Заходняя Бярэзіна (геаграфічная станцыя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Геаграфічная станцыя «Заходняя Бярэзіна»
Размяшчэнне
54°08′07″ пн. ш. 26°24′21″ у. д.HGЯO
Краіна
ВобласцьМінская вобласць
РаёнВаложынскі раён
Заходняя Бярэзіна (геаграфічная станцыя) (Беларусь)
Геаграфічная станцыя «Заходняя Бярэзіна»
Геаграфічная станцыя «Заходняя Бярэзіна»
Заходняя Бярэзіна (геаграфічная станцыя) (Мінская вобласць)
Геаграфічная станцыя «Заходняя Бярэзіна»
Геаграфічная станцыя «Заходняя Бярэзіна»

Геаграфічная станцыя «Заходняя Бярэзіна» — база правядзення навучальных палявых практык для студэнтаў 1-2 курсаў факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ, створаная ў 1973 годзе для праходжання практык па тапаграфіі, метэаралогіі, геамарфалёгіі, глебаведанню, геалогіі, геабатаніке, гідралогіі, і таксама комплексных фізіка-геаграфічных і сацыяльна-эканамічных практык. Акрамя таго, геастанцыя выкарыстоўваецца для праходжання практык студэнтаў біялагічнага факультэта.

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчаецца ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці за 100 км на паўночны захад ад Мінска каля аграгарадка Сакаўшчына на правым беразе ракі Заходняя Бярэзіна. Выбар месца стварэння станцыі абумоўлены наяўнасцю разнастайных прыродных комплексаў, асноўную ролю ў фарміраванні якіх згулялі плейстаценавыя зледзянення.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі геастанцыі створаны неабходныя ўмовы для правядзення навучальнага працэсу і адпачынку студэнтаў і выкладчыкаў. Маюцца інтэрнат, сталовая, памяшканні для камеральнай апрацоўкі матэрыялаў, клуб, гаспадарча-бытавыя будынкі. Станцыя электрыфікавана, маецца ўнутраны вадаправод. Аднак за гады эксплуатацыі інфраструктура станцыі састарэла, адсутнічае пастаяннае гарачае водазабеспячэнне для студэнтаў, практычна адсутнічае мабільная сувязь.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Учебные полевые практики на географической станции «Западная Березина»: пособие для студентов геогр. фак. БГУ / под ред. проф. Р. А. Жмойдяка. — Минск : БГУ, 2007. — 319 с. ISBN 978-985-485-666-7