Зацань

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Заценне)
Вёска
Зацань
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 131 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223043
Аўтамабільны код
5
СААТА
6236855036
Зацань на карце Беларусі ±
Зацань (Беларусь)
Зацань
Зацань (Мінская вобласць)
Зацань

За́цань[1] (трансліт.: Zacań, руск.: Зацень) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Цна. Уваходзіць у склад Папярнянскага сельсавета, часткова ў межах горада Мінска.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Зацень (Зацань) — назва-арыенцір, значыць паселішча за ракой Цна. Сустракаліся варыянты назвы Зацен, Зацынь, Зацене[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1557 годзе згадваецца як сяло, уладанне князёў Крашынскіх у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1567 годзе згадваецца ў попісе войска Літоўскага як маёнтак, шляхецкая ўласнасць, з маёнтка выстаўлялася ў войска 4 кані[2]. У 1620 годзе ўладанне Валадковічаў, якім маёнтак перадаў князь Галоўчынскі.

У 1731 годзе вёска, 7 дымоў, цэнтр воласці. У гэты час вёска займала тэрыторыю абапал дарогі, якую перасякалі рака Цнянка, на поўдні на рацэ была сажалка. У цэнтры на ўсходнім баку дарогі месціліся будынкі фальварка, якія ўтваралі невялікі пляц. Сялянскія двары далучаліся да пляцу з поўдня, усходу і захаду. На захадзе месціліся могілкі з капліцай. У 1757 годзе Адам Хмара купіў у Міхаіла і Аляксандра Сапегаў маёнтак Зацень з 10 400 валокамі зямлі.

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска, 9 двароў, 57 жыхароў, карчма і фальварак, панскі дом, капліца, вадзяны млын, уласнасць Адама Хмары, у Мінскім павеце Мінскай губерні. У 1858 годзе ўласнасць Г. Хмары. У 1897 годзе вёска і маёнтак, 2 вадзяныя млыны, карчма, фальварак, хутар, у Сёмкава-Гарадоцкай воласці Мінскага павета.

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У ліпені 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

З 20 жніўня 1924 года ў Бароўскім сельсавеце Заслаўскага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з пачатку з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная войскамі нацысцкай Германіі.

З 16 ліпеня 1954 года ў Ждановіцкім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Папярнянскім сельсавеце. У 2004 годзе частка вёскі ў межах МКАД уключаная ў склад горада Мінска. Галоўнай вуліцы вёскі ў частцы горада Мінска была нададзеная назва Зацань.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1800 — 9 двароў, 57 жыхароў
  • 1897 — вёска, 7 двароў, 47 жыхароў; маёнтак, 10 двароў, 51 жыхар; фальварак, 3 двары, 26 жыхароў; хутар, 3 двары, 12 жыхароў
  • 1917 — вёска, 9 двароў, 45 жыхароў; маёнтак, 30 жыхароў; хутар, 4 двары, 28 жыхароў
  • 1926 — 20 двароў, 83 жыхары
  • 1997 — 109 гаспадарак, 286 жыхароў
  • 1999 — 280 жыхароў
  • 2010 — 131 жыхар

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Заца́нь, Заценне. н.
  2. а б Памяць 1998, с. 587.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]