Заходняя Арменія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Заходняя Арменія (арм.: Արևմտյան Հայաստան) — заходняя частка гістарычнай Арменіі. Пасля страты Арменіяй дзяржаўнасці ўваходзіла ў склад Візантыі, з 16 стагоддзя — у склад Асманскай імперыі, з 1923 года ў складзе Турцыі[1]. Армянскае насельніцтва рэгіёна было знішчана ў ходзе масавых забойстваў армян 1894—1896 гадоў і Генацыду армян 1915—1923 гадоў.

Часам таксама выкарыстоўваюцца гістарычныя тэрміны — «Візантыйская Арменія», «Асманская Арменія», «Турэцкая Арменія» і «Усходняя Анатолія».

На захадзе Заходняй Арменіі існавала дзяржава Малая Арменія.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя Заходняй Арменіі. Шэсць армянскіх правінцый Асманскай імперыі — Ван, Эрзурум, Элязыг, Бітліс, Дыярбакыр, Сівас. Тэрмін Шэсць армянскіх правінцый быў упершыню выкарыстаны на Берлінскім кангрэсе ў 1878 годзе.

I і II падзелы Вялікай Арменіі[правіць | правіць зыходнік]

У перыяд панавання Візантыі пад Заходняй Арменіяй разумеліся наступныя тэрыторыі:

Паняцце «Заходняя Арменія» ўвайшло ва ўжытак у 387 годзе, пасля падзелу Вялікай Арменіі на Заходнюю (Рымская імперыя) і Усходнюю (Сасанідскі Іран) часткі.

Карта падзела Вялікай Арменіі паміж Асманскай і Персідскай імперыямі. Паказаны шэсць армянскіх правінцый Асманскай імперыі (Заходняя Арменія) і вобласці Усходняй Арменіі, якія адышлі да Расіі ў XIX стагоддзі, улучаючы вобласці кампактнага жыцця армян

У 536 годзе візантыйскі імператар Юстыніян I (527—565) падзяліў Заходнюю Арменію на 4 адміністрацыйныя раёны — адпаведна I, II, III і IV Арменіі.

У выніку 20-летняй персідска-візантыйскай вайны (572591) адбыўся новы падзел Арменіі: частка Усходняй Арменіі адышла да Візантыі.

Армянскае аўтаномнае княства[правіць | правіць зыходнік]

Каля 631 г. у межах Візантыйскай Арменіі паўстала аўтаномнае армянскае княства. Пазней у яго ўлучана частка Персідскай Арменіі, кіраўнік якой, Тэадорас Рштуні, плаціў даніну халіфу Муавію і падначальваўся яго намесніку[2]. Пасля смерці Муавіі ў 680 годзе выплата даніны спынілася.

Нашэсце цюркаў[правіць | правіць зыходнік]

У 885 г. высілкамі прадстаўнікоў дынастыі Багратыдаў і іх прыхільнікаў незалежнасць Арменіі аднавілася ў пераважнай частцы Вялікай Арменіі — Васпураканскае царства, Таронскае княства, Арцахскае княства, Карскае ці Ванандскае, Сюнікскае царствы, Тайскае курапалацтва.

Пасля нашэсцяў туркаў-сельджукаў у другой палове XI у. і паданні царства Багратыдаў на тэрыторыі 3ападной Арменіі паўсталі розныя сельджукскія эміраты. Працягвалі сваё існаванне таксама шэраг армянскіх княстваў — Тарнікянаў (Сасун), Хегенскянаў (Васпуракан) і г.д.. У XII—XIII стст. некаторыя часткі 3ападной Арменіі ўвайшлі ў склад княства Закаранаў.

Аднак нашэсце манголаў прывяло да паслаблення армянскага нахарарскага саслоўя, і на тэрыторыі Арменіі асталяваліся качавыя туркменскія плямёны, што яднаюцца ў кланы Ак-каюнлу і Кара-каюнлу.

