Заходні каталіцкі ўніверсітэт
Заходні каталіцкі ўніверсітэт | |
---|---|
фр.: Université catholique de l'Ouest | |
| |
Арыгінальная назва | фр.: Université catholique de l'Ouest |
Міжнародная назва | англ.: Catholic University of the West |
Заснаваны | 1875 |
Рэктар | Дамінік Вермерш[d] |
Студэнты | 12 000 |
Размяшчэнне | Анжэ |
Сайт | uco.fr |
![]() |
Заходні каталіцкі ўніверсітэт (фр.: Université catholique de l'Ouest) — французская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Анжэ.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
- 1875 — стварэнне ўніверсітэта мансеньёрам Фрэпелем, біскупам Анжэ
- 1879 — Папа Пій IX дазволіў універсітэту называцца каталіцкім
- 1880 — закон ад 18 сакавіка забараняе прыватным ВНУ называцца ўніверсітэтам
- 1898 — кюрэ Вэтыяр стварае Вышэйшую школу земляробства і вінаградарства
- 1947 — стварэнне Цэнтра французскай мовы і цывілізацыі для іншаземцаў
- 1950 — стварэнне Вышэйшай тэхнічнай школы хіміі
- 1956 — стварэнне Заходняй школы электронікі
- 1990 — стварэнне Школы камерцыйных навук
- 1993 — пачатак будаўніцтва новых будынкаў
- 2007 — паўторнае патрабаванне французскіх улад спыніць выкарыстанне наймення «ўніверсітэт» у поўнай афіцыйнай назве ВНУ
Структура[правіць | правіць зыходнік]
Факультэты[правіць | правіць зыходнік]
- Факультэт тэалогіі і рэлігійных навук
- Факультэт гуманітарных навук
- Факультэт сацыяльна-гуманітарных навук
- Факультэт педагогікі
- Факультэт навук
Інстытуты[правіць | правіць зыходнік]
- Інстытут мастацтва, літаратуры і гісторыі
- Інстытут сучасных моў
- Інстытут падрыхтоўкі педагагічных прафесій
- Міжнародны цэнтр французскіх студый
- Інстытут камунікацыі і адукацыйных навук
- Інстытут прыкладной псіхалогіі і сацыялогіі
- Інстытут прыкладной матэматыкі
- Інстытут біялогіі і прыкладной экалогіі
- Інстытут фізкультуры і спорту
- Інстытут развіцця кансалтынгу і бізнесу
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Заходні каталіцкі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы