Заходне-Франкскае каралеўства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Заходне-Франкскае каралеўства
фр.: Francie occidentale

Каралеўства
Flag of None.svg
843 — 987


Bannière de France style 1500.svg


Traktat verdun.svg
     Заходне-Франкскае каралеўства пасля Вердэнскага дагавора 843 года
Сталіца Парыж
Мова(ы) лацінская, старафранцузская, старааксітанская, брэтонская
Рэлігія Рымска-каталіцкая царква
Грашовая адзінка солід, трыенс, дэнарый, пфеніг
Насельніцтва французы, брэтонцы, нарманы
Форма кіравання спадчынная манархія
Дынастыя Каралінгі

Заходне-Франкскае каралеўства (фр.: Francie occidentale) — дзяржава на тэрыторыі цяперашняй Францыі, якая ўтварылася ў выніку падзелу Франкскай імперыі.

Узнікненне[правіць | правіць зыходнік]

У 843 годзе ўнукі Карла Вялікага Лотар I, Людовік II Нямецкі і Карл II Лысы заключылі Вердэнскі дагавор аб падзеле Франкскай імперыі. Лотар, захаваўшы імператарскі тытул, атрымаў Італію і шырокую паласу зямель уздоўж Рэйна і Роны (Сярэдняе каралеўства), Людовік Нямецкі — землі на ўсход ад Рэйна (Усходне-Франкскае каралеўства), Карл Лысы — землі на захад ад Рэйна (Заходне-Франкскае каралеўства).

Фарміраванне французскай нацыі[правіць | правіць зыходнік]

Такім чынам, спрадвечныя землі франкаў (і шматлікія іншыя тэрыторыі) апынуліся ў Лотара і Людовіка Нямецкага. Карлу Лысаму дасталася былая тэрыторыя Галіі, дзе заваёўнікі-франкі складалі мізэрную меншасць насельніцтва (Выключэннем было графства Фландрыя, дзе франкаў было амаль столькі ж, колькі і карэнных жыхароў). Пры гэтым франкі сталі ваеннай праслойкай, пераўтворанай затым у саслоўе феадалаў. Асноўную масу насельніцтва складалі галы, таксама пражывала некаторая колькасць нашчадкаў рымлян. К таму часу і тыя, і другія размаўлялі на мове раманскай групы, блізкай да лацінскай (пытанне аб ступені блізкасці да лацінскай гальскай мовы — старажытнай мовы галаў — застаецца дыскусійным). Гала-раманскае насельніцтва склала сялянства і большую частку духавенства. Толькі ў Фландрыі і Латарынгіі (частка якой з горадам Вердэнам з 870 года некаторы час таксама ўваходзіла ў склад каралеўства) большасць франкаў увайшла ў склад сялянства.

Мова франкаў належала да германскай групы, але яна не мела пісьма. Пісьменныя франкі пісалі на лацінскай мове. Хрысціянства яны таксама ўспрынялі пры дапамозе мясцовага гала-раманскага насельніцтва. Усё гэта спрыяла таму, што ўжо к моманту падзелу імперыі асноўная маса гальскіх франкаў страціла родную мову і перайшла на мову, якую ў той час звалі «раманскай», а ў наш час — старафранцузскай. Фактычна гэта была мова гала-раманскага насельніцтва, у якую ўвайшло на здзіўленне мала франкскіх слоў. Толькі вышэйшая арыстакратыя ведала ўсе тры мовы — лацінскую, франкскую і «раманскую».

У лацінамоўным сачыненні гісторыка Нітгарда ёсць апісанне «Страсбургскіх клятваў», якія давалі ў 842 годзе Карл Лысы, Людовік Нямецкі і іх войскі. Воіны Карла Лысага давалі клятву на старафранцузскай мове (romana lingua), а воіны Людовіка — на франкскай (teudisca lingua). Слова teudisca утварылася ад франкскага слова tiud, якое азначае «народ, племя». Ад гэтага ж словы пазней утварылася слова «Deutsch» — нямецкі.