Пад уладай Асманскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Усходняя і частка Заходняй Арменіі (Armenia occidentalis) на карце 1740 года.
Заходняя Арменія ў першай палове XVIII стагоддзя. Карта галандскага картографа Германа Мола (1678-1732).

Паводле Амасійскага дагавора 1555 года 3ападная Арменія трапіла пад валадарства Асманскай Турцыі.

Становішча ў 3ападной Арменіі рэзка змянілася ў XIX ст. Армяне, як і астатнія хрысціянскія народы, што насяляюць Асманскую імперыю, падпадалі пад моцныя пераследы, былі пазбыты любых правоў на абарону жыцця і маёмасці.

Аднак армянскім Нацыянальным сходам Канстанцінопаля 24 мая 1860 г. была прынята Нацыянальная канстытуцыя пад назвай «Палажэнне пра армянскую нацыю» («Нізамнамеі мілеці эрманіян»). Яна была зацверджана Высокай Портай 17 сакавіка 1863 года. Гэтым асманскі ўрад імкнуўся павялічыць прэстыж Асманскай імперыі ў Еўропе, што адказвала абавязанням, узятым Асманскай імперыяй згодна Парыжскаму дагавору 1856 г.. Паводле Палажэння пра армянскую нацыю армянскі патрыярх прызнаваўся «галавой нацыі» і пасярэднікам у выкананні законаў дзяржавы. Для рашэння ўнутраных спраў Заходніх армян абіраўся Нацыянальны сход (заканадаўчы орган) у складзе 140 дэпутатаў (20 — ад духавенства, 120 — ад свецкіх колаў). Для рашэння царкоўных спраў у патрыярстве павінны быў дзеяць Духоўны сход, а для вядзення палітычных спраў — Палітычны сход, якія ў выпадку патрэбы маглі ўтварыць Агульны сход. Патрыярх і члены гэтых двух сходаў абіраліся агульным сходам, што складаўся з ганаровых членаў нацыі. Дэпутацкі сход, што зваўся Агульным нацыянальным сходам, склікаўся раз на два гады[3].

Руска-турэцкая вайна, 1877—1878, Сан-Стэфанскі дагавор і Берлінскі трактат (1878) стварылі новае становішча ў 3ападной Арменіі. Армянскае пытанне было прызнана міжнароднай праблемай, што прывяло да большага ўзмацнення жорсткасці мер у дачыненні армянскага насельніцтва Заходняй Арменіі. У выніку армянскіх пагромаў 189496 гг. загінулі па розных ацэнках ад 100 да 300 тыс. заходніх армян[4].

Заходняя Арменія і Першая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

Падрабязней гл. таксама: Генацыд армян
Заходняя(недаступная спасылка) граніца Арменіі па Сеўрскаму мірнаму дагавору.

Скарыстаўшыся пачаткам першай сусветнай вайны, младатурэцкі урад, што прыйшоў да ўлады пасля перавароту 1908 г., прыступіў да масавага знішчэння заходніх армян і засваення тэрыторыі Заходняй Арменіі[5]. У выніку генацыду 1915-23 гг. было забіта прыкладна 1,5 млн армян, амаль уся астатняя частка армянскага насельніцтва была змушана пакінуць радзіму[6].

Азіяцкая Турцыя з указаннем 6 армянскіх вілаетаў. Карта 1903 года.

Рускія войскі, якія занялі ў 1915—16 гг. большую частку тэрыторыі 3ападной Арменіі (возера Ван, гарады Ван, Эрзурум, Муш, Трапезунд, Эрзінджан) пасля Рускай рэвалюцыі былі змушаны пакінуць яе. Пасля сканчэння вайны мандат Арменіі перайшоў да ЗША: па Сеўрскаму мірнаму дагавору 1920 г., змешчаны ў акупаваным Антантай Канстанцінопалі ўрад Асманскай імперыі прызнаў Арменію як незалежную і свабодную дзяржаву і адмовіўся ад усіх праў на адышоўшыя да Арменіі тэрыторыі. Аднак падпісаны султанскім урадам дагавор не быў ратыфікаваны Вялікім нацыянальным сходам Турцыі. Надалей кемалісцкая Турцыя адмовілася ад якіх-небудзь саступак і аднавіла вайну. Па заключаных у 1921 г. Маскоўскаму і Карскаму дагавору, да Турцыі перайшлі Карс, Ардаган, Сурмалінскі павет. Пазіцыя турэцкага боку па армянскім пытанні яшчэ мацней была ўмацавана ў выніку Лазанскай канферэнцыі 1923 г.

