Захір-шах
| Захір-шах | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| перс.: محمد ظاهرشاه | |||||||
| |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Mohammed Nadir Shah[d] | ||||||
| Пераемнік | Мухамед Дауд | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
15 кастрычніка 1914[1][2][…] |
||||||
| Смерць |
23 ліпеня 2007[3][1][…] (92 гады) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Barakzai dynasty[d] | ||||||
| Бацька | Mohammed Nadir Shah[d] | ||||||
| Маці | Mah Parwar Begum[d] | ||||||
| Жонка | Humaira Begum[d] | ||||||
| Дзеці | Princess Bilqis Begum of Afghanistan[d], Muhammad Akbar Khan, Crown Prince of Afghanistan[d], Ahmad Shah Khan, Crown Prince of Afghanistan[d], Princess Maryam Begum of Afghanistan[d], Prince Muhammad Nadir Khan of Afghanistan[d], Prince Shah Mahmud Khan of Afghanistan[d], Prince Muhammad Daoud Pashtunyar Khan of Afghanistan[d] і Prince Mirwais Khan of Afghanistan[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | суніты | ||||||
| Адукацыя | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
Махамед Захір-шах (перс.: محمد ظاهرشاه; 15 кастрычніка 1914[1][2][…], Кабул, Эмірат Афганістан[d] — 23 ліпеня 2007[3][1][…], Кабул, Ісламская Рэспубліка Афганістан) — апошні кароль Афганістана (1933—1973).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Кабуле ў сям’і Мусахібан, якая належала да роду Ях’я Хель клана Махамадзай з пуштунскіх плямёнаў Дурані. Быў адзіным сынам Мухамеда Надыра-шаха, вядомага як героя трэцяй англа-афганскай вайны. Кіруючы Амунула-шах, які баяўся папулярнасці Надыра, накіраваў яго ў Францыю.
У замежжы Мухамед Захір вучыўся ў ліцэі Жансон-дэ-Саі, а затым у Манпелье. У 1930 годзе разам з бацькам вярнуўся ў Афганістан, дзе Надыр прыйшоў да ўлады, і паступіў у Ваенную акадэмію. У 1932 годзе прызначаны міністрам абароны, а затым на кароткі перыяд – міністрам адукацыі. Паралельна заснаваў Кабульскі ўніверсітэт. Пасля забойства Надыра ў 1933 годзе Захір стаў каралём. Атрымаўшы адукацыю ў Еўропе, малады васпан і яго дзядзькі працавалі над мадэрнізацыяй краіны, у тым ліку пры падтрымцы замежных спецыялістаў — немцаў, французаў, рускіх.
У 1953 годзе, пад уплывам свайго стрыечнага брата і зяця Мухамеда Дауда, пачаў збліжэнне з СССР, пры тым захоўваў нейтральны статус дзяржавы на сусветнай арэне ў часы як Другой сусветнай, так і Халоднай вайны. Праведзена мадэрнізацыя арміі, адменена абвязковае нашэнне хіджаба для жанчын, актыўна прыцягваўся савецкі і амерыканскі капітал.
Захір-шах абапіраўся на буйных землеўладальнікаў і ў 1964 годзе прыняў Канстытуцыю, якая зрабіла яго аднаасобным уладальнікам улады. Паводле яе, кароль прызначаў прэм’ер-міністраў, кантраляваў знешнюю палітыку і армію, а таксама прызначаў траціну прадстаўнікоў у верхняй палаце парламента і ўсіх членаў Вярхоўнага суда. Васпан меў права распускаць парламент, прызначаць новыя выбары і накладваць вета на любыя заканадаўчыя акты.
У пачатку 1970-х гадоў краіна пакутавала ад засухі і голаду, што шкодзіла ўладзе. У ліпені 1973 года ў выніку дзяржперавароту Захір-шах быў зрынуты, да ўлады прыйшоў Махамед Дауд. Афганістан з каралеўства стаў рэспублікай. Былы васпан адправіўся ў выгнанне ў Італію.
У 2002 годзе пасля амерыканскага ўварвання ён вярнуўся ў Афганістан. Пры тым Захір-шах публічна выступіў супраць аднаўлення манархіі і адмовіўся балатавацца ў прэзідэнты. Новым урадам экс-кароль быў удастоены ганаровага тытула Бацькі нацыі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jean-Charles BLANC. ZAHER SHĀH MOHAMMAD (1914-2007) roi d'Afghanistan (1933-1973) // Encyclopædia Universalis France.
- 1 2 3 4 Mohammad Zahir Shah // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Mohammed Sahir Schah // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 http://news.bbc.co.uk/2/hi/south_asia/6911260.stm
- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Кабуле
- Памерлі 23 ліпеня
- Памерлі ў 2007 годзе
- Памерлі ў Кабуле
- Выпускнікі ліцэя Жансон-дэ-Саі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Леапольда I
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна «Нішан-е-Пакістан»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
- Кавалеры ордэна «Каралі Ніла»
- Кавалеры ордэна Пехлеві
- Кавалеры ордэна Хусейна ібн Алі 1 класа
- Кавалеры ордэна Сонца (Афганістан)
- Кавалеры егіпецкага ордэна Мухамеда Алі
- Кавалеры Вялікай стужкі Нацыянальнага ордэна Кедра
- Кавалеры ордэна «Мугунхва»
- Кавалеры Каралеўскага Віктарыянскага ланцуга
- Асобы
- Кіраўнікі Афганістана
- Зрынутыя манархі
