Зацьменны блюз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зацьменны блюз
Вокладка альбома «» ()
музычны альбом Крама
Дата выпуску 12 мая 2021
Жанр блюз і рок-музыка
Працягласць 36 хв.

«Зацьме́нны блюз» — дзявяты студыйны альбом рок-гурта «Крама», які быў выдадзены ў 2021 годзе.[1]

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Альбом быў запісаны дзякуючы распачатай музыкантамі гурта ў канцы 2019 года краўдфандзінгавай кампаніі. Адразу пасля сканчэння збору сродкаў распачалася пандэмія COVID-19, потым жнівеньскія падзеі. Усе гэта вымушала адкладваць выхад альбома, але 12 мая 2021 года ён афіцыйна выйшаў на лічбавых пляцоўках[ru].

У падтрымку альбома рэжысёрам Аляксеем Крысай быў зняты афіцыйны відэакліп на песню «Дапіў віно». Прэзентацыя адбылася пры падтрымцы грамадскай кампаніі «Годна» 5 мая 2021 года. У здымках кліпа паўдзельнічалі Дзяніс Дудзінскі[ru], Хауа Амуда, Уладзімір Пугач і Аляксандр Памідораў.

Спіс кампазіцый[правіць | правіць зыходнік]

НазваАўтар Працягласць
1. «Facebook man» Фелікс Аксёнцаў 3:56
2. «Дапіў віно» Фелікс Аксёнцаў 3:09
3. «Зацьменны блюз (прысвечаны маці — Т. І. Варашкевіч)» Фелікс Аксёнцаў 4:15
4. «Фаніпаль» Фелікс Аксёнцаў 4:35
5. «Элвіс на М1» Фелікс Аксёнцаў 3:53
6. «Аўтазак» Фелікс Аксёнцаў 4:38
7. «Там, дзе ты (прысвечана Міхалу Анемпадыставу)» Фелікс Аксёнцаў 4:31
8. «Права на блюз» Фелікс Аксёнцаў 3:48
9. «Апошні змагар» Фелікс Аксёнцаў 3:26
36:00

Удзельнікі запіса[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Дзмітрыеў, Дзмітрый. Генералы айчыннага року нарэшце выдалі доўгачаканы альбом «Зацьменны блюз»!. Новы Час (13 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2021. Праверана 5 чэрвеня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]