У 1945—1953 гг. СССР настойваў на пераглядзе Маскоўскага і Карскага дагавораў і прэтэндаваў на частку Заходняй Арменіі (гл. Тэрытарыяльныя прэтэнзіі СССР да Турцыі).

Заходнеармянская мова (адзін з двух сучасных варыянтаў армянскай мовы) сёння галоўным чынам выкарыстоўваецца армянамі Турцыі, Лівана і шэрага іншых краін, выкладаецца ў школах і адмысловых навучальных установах армянскай дыяспары.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Этнічная карта Заходняй Арменіі перад Генацыдам армян 1915 года. Дадзеныя Канстанцінопальскага патрыярхату.

Яшчэ ў 17 стагоддзі ў Заходняй Арменіі армяне складалі 98 % насельніцтва. Дэмаграфічная сітуацыя ў рэгіёне пачала змяняцца ў XVIII стагоддзі. Асабліва моцна сітуацыя змянілася ў гады кіравання султана Абдул-Гаміда і партыі Іціхад. Так, у 1860—1912 гг. армянскае насельніцтва ў Заходняй Арменіі скарацілася больш за на 1 000 000 чалавек. Разам з тым на тэрыторыі армянскіх правінцый было паселена 850 000 мусульманскіх мухаджыраў, а каля 150 000 армян было сілком накіравана ў іслам. У выніку гэтай палітыкі мусульманскае насельніцтва Заходняй Арменіі ўзрасло з 100 000 (4 %) у 1844 годзе да 1 175 000 чалавек (45,1 %) у 1912 годзе, а армянскае насельніцтва скарацілася з 2 000 000 (87 %) чалавек у 1844 годзе да 1 018 000 (40 %) чалавек у 1912 годзе.

Нацыянальны склад Заходняй Арменіі ў 1912 годзе паводле дадзеных Канстанцінопальскага патрыярхату.

Правінцыя Армяне Туркі Курды Кызылбашы Айсоры Заза Чаркесы Грэкі Езіды Персы Лазы Цыгане Усяго
Эрзерум (Карын) 215 000 (34,1 %) 240 000 (38,1 %) 75 000 (11,2 %) 25 000 (4 %) ___________ 30 000 (4,8 %) 7 000 (1,1 %) 12 000 (1,9 %) 3 000 (0,5 %) 13 000 (2,1 %) 10 000 (1,6 %) ___________ 630 000 (100 %)
Ван 185 000 (52,3 %) 47 000 (13,4 %) 72 000 (20,6 %) _________ 18 000 (5,1 %) _________ _________ _________ 25 000 (7,1 %) _________ _________ 3 000 (0,9 %) 350 000 (100 %)
Бітліс 180 000 (47,1 %) 40 000 (10,5 %) 77 000 (20,2 %) 8 000 (2,1 %) 15 000 (3,9 %) 47 000 (12,3 %) 10 000 (2,6 %) _________ 5 000 (1,3 %) _________ _________ _________ 382 000 (100 %)
Харберд 168 000 (37.3 %) 102 000 (22.7 %) 95 000 (21,1 %) 80 000 (17,8 %) 5 000 (1,1 %) ________ ________ ________ ________ ________ ________ ________ 450 000
Дыярбакыр (Тыгранакерт) 105 000 (35,5 %) 45 000 (15,2 %) 55 000 (18,6 %) 27 000 (9,1 %) 60 000 (20,3 %) ________ ________ ________ 4 000 (1,4 %) ________ ________ ________ 296 000 (100 %)
Сівас (Себастыя) 165 000 (32,5 %) 192 000 (37,9 %) 50 000 (9,9 %) ________ 25 000 (4,9 %) ________ 45 000 (8,9 %) 30 000 (5,9 %) ________ ________ ________ ________ 507 000 (100 %)
Усяго 1 018 000 (39,1 %) 666 000 (25,6 %) 424 000 (16,3 %) 140 000 (5,4 %) 123 000 (4,7 %) 77 000 (3 %) 62 000 (2,4 %) 42 000 (1,6 %) 37 000 (1,4 %) 13 000 (0,5 %) 10 000 (0,4 %) 3 000 (0,1 %) 2 604 000 (100 %)

