Перайсці да зместу

Захоп цягніка Jaffar Express (2025)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Захоп цягніка Jaffar Express
Месца нападу  Пакістан
29°38′53″ пн. ш. 67°35′03″ у. д.HGЯO
Дата 11—12 сакавіка 2025
Спосаб нападу захоп закладнікаў
Загінулыя прынамсі 64 (26 пасажыраў, усе 33 баевікі і 5 салдат)
Арганізатары Армія вызвалення Белуджыстана
Колькасць закладнікаў прынамсі 380

11 сакавіка 2025 года пасажырскі цягнік Jaffar Express, які ехаў з Кветы ў Пешавар (Пакістан) з каля 380[1] асобамі на борце, быў захоплены Арміяй вызвалення Белуджыстана (АВБ). Зламыснікі ўзарвалі выбухоўку ў тунэлях і на чыгуначных пуцях, перш чым адкрыць агонь па цягніку. Групоўка выставіла 48-гадзінны ўльтыматум, згодна з якім белуджскія палітычныя зняволеныя павінны былі быць вызваленыя, альбо яна заб’е закладнікаў[2][3][4][5].

З 11 па 12 сакавіка ў рамках аперацыі «Зялёны Болан» пакістанскія вайскоўцы здзейснілі некалькі рэйдаў на захоплены цягнік, вызваліўшы 354 чалавек і забіўшы ўсіх 33 паўстанцаў[1].

У пакістанскай правінцыі Белуджыстан з 1948 года дзейнічае ўзброены сепаратысцкі рух[6][7]. Сепаратысцкія настроі падсілкоўваліся гвалтам і парушэннямі правоў белуджаў з боку пакістанскай арміі, крайняй беднасцю і недастаткова развітой інфраструктурай вобласці[8].

У 2000 годзе была заснавана Армія вызвалення Белуджыстана[9]. Арганізацыя неадразова здзяйсняла напады на мірных жыхароў і сілавікоў[10], у тым ліку праводзіла тэракты. Сярод апошніх — падрыў смяротніка на чыгуначнай станцыі Квета ў лістападзе 2024 года[11].

У 9 гадзін раніцы 11 сакавіка 2025 года пасажырскі цягнік Jaffar Express адправіўся з Кветы ў Пешавар. Маршрут складаў каля 1600 км[12]. На борце знаходзіліся мноства пасажыраў (паводле розных крыніц, ад 380 да 500), у тым ліку вайскоўцы[13]. Перад нападам паўстанцы АВБ сабатавалі чыгуначныя шляхі, каб цягнік спыніўся ў горнай мясцовасці[14]. У тунэлі № 8 паміж станцыямі Пера Кунры і Мушкаф за 157 км ад Кветы і прыкладна за 21 км на захад ад горада Сібі баевікі захапілі цягнік[4][15][16]. Перад гэтым тэрарысты ўзарвалі выбухоўку на чыгуначных пуцях, а потым адкрылі агонь па цягніку[17].

Цягнік суправаджала невялікая група ахоўнікаў. Гэтых сіл было недастаткова для адбіцця нападу. Тым не менш, абаронцы аказвалі супраціўленне больш за паўтары гадзіны, пакуль у іх не скончыліся боепрыпасы[18]. Паўстанцы былі ўзброены пускавымі ўстаноўкамі і гарматамі і пагражалі забіць людзей, калі яны не выйдуць з цягніка[19].

Сярод захопленых было больш за 50 супрацоўнікаў сілавых структур, уключаючы салдат пакістанскай арміі, якія вярталіся дадому на адпачынак[20]. АВБ высунула 48-гадзінны ўльтыматум ураду, запатрабаваўшы вызвалення палітычных зняволеных[21]. Групоўка прыгразіла забіваць па пяць закладнікаў за кожную гадзіну пасля заканчэння тэрміну[22].

Падчас нападу баевікі ў камізэльках смяротніка селі ў цягнік і падзялілі жанчын і мужчын на групы і праверылі ў іх пасведчанні асобы. Пажылым людзям і жанчынам нападнікі не пашкодзілі[23]. Паколькі захоп адбыўся ў ізаляванай горнай мясцовасці, лёс закладнікаў быў не адразу ясны. Па словах Шахіда Рында, прэс-сакратара ўрада правінцыі Белуджыстан, навакольная мясцовасць не дазволіла ўладам хутка дабрацца да гэтага раёна[24]. Дзяржаўны аператар Pakistan Railways часова прыпыніў рух цягнікоў паміж Белуджыстанам, Пенджабам і Сіндам[25].

