Заятуляк і Хыўхылу
Выгляд
Заятуляк і Хыўхылу | |
---|---|
Жанр | эпас |
Мова арыгінала | башкірская мова і татарская мова |
«Заятуля́к і Хыўхылу́» (башк.: Заятүләк менән Һыуһылыу) — башкірскі эпас (кубаір). Адзін з ранніх помнікаў эпічнай творчасці башкірскага народа.
У эпасе «Заятуляк і Хыўхылу» апавядаецца пра каханне Заятуляка і Хыўхылу. Як і ў старажытных эпасах «Урал-батыр» і «Акбузат», дзеянне разгортваюцца не толькі на зямлі, але і ў фантастычным падводным свеце. Падзеі ў паданні разгортваюцца ў эпічна-казачным плане.