Заходняя Прусія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Заходняя Прусія
Westpreußen
Сцяг правінцыі Заходняя Прусія Правінцыя Прусіі
1773—1829, 1878—1920
Малы герб правінцыі Заходняя Прусія
German Empire - Prussia - West Prussia (1878).svg
Заходняя Прусія ў граніцах 1878 года
Даведкавая інфармацыя
Сталіца Данцыг (1815—1829, 1878—1920)
Плошча 25.534,9 км² (1900)
Насельніцтва 1 563 658 чал. (1900)
Commons-logo.svg Матэрыялы на Вікісховішчы

Заходняя Прусія (ням.: Westpreußen) былая правінцыяй Прусіі на абодвух берагах ніжняга цячэння ракі Вісла са сталіцай у Данцыгу. Яна існавала з 1773 па 1829 і з 1878 па 1919.

Яна была ўтворана 1772/1793 з тэрыторый, якія Прусія заваявала ў Раздзелах Рэчы Паспалітай. Фрыдрых II загадаў, каб новая правінцыя атрымала назву «Заходняя Прусія» і каб Герцагства Прусія, аб'яднанае з Эрмландам (Варміяй) насіла назву «Усходняя Прусія».

Назва «Заходняя Прусія» азначае захад гістарычнай прыбалтыйскай вобласці Прусія, а не узніклага ў 1701 аднайменнага каралеўства са сталіцай у Берліне (зямлі былога курфюрства Брандэнбург, якія сталі цэнтрам прускай дзяржавы Гогенцолернаў, знаходзяцца заходней Заходняй Прусіі). На працягу XIX стагоддзя з ходам тэрытарыяльнай экспансіі каралеўства Прусія на захад такая назва стала яшчэ больш умоўнай. Такі ж сэнс (адносна прыбалтыйскай тэрыторыі) мае і назва Усходняя Прусія (былое герцагства).

У 1939 пасля ўключэння вольнага горада Данцыга ў склад Трэцяга рэйха была ўтворана рэйхсгаў Данцыг-Заходняя Прусія.

Пасля 1945 года дзяржава Прусія была ліквідавана (фармальна ў лютым 1947), Заходняя Прусія і дзве траціны Усходняй Прусіі сталі часткай Польшчы (гл. Паморскае ваяводства), а адна трэць Усходняй Прусіі адышла да СССР.