Сілы бяспекі пачалі буйнамаштабную контртэрарыстычную аперацыю[15][26][27] «Green Bolan»[28][15][29][30]. Падчас сваіх першых нападаў яны забілі 27 паўстанцаў і выратавалі 104 пасажыраў: 58 мужчын, 31 жанчыну і 15 дзяцей[31][32]. Пазней урадавыя сілы ўступілі ў яшчэ адну перастрэлку, у выніку якой вызвалілі яшчэ 155 закладнікаў[33][34]. 12 сакавіка былі вызвалены апошнія захопленыя. Агулам сілавікі выратавалі 346 чалавек[11].

Афіцыйныя асобы абвінавацілі баевікоў у выкарыстанні жанчын і дзяцей у якасці жывога шчыта, што паўстанцкая групоўка адмаўляла[22].

Афіцыйныя асобы пацвердзілі, што ў выніку нападу загінулі 26 пасажыраў, усе 33 баевікі[1] і 5 салдат. Пакістанскі праваабаронца Мама Кадзір паведаміў, што падчас нападу загінулі больш за 30 супрацоўнікаў службы бяспекі[35]. Сямнаццаць пасажыраў і трое супрацоўнікаў службы бяспекі атрымалі раненні[35][36][37]. Нягледзячы на першапачатковыя паведамленні аб тым, што машыніст цягніка загінуў у выніку нападу, мужчына выжыў[38].

Прэм’ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф і яго міністры наведалі правінцыю Белуджыстан, каб азнаёміцца з сітуацыяй і выказаць салідарнасць з яе ахвярамі[39]. Пасля тэракту ўлады ўзмацнілі патруляванне на ўсіх чыгуначных станцыях па ўсёй краіне, абмежавалі доступ пасажыраў да цягнікоў, праводзячы строгі дагляд, і падвергнулі транспартныя сродкі больш дбайнаму надгляду. Было прызнана, што чыгуначная паліцыя адчувае недахоп персаналу, і на наступныя месяцы быў прапанавы план па найму дадатковага персаналу[40]. Прэзідэнт Асіф Алі Зардары пахваліў сілы бяспекі за выратаванне пасажыраў. Шэхбаз Шарыф выказаў надзею, што сілам бяспекі ўдасца ліквідаваць «баязлівых тэрарыстаў», якіх ён назваў «ворагамі прагрэсу Белуджыстана»[41].

Міністр унутраных спраў Мохсін Накві, міністр унутраных спраў Сінда Зія Уль Хасан Ланджар, старшыня Сената Юсуф Рэза Гілані, спікер Нацыянальнай асамблеі Сардар Аяз Садык[41], губернатар Пенджаба Сардар Салім Хайдэр Хан[42], лідар партыі Pakistan Tehreek-e-Insaf Асад Кайзер[43], лідар Пакістанскай народнай партыі Умар Рэхман Малік[44], Камісія па правах чалавека Пакістана[45] асудзілі напад.

Міністр чыгунак Ханіф Абасі сцвярджаў, што напад на цягнік быў скаардынаванай аперацыяй у рамках замежнай змовы[46]. Генерал-лейтэнант арміі Пакістана Ахмед Шарыф Чаўдры сказаў, што баевікі дзейнічалі па наводцы куратараў з Афганістана праз спадарожнікавы тэлефон[39]. Міністэрства замежных спраў Пакістана падтрымала яго абвінавачванне ў тым, што пасярэднікі з Афганістана дапамаглі арганізаваць напад, а таксама ўсклала адказнасць за напад на Індыю[47].

Напад асудзілі ААН[48], Аўстралія[49], Азербайджан[50], Кітай[51], Еўрапейскі Саюз[52], Германія[52], Іран[51], Нарвегія[52], Расія[53], Турцыя[54], ААЭ[55], Вялікабрытанія[52], ЗША[51].

