Зашчоб’еўскі сельсавет
Зашчоб’еўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рэчыцкі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Зашчоб’е |
Дата ўтварэння |
8 снежня 1926, 26 верасня 2006 |
Дата скасавання | 30 снежня 1927 |
Насельніцтва (2019) | 1 869 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Зашчо́б’еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Зашчоб’е.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Зашчобскі сельсавет у складзе Васілевіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Хойніцкага раёна. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Маканавіцкага сельсавета.
26 верасня 2006 года ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ўтвораны Зашчоб’еўскі сельсавет у складзе вёсак Глінная Слабада, Зашчоб’е, Маканавічы, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Васілевіцкага гарсавета. Цэнтр — вёска Зашчоб’е[1]. 28 кастрычніка 2014 года ў склад сельсавета ўвайшлі аграгарадок Ведрыч, вёскі Закрашынскі Мох і Рассвет, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Васілевіцкага гарсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (3 населеныя пункты) — 1775 чалавек[3], з іх 96,9 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 0,4 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (6 населеных пунктаў) — 1869 чалавек[5].
Зноскі
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 28 октября 2014 г. № 38 Об изменении границ городского поселка Заречье и Защебьевского сельсовета Речицкого района Гомельской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.