Заходні бераг ракі Іардан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 31°58′00″ пн. ш. 35°18′00″ у. д. / 31.966667° пн. ш. 35.3° у. д. (G) (O) (Я)

Заходні берег ракі Іардан

Заходні бераг ракі Іардан (араб. الضفة الغربية‎‎, іўр.: יהודה ושומרון, Іехуда вэ-Шамрон, «Іўдзея і Самарыя» скар. יו״ש, ці הגדה המערבית — «Заходні бераг») — рэгіён на Блізкім Усходзе. Тэрыторыя не мае выхаду да мора, знаходзіцца недалёка ад міжземнаморскага ўзбярэжжа Заходняй Азіі, утвараючы вялікую частку палестынскіх тэрыторый і часткова прызнанай Палестынскай дзяржавы. Заходні бераг мае мяжу (размежаваную Іарданскім-ізраільскім перамір'ем 1949 года) на захад, поўнач і поўдзень з дзяржавай Ізраіль, і на ўсход, праз раку Іардан, з Іарданіяй. Заходні бераг ракі Іардан таксама змяшчае значную частку заходняга берага Мёртвага мора.

Заходні бераг ракі Іардан, уключаючы Усходні Іерусалім, мае плошчу 5640 км2 плюс 220 км2 акваторыю паўночна-заходняй чвэрці Мёртвага мора. Па стане на ліпень 2015 года тэрыторыя мае насельніцтва 2 785 000 палестынцаў, каля 371 000 ізраільскіх пасяленцаў, і яшчэ прыкладна 212 000 яўрэяў ва Усходнім Іерусаліме. У цяперашні час тэрыторыя Заходняга берага падзелена на тры зоны: зона А (17,2% тэрыторыі) знаходзіцца пад поўным кантролем Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі (ПНА), зона В (23,8% тэрыторыі) - пад грамадзянскай кантролем ПНА (грамадзянская ўлада ПНА і адказнасць ПНА за грамадскі парадак), але пад ваенным (ахоўным) кантролем Ізраіля, зона С (59% тэрыторыі) - пад поўным кантролем Ізраіля. У зоне А знаходзяцца гарады Віфлеем, Дженін, Іерыхон, Калькілія, Наблус, Рамала, Сальфіт, Тубас, Тулькарм, 80% тэрыторыі Хэўрона і іншыя.

Планам ААН па падзелу Палесціны большая частка тэрыторыі Заходняга берага прызначалася для арабскай палесцінскай дзяржавы[1]. У ходзе Араба-ізраільскай вайны 1947-1949 гадоў Іудзея і Самарыя былі занятыя і ў аднабаковым парадку анэксаваныя Трансіарданіяй (Іарданіяй пасля іх анэксіі) у 1950 годзе, якая дала ім назву «Заходні бераг», каб адрозніць яго ад усходняга берага, які быў асноўнай тэрыторыяй да вайны. Арабскім жыхарам Заходняга берага Іарданія падала сваё грамадзянства, а яўрэйскія жыхары з захопленай Трансіарданіі тэрыторыі збеглі або былі выгнаныя ў Ізраіль. У ходзе Шасцідзённай вайны 1967 года тэрыторыя Заходняга берага была занята Ізраілем. З 1995 года, пасля падпісання другога пагаднення ў Осла паміж Ізраілем і Арганізацыяй вызвалення Палесціны (АВП), часткі Заходняга берага кантралююцца Палестынскай нацыянальнай адміністрацыяй (ПНА), створанай у выніку гэтых пагадненняў.

Міжнародная супольнасць лічыць ізраільскія паселішчы на Заходнім беразе, уключаючы Усходні Іерусалім, незаконнымі паводле міжнароднага права, Ізраіль аспрэчвае гэта. Міжнародны суд ААН у кансультатыўным рашэнні (2004) прыйшоў да высновы, што падзеі, якія прайшлі пасля акупацыі Заходняга берага Ізраілем 1967 года, у тым ліку Закон аб Іерусаліме, мірны дагавор Ізраіля з Іарданіяй і пагадненне ў Осла, не змянілі статус Заходняга берага (уключаючы Усходні Іерусалім) у якасці акупаванай тэрыторыі.

Рэлігійны склад[правіць | правіць зыходнік]

75 % — мусульмане

17 % — іўдзеі

8 % — хрысціяне і інш.[2]

Каля горада Наблус (Шхем) захоўваюцца рэшткі самарыцян, засяляўшых Самарыю са стражытнасці. Агульная іх колькасць — каля 350 чалавек.

Зноскі