Заходняя Сахара

Заходняя Сахара (араб. الصحراء الغربية) — ранейшая іспанская калонія (Іспанская Сахара) у паўночнай Афрыцы на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. У наш час краіна акупаваная Марока, якая называе яе сваёй Паўднёвай правінцыяй. Заходняя Сахара мяжуе з Марока, Алжырам і Маўрытаніяй. Да нашага часу не вызначаны афіцыйны статус Заходняй Сахары.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1911 годзе тэрыторыя Заходняй Сахары была каланізаваная Іспаніяй, атрымаўшы назву «Іспанская Сахара». Незалежнасць Заходняя Сахара атрымала ў 1975 годзе, калі 300 000 мараканцаў прайшло маршам па тэрыторыі Заходняй Сахары.
Пачаткова, тэрытарыяльным прэтэнзіі да Заходняй Сахары, акрамя Марока, мела і Маўрытанія, якая нават увяла войскі ў паўднёвую частку краіны. У наш час Марока кантралюе большую частку Заходняй Сахары. Багатыя радовішчы фасфатаў, а таксама значная дапамога мараканскім мігрантам з боку дзяржавы зрабіла міграцыю мараканцаў сюды вельмі прывабнай. Невялікая ўсходняя частка Заходняй Сахары кантралюецца Фронтам Палісара, які змагаецца за аднаўленне незалежнасці краіны.
Палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Амаль уся тэрыторыя краіны занятая камяністай пустэльняй, толькі на поўдні з'яўляюцца пясчаныя дзюны. Паверхня краіны раўнінная, з высокімі абрывамі на ўзбярэжжы акіяна.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Большая частка тэрыторыі эканамічна не выкарыстоўваецца. Дарожная сетка развітая вельмі слаба. Аснова сельскай гаспадаркі Заходняй Сахара гэта рыбная лоўля, ў аазісах вырошчваюцца фінікі. Прамысловасць сканцэнтраваная на пераапрацоўцы здабываючыхся тут жа фасфатаў. Узбярэжжа акіяна валодае значным патэнцыялам па выкарыстоўванні энергіі ветру.
Заходняя частка краіны атрымлівае значную дапамогу з боку Марока на развіццё інфраструктуры ў рамках праграмы па засяленні Заходняй Сахары мараканцамі. Усходняя частка краіны, дзе размяшчаюцца лагеры бежанцаў, вельмі залежыць ад міжнароднай дапамогі.
У апошнія гады значна павысіліся прыбыткі Заходняй Сахары ад турызму. У Ад-Дахлі лятаюць самалёты з Іспаніі і Канарскіх астравоў.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Тэрыторыя Заходняй Сахары заселеная, у асноўным, прадстаўнікамі народу сахраві, але дзеянні мараканскіх уладаў па асыміляцыі Заходняй Сахары выклікалі значны рост колькасці мараканцаў.