  1. 1 2 3 Will take on terrorists, enablers both inside and outside Pakistan: DG ISPR (англ.). dawn.com (14 сакавіка 2025).
  2. Ahmed, Saleem; Sayeed, Saad (13 сакавіка 2025). Pakistan military ends train standoff, says 21 hostages and four troops killed. Quetta: Reuters. Праверана 13 сакавіка 2025.
  3. Pakistan Train Hijack Update: BLA Militants Release Civilians, Keep 214 Military Personnel Hostage Aboard Jaffar Express; 30 Soldiers Killed(англ.). English Jagran. 11 сакавіка 2025. Праверана 11 сакавіка 2025.
  4. 1 2 Moshiri, Azadeh. Pakistan militants attack train carrying hundreds of passengers. BBC News (11 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2025. Праверана 11 сакавіка 2025.
  5. Baloch separatists attack train in Pak, warn passengers will be executed if... (англ.). India Today (11 сакавіка 2025). Праверана 11 сакавіка 2025.
  6. Akhtar, Aasim Sajjad (2007). Balochistan versus Pakistan. Economic and Political Weekly. 42 (45/46). Economic and Political Weekly: 73–79. ISSN 0012-9976. JSTOR 40276835. Архівавана з арыгінала 26 April 2024. Праверана 11 сакавіка 2025.
  7. Kirmani, Nida (2024). Resisting erasure: tweeting against enforced disappearances in Balochistan. Dialectical Anthropology. 48 (1): 21–37. doi:10.1007/s10624-024-09713-3. ISSN 0304-4092.
  8. Baloch separatists attack traders. BBC News (27 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 17 May 2020. Праверана 11 сакавіка 2025.
  9. Balochistan Liberation Army. Mapping Militants. Архівавана з першакрыніцы 7 December 2024. Праверана 11 сакавіка 2025.
  10. Sattar, Abdul. Pakistan's army says insurgents who attacked a passenger train killed 21 hostages while others freed. Associated Press (12 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2025. Праверана 12 сакавіка 2025.
  11. 1 2 Pakistan says more than 300 hostages rescued from hijacked train. Al Jazeera (12 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2025. Праверана 12 сакавіка 2025.
  12. Pakistan continues operation to free 250 hostages from hijacked train. Reuters (12 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2025. Праверана 12 сакавіка 2025.
  13. Packed passenger train in Pakistan attacked by Baloch separatists, possibly hijacked in bloody assault. CBS News (11 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2025. Праверана 11 сакавіка 2025.
  14. 1 2 3 Hussain, Abid. Gunmen hijack train in Pakistan's Balochistan, take hundreds hostage (англ.). Al Jazeera. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2025. Праверана 11 сакавіка 2025.
  15. Rescue operation for hostages underway after terrorists attack train in Balochistan: state media. Dawn. 11 сакавіка 2025. Праверана 11 сакавіка 2025.
  16. Yusufzai, Mushtaq. Pakistan rescues remaining hostages after separatist militants kill 100 people in train hijack. NBC News (12 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2025. Праверана 12 сакавіка 2025.
  17. 'We fought until our bullets ran out' (англ.). The Express Tribune (13 сакавіка 2025). Праверана 13 сакавіка 2025.
  18. Saifi, Sophia. 'Things took a darker turn': Survivors recall horror of deadly Pakistan train siege. CNN (13 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2025. Праверана 13 сакавіка 2025.
  19. Pakistan rescues remaining hostages after separatist militants kill 100 people in train hijack. NBC News (12 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2025. Праверана 12 сакавіка 2025.
  20. Akhter, Saadullah. 'A rain of rockets and bullets': Survivors of Pakistan's train hijacking. Al Jazeera (12 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2025. Праверана 12 сакавіка 2025.
  21. 1 2 Pakistan's security crisis deepens as militants hijack train, take hostages. Washington Post (12 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2025. Праверана 12 сакавіка 2025.
  22. Survivors recall horrific Jaffar Express attack(англ.). ARY News. 12 сакавіка 2025. Праверана 13 сакавіка 2025.
  23. ur-Rehman, Zia. Separatists Hijack Train Carrying Over 400 Passengers in Pakistan. The New York Times (11 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2025. Праверана 12 сакавіка 2025.
  24. Hasnain, Khalid. All trains to and from Balochistan suspended. Dawn (12 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2025. Праверана 13 сакавіка 2025.
  25. Pakistan train hijack: Militants threaten to 'execute' hostages; over 400 onboard. Hindustan Times (11 сакавіка 2025). Праверана 11 сакавіка 2025.
