Заір Ісакавіч Азгур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заір Ісакавіч Азгур
Фатаграфія
Дата нараджэння 15 студзеня 1908(1908-01-15)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лютага 1995(1995-02-18) (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
 Беларусь
Жонка Галіна Гаўрылаўна Азгур
Род дзейнасці скульптар, мастак, палітык
Жанр
Вучоба
Уплыў на Яўген Колчаў, Юрый Кандрашоў
Партыя
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 2-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы  — 1978
Ордэн Леніна  — 1955 Ордэн Леніна  — 1958 Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі — 1971 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1940
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1949 Ордэн Чырвонай Зоркі  — 1943 Ордэн Дружбы народаў  — 1978 Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «Ветэран працы»
Народны мастак СССР Сталінская прэмія — 1946 Сталінская прэмія — 1948
Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заі́р Іса́кавіч Азгу́р (2 (15) студзеня 1908, в. Маўчаны Сенненскі павет, Магілёўская губерня, цяпер у складзе в. Застадолле Сенненскага раёна Віцебскай вобласці — 18 лютага 1995, Мінск) — савецкі і беларускі скульптар. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1939), Народны мастак БССР (1944), Народны мастак СССР. Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1946; 1948). Правадзейны член член Акадэміі мастацтваў СССР[2] (1958). Герой Сацыялістычнай Працы (1978). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1947—1967 і з 1971).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 2 (15) студзеня 1908 года ў яўрэйскай сям’і. Скончыў Віцебскі мастацка-практычны інстытут 1925 годзе, вучыўся ў Марка Шагала і Міхаіла Керзіна. Будучы студэнтам, жыў у Янкі Купалы і Якуба Коласа[3]. У 1925—1928 гг. вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе. Працягнуў адукацыю ў Кіеўскім дзяржаўным мастацкім інстытуце (1928—1929) і Тбіліскай акадэміі мастацтваў. Першыя яго творы з’явіліся на справаздачнай выставе Віцебскага мастацкага тэхнікума ў 1924 г. У наступным годзе ён удзельнічаў у I Усебеларускай выставе. У 1930 г. скульптар вярнуўся на радзіму і ўключыўся ў мастацкае жыццё Мінска.

3 першых дзён вайны ўдзельнічаў у выпуску антыфашысцкіх улётак, супрацоўнічаў з франтавым друкам, ілюстраваў газету «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1942—1944 гг. 3аір Азгур у Маскве, пры Цэнтральным штабе партызанскага руху. У 1945 годзе ажаніўся з Галінай Гарэлавай, дачкой акадэміка Г. М. Гарэлава.

Заір Азгур — цэнтральная фігура ў беларускай пасляваеннай пластыцы. У 1950-1970-я гг. працаваў над манументальнай скульптурай. З 1980 года кіраўнік Майстэрні скульптуры АМ СССР у Мінску.

Памёр 18 лютага 1995 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Заір Азгур працаваў у галіне станковай і манументальнай скульптуры, прыхільнік строгай рэалістычнай формы.

У даваеннай творчасці 3. Азгура заўважныя два падыходы: станковыя партрэты з натуры, што вымагаюць разумення ўнутранай сутнасці мадэлі, вылучаюцца шырокай, вольнай лепкай, і рэгламентаваныя канонамі рэпрэзентатыўныя выявы. У канны 1920-х—30-я г. стварыў партрэты дзеячаў сацыялістычнага і рэвалюцыйнага руху для Дома ўрада ў Мінску. Прыкладам тонкага разумення сутнасці гістарычнай асобы з’яўляюцца партрэты пісьменнікаў Лу Сіня і Р. Тагора.

Сярод твораў: партрэты герояў Вялікай Айчыннай вайны В. Талаліхіна, А. Радзімцава, А. Малодчага, М. Сільніцкага, Ф. Смалячкова, В. Талаша, М. Шмырова, К. Ракасоўскага, П. Батава, прадстаўнікоў айчыннай і сусветнай культуры Ф. Скарыны, А. Бразера, 3. Бядулі, Л. Александроўскай, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Гусоўскага, К. Чорнага, кіраўнікоў камуністычнай і рабочай партый, нацыянальна-вызваленчага руху, палкаводцаў, герояў працы, вучоных; некалькі кампазіцый.

Па яго праектах створаны помнікі У. Леніну ў Беларусі, Расіі і Казахстане, П. Машэраву ў Віцебску, Я. Коласу і С. Грыцаўцу ў Мінску, Ф. Р. Маркаву ў Маладзечне, Ф. Багушэвічу ў Жупранах, Я. Купалу ў Вязынцы, В. Талашу ў Петрыкаве, А. Бутлераву і Я. Вучэцічу ў Маскве. Аўтар барэльефа «Слава загінуўшым героям» для помніка-абеліска Перамогі ў Мінску. У 1960-я гады стварыў шэраг партрэтаў беларускіх вучоных (М. Яругін, 1963; Б. Сцяпанаў, 1964), артыстаў (І. Балоцін, 1966, У. Крыловіч, 1967). Сярод яго твораў быў і помнік І. Сталіну.

Напісаў мемуары «Незабыўнае» (1962), «Тое, што помніцца…» (Кн. 1—2, 1977—1983), шмат публіцыстычных артыкулаў па мастацтву.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Пасведчанне народнага мастака БССР Заіра Азгура

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, фондах БСМ, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, фондах Міністэрства культуры Расіі, Дзяржаўным мастацкім музеі Малдовы, Астраханскай карціннай галерэі, Алтайскім музеі выяўленчага мастацтва.

  • Імя З. І. Азгура носіць адна з вуліц Мінска.
  • 18 лютага 2000 года на вуліцы Азгура ў Мінску адкрыты [4] мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура ў будынку творчай майстэрні, пабудаванай у 1984 [5] годзе па праекце архітэктара В. М. Аладава.
  • Мемарыяльная дошка ў памяць аб скульптара ўстаноўлена ў горадзе Мінску на фасадзе дома № 13 па праспекце Незалежнасці, у якім жыў З. І. Азгур[6].
  • Мемарыяльная дошка[7] на будынку былога мастацкага тэхнікума, у якім вучыўся З. І. Азгур, у Віцебску (вуліца Суворава, 3).
  • Імя З. І. Азгура носяць 1-я сярэдняя агульнаадукацыйная школа і вуліца ў горадзе Сянно.
  • У 2008 годзе НБРБ выпусціў памятную манету ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння Азгура.

Зноскі

  1. https://doi.org/10.1093/gao/9781884446054.article.T005471
  2. т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  3. 20 нечаканых фактаў пра Заіра Азгура
  4. Мемарыяльны музей З. І. Азгура Архівавана 7 лютага 2012.
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў І (Т. 10). — 10 000 экз.
  6. / 158-azgur-zair-isaakovich.html Азгур Заір Ісакавіч — беларускі савецкі скульптар Архівавана 16 сакавіка 2016.
  7. Мемарыяльная дошка Заіру Азгуру

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз. (руск.)
  • Петэрсон Э. А. Азгур Заір Ісакавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
  • Азгур Заір Ісакавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]