Заходнія Карпаты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У Высокіх Татрах

Заходнія Карпаты — найбольш высокая і шырокая частка горнай сістэмы Карпат на тэрыторыі Чэхіі, Славакіі, Польшчы і Венгрыі.

Даўжыня каля 400 км, шырыня больш за 200 км. Хрыбты і ізаляваныя масівы накіраваны з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. На поўначы вылучаюць сярэдневышынныя хрыбты Заходніх Бяскідаў, у цэнтральнай частцы — высока- і сярэднягорныя масівы Татры (найбольшая вышыня 2655 м, гара Герлахаўскі-Шціт), Нізкія Татры, Вялікая Фатра, на поўдні — сярэдневышынныя масівы з плоскімі вяршынямі Славацкіх Рудных гор, Шцяўніцкіх гор, Бюк, Матра і інш. Складзены пераважна з крышталічных парод і вапнякоў, на поўдні таксама і вулканічных парод. Мяшаныя і хваёвыя лясы, горныя лугі.

Тут размяшчаецца Татранскі нацыянальны парк, запаведнікі, курорты, развіваецца турызм, зімовыя віды спорту.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]