109 233 Хошчна 15 803
Старгард 69 771 Дарлова 14 390
Калабжэг 47 078 Барлінак 14 339
Свінауйсце 41 516 Дэмбна 14 153
Шчацінак 40 799 Злаценец 13 424
Паліцы 33 940 Слаўна 13 105
Валч 26 466 Пыжыцы 12 876
Бялогард 24 861 Драўска Паморске 11 917
Галенеў 22 844 Мыслібуж 11 694
Грыфіна 21 659 Лобаз 10 632
Грыфіцы 17 029 Тшэбятаў 10 265
Навогард 17 028 Камень Паморскі 9 274

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]