Рэлігійны склад Заходняй Арменіі ў 1912 годзе.

Правінцыя Хрысціяне Мусульмане інш. рэлігіі Усяго
Эрзерум (Карын) 227 000 (36 %) 345 000 (54,8 %) 55 000 (8,7 %) 630 000 (100 %)
Ван 206 000 (58,9 %) 119 000 (34 %) 25 000 (7,1 %) 350 000 (100 %)
Бітліс 195 000 (51 %) 127 000 (33,2 %) 52 000 (13,6 %) 382 000 (100 %)
Харберд 173 000 (38,4 %) 197 000 (43,8 %) 80 000 (17,8 %) 450 000 (100 %)
Дыярбакыр (Тыгранакерт) 165 000 (55,7 %) 100 000 (33,8 %) 31 000 (10,5 %) 296 000 (100 %)
Сівас (Себастыя) 220 000 (43,4 %) 287 000 (56,6 %) ________ 507 000 (100 %)
Усяго 1 186 000 (45,5 %) 1 175 000 (45,1 %) 243 000 (9,3 %) 2 604 000 (100 %)

Па дадзеных Дзяржаўнага Дэпартамента ЗША, у 1922 годзе былі зарэгістраваны 817 873 заходнеармянскіх уцекачоў, яшчэ каля 376 000 заходніх армян засталася жыць у Турцыі, у тым ліку 226 000 на тэрыторыях Заходняй Арменіі і Кілікіі. Да 1922 года 95 000 з іх ужо былі накіраваны ў іслам, астатнія падпалі пад ісламізацыю (пераважна прымаючы алевізм), пасля абвяшчэння Турэцкай рэспублікі ў 1923 годзе. У гэты лік не ўваходзяць 150 000 заходніх армян, звернутых у іслам яшчэ раней, у 1895-96 гг, а таксама, трохі дзясяткаў тысяч хемшыл, звернутых у іслам у XVI стагоддзі. Іх нашчадкі сёння жывуць у Заходняй Арменіі. Гэта катэгорыя армян умоўна называецца крыптаармянамі і налічвае некалькі мільёнаў чалавек.

На дадзены момант у рэгіёне жыве каля 6-7 мільёнаў жыхароў.

Зноскі

  1. R. Khanam. Encyclopaedic ethnography of Middle-East and Central Asia: P-Z, Volume 3, p. 54:
  2. Шагинян А. К. Армянско-албанская церковная миссия в великом княжестве гуннском в 682—685 гг. // Studia Slavica et Balcanica Petropolitana. — 2013. — № 2 (14). — С. 3 — 4
  3. НАЦИОНАЛЬНАЯ КОНСТИТУЦИЯ 1860 Г.
  4. Israel W. Charny. Encyclopedia of genocide. — ABC-CLIO, 1999. — Т. I. — С. 287.
  5. «The Treatment of Armenians in the Ottoman Empire 1915—1916» by JAMES VISCOUNT BRYCE, London, T. Fisher Unwin Ltd., 1916
  6. «The Treatment of Armenians in the Ottoman Empire 1915—1916» by JAMES VISCOUNT BRYCE, London, T. Fisher Unwin Ltd., 1916, стр. 641 Procedure

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]