Заходнія Гаты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Заходнія Гаты
Заходнія Гхаты каля горада Мумбаі
Заходнія Гхаты каля горада Мумбаі
13°00′ пн. ш. 75°30′ у. д.HGЯO
Краіна Flag of India.svg Індыя
Вышэйшая кропка 2695 м
Заходнія Гаты (Індыя)
Заходнія Гаты
Indiahills.png
Commons-logo.svg Заходнія Гаты на Вікісховішчы

Заходнія Гаты, таксама вядомыя як Сах'ядры — горны ланцуг на захадзе Індастана. Яны цягнуцца з поўначы на поўдзень уздоўж заходняга краю плато Дэкан, адлучаючы гэта плато ад вузкай прыбярэжнай раўніны ўздоўж Аравійскага мора. Горны ланцуг пачынаецца каля мяжы Гуджарата і Махараштра, на поўдзень ад ракі Тапты, цягнецца прыкладна на 1600 км праз штаты Махараштра, Гоа, Карнатака, Тамілнад і Керала, заканчваецца ў Кан'якумары, паўднёвым канцы Індастана. Каля 60% Заходніх Гаты ляжыць у Карнатацы.

Горы займаюць 60 000 км², сярэдняя вышыня 1200 м, найвышэйшая кропка - Анамуды (2695 м). У гарах больш за 5000 відаў кветкавых раслін, 139 відаў млекакормячых, 508 відаў птушак, 179 відаў земнаводных. Многія віды эндэмікі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2