Асіміляцыя галаў і франкаў[правіць | правіць зыходнік]

У далейшым асіміляцыя франкаў гала-раманскім насельніцтвам прывяла да ўзнікнення французскай народнасці. Слова Français (французы) першапачаткова азначала «франкскія» (напрыклад, les rois français — франкскія каралі, les tributaires français — франкскія падданыя (галы)). Затым французамі сталі зваць усіх жыхароў вобласці вакол Парыжа (цяпер рэгіён Іль-дэ-Франс), і толькі потым — жыхароў усяго каралеўства. У цяперашняй французскай мове доля запазычанняў ацэньваецца ў 12 % слоў (галоўным чынам, з англійскай і нямецкай), аднак доля слоў, запазычаных непасрэдна з франкскай, мізэрная. Тым не менш, некаторыя папулярныя французскія імёны бяруць пачатак ад франкскіх каралёў: Шарль (Карл), Анры (Генрых), Луі (Хлодвіг, Людовік). Ад франкаў пайшла і цяперашняя назва краіны — Францыя.

Знешнія фактары[правіць | правіць зыходнік]

У каралеўстве ішоў працэс феадальнага раздрабнення. Герцагі і графы сталі толькі намінальна падпарадкоўвацца каралям, а нярэдка і варагавалі з імі. Каралі звычайна выбіраліся феадаламі, прычым не заўсёды выбраныя каралі былі з дынастыі Каралінгаў.

З IX стагоддзя пачаліся ўварванні нарманаў. Яны плавалі па Сене, Луары і іншых рэках, бралі даніну з мясцовага насельніцтва, рабавалі франкскія гарады, здзяйснялі паходы на Парыж. Часам нават каралі былі вымушаны плаціць даніну нарманам. Па дагаворы 911 года паміж нарманскім князем Ралонам і заходне-франкскім каралём Карлам Прастаком было ўтворана графства Нармандыя (неўзабаве яно стала герцагствам). Заваёўнікі-нарманы ўтварылі феадальнае і купецкае саслоўі Нармандыі і засвоілі мову гала-раманскага насельніцтва (склалася так званая «нармандская» мова, якая фактычна з'яўляецца дыялектам французскай). У X стагоддзі ўтварылася нармандская народнасць, якая пазней увайшла ў склад французскай.

Заходне-франкскія каралі, як і ўсходне-франкскія (гэта значыць германскія), звычайна тытулавалі сябе «кароль франкаў» (rex Francorum) ці проста «кароль». Поўныя назвы «rex Francorum Occidentalium» і «rex Francorum Orientalium» яны ўжывалі, калі заключалі дагавор адзін з адным. У 962 годзе ўсходне-франкскі кароль Атон I атрымаў тытул «імператар франкскі і рымскі», а ў 967 годзе яго сын Атон II быў каранаваны проста як «імператар рымскі». Такім чынам, тытул «rex Francorum» застаўся за заходне-франкскімі каралямі.

Сувязі паміж франкскімі каралеўствамі[правіць | правіць зыходнік]

Паміж франкскімі каралеўствамі першапачаткова захоўваліся дынастычныя сувязі. Яны намінальна ўсё яшчэ ўваходзілі ў склад франкскай «Рымскай імперыі». У прыватнасці, Карл Лысы ў 875877 гадах быў імператарам. У 884 годзе заходне-франкскія феадалы запрасілі кіраваць германскага караля Карла Тоўстага, які к таму часу ўжо стаў імператарам. Але з 887 года заходнія франкі перасталі прызнаваць вярхоўную ўладу імператараў.

Узнікненне французскай дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]

Умоўна за дату ператварэння Заходне-Франкскага каралеўства ў Францыю прыняты 987 год, у якім памёр апошні кароль з дынастыі Каралінгаў, а каралём быў выбраны Гуга Капет, заснавальнік дынастыі Капетынгаў. У афіцыйным тытуле ўпершыню каралём Францыі назваўся Людовік VIII у 1223 годзе.

Манархі[правіць | правіць зыходнік]

Гады кіравання каралёў Заходне-Франкскага каралеўства (калі яўна не ўказана, кароль належыць да дынастыі Каралінгаў):

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Jim Bradbury. The Capetians: Kings of France, 987—1328. London: Hambledon Continuum, 2007.
  • Simon Coupland. «The Coinages of Pippin I and II of Aquitaine» Revue numismatique, 6th series, 31 (1989), 194—222.
  • Geoffrey Koziol. «Charles the Simple, Robert of Neustria, and the vexilla of Saint-Denis». Early Medieval Europe 14:4 (2006), 355-90.
  • Archibald R. Lewis. The Development of Southern French and Catalan Society, 718—1050. Austin: University of Texas Press, 1965.
  • Simon MacLean. Kingship and Politics in the Late Ninth Century: Charles the Fat and the end of the Carolingian Empire. Cambridge: Cambridge University Press, 2003.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]