Зашчырына (курганны могільнік)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Зашчырына — курганны могільнік каля вёскі Зашчырына Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Могільнік знаходзіцца за 0,2 км на ўсход ад вёскі, побач з могілкамі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

46 курганоў вышынёй 0,3-1 м, дыяметрам 3-10 м. Каля асновы насыпаў прасочаны раўкі і перамычкі. Выявіў у 1955 годзе Л. В. Аляксееў, даследавала ў 1975 годзе З. М. Сяргеева. Раскапана 6 курганоў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце галавой на захад і паўдневы захад. Знаходкі — бронзавыя спіральныя і пласціністыя пярсцёнкі, шкляныя пацеркі, бронзавыя вітыя бранзалеты з завязанымі канцамі, фрагменты ляпнога і ганчарнага посуду. Могільнік датуецца XI—XII ст., належыў крывічам. Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Віцебскім краязнаўчым музеі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дучыц, Л. У. Курганны могільнік (в. Зашчырына) / Л. У. Дучыц // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 168.
  • Памятники геологии // Верхнедвинский край / авт.-сост. О. В. Молодечкин; фото В. Л. Соловьева. — Верхнедвинск : О. В. Молодечкин, 2005. — С. 14.