  26. Khan, Asim. Pakistan: Militants hijack passenger train, take hostages, officials say (англ.). CNN (11 сакавіка 2025). Праверана 11 сакавіка 2025.
  27. Hussain, Abid (14 сакавіка 2025). Pakistan links train hijacking to 'Afghan handlers' and Indian mastermind. Al Jazeera(англ.). Архівавана з арыгінала 14 сакавіка 2025. Праверана 14 сакавіка 2025.
  28. Pakistan train hijack: Militants threaten to 'execute' hostages; over 400 onboard. Hindustan Times (11 сакавіка 2025). Праверана 11 сакавіка 2025.
  29. Pakistan: Militants hijack passenger train, take hostages, officials say (англ.). CNN (11 сакавіка 2025). Праверана 11 сакавіка 2025.
  30. WATCH: Security Forces Rescue 104 Passengers from Hijacked Jaffar Express; Operation Ongoing (англ.). Markhor Times (11 сакавіка 2025). Праверана 11 сакавіка 2025.
  31. 104 rescued, 22 terrorists killed as operation underway to secure all Jaffar Express train passengers (англ.). Pakistan Today (12 сакавіка 2025). Праверана 11 сакавіка 2025.
  32. Security forces race to rescue Jaffar Express hostages in Balochistan (англ.). Dawn (12 сакавіка 2025).
  33. Screaming, firing, blast: Survivor recounts Pakistan train hijack(нявызн.). India Today (12 сакавіка 2025).
  34. 1 2
  35. Pakistan Train Hijack LIVE Updates: '27 terrorists killed, 155 hostages freed,' says Pakistan on BLA train hijack (англ.). The Times of India (11 сакавіка 2025). Праверана 12 сакавіка 2025.
  36. President condemns terrorist attack on Jaffar Express in Balochistan(англ.). ARY News. 11 сакавіка 2025. Праверана 11 сакавіка 2025.
  37. Jaffer Express driver returns safe. The Express Tribune (13 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2025. Праверана 13 сакавіка 2025.
  38. 1 2 Pakistan PM Shehbaz Sharif visits Balochistan after train hijack. Deccan Herald. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2025. Праверана 13 сакавіка 2025.
  39. Railway security tightened across Pakistan. The Express Tribune (13 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2025. Праверана 13 сакавіка 2025.
  40. 1 2 Leaders condemn assault on train passengers. The Express Tribune (12 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2025. Праверана 13 сакавіка 2025.
  41. Governor condemns train attack. The News International (13 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2025. Праверана 12 сакавіка 2025.
  42. Asad Qaiser expresses concerns over law and order situation in Balochistan and KP. 24 Digital (12 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2025. Праверана 12 сакавіка 2025.
  43. PPP condemns barbaric attack on Jaffar Express(англ.). Business Recorder. 12 сакавіка 2025. Праверана 12 сакавіка 2025.
  44. Jonko, Anushree. 'Held Breath Through Firing': Passengers Describe Pakistan Train Hijack Scenes. NDTV World (12 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2025. Праверана 12 сакавіка 2025.
  45. Railways Minister terms Jaffar Express attack a conspiracy. 24 Digital (12 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2025. Праверана 13 сакавіка 2025.
  46. Pakistan's Foreign Office Accuses India Of Being Behind Balochistan Train Hijack. ABP News (13 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2025. Праверана 13 сакавіка 2025.
  47. Passengers describe 'doomsday scenes' on hijacked train. BBC (12 сакавіка 2025).
  48. Australia Condemns Jaffar Express Attack, Stands with Pakistan. Daily Islamabad Post (13 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2025. Праверана 13 сакавіка 2025.
  49. Mammadov, Ingilab. Azerbaijani MFA expresses condolences to Pakistan. Trend News Agency (12 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2025. Праверана 13 сакавіка 2025.
  50. 1 2 3 Gokmen, Berk Kutay. World condemns deadly Pakistan train hijacking. Anadolu Agency (12 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2025. Праверана 12 сакавіка 2025.
  51. 1 2 3 4 Worldwide condemnation on Jaffar Express incident keeps pouring in. 24 Digital (12 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2025. Праверана 13 сакавіка 2025.
  52. Banerjee, Aveek. Pakistan Train Hijack: Army Confirms End Of Operation Against Baloch Militants After Daylong Standoff. News18 (12 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2025. Праверана 13 сакавіка 2025.
  53. Türkiye condemns terror attack on passenger train in Pakistan. Türkiye Today (12 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2025. Праверана 13 сакавіка 2025.
  54. UAE condemns attack on train in Pakistan. Dubai Eye 103.8 (13 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2025. Праверана 13 сакавіка 2025.