Заўкі Убайдула Саліх аглы
| Заўкі Убайдула Саліх аглы | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 1853 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1921[1] |
| Грамадзянства | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, паэт |
| Жанр | сатыра, лірыка і ghazal[d] |
| Мова твораў | узбекская мова |
Заўкі Убайдула Саліх аглы (узб.: Zavqiy Ubaydullo Solih oʻgʻli, Завқий Убайдулло Солиҳ ўғли, 1853—1921) — какандскі, расійскі і савецкі ўзбекскі паэт, які пісаў на узбекскай і таджыкскай мовах. Большую частку яго творчай спадчыны складаюць сатырычныя творы на надзённыя палітычныя тэмы, хоць ёсць і лірычныя вершы, а таксама любоўныя газелі (ранняя творчасць).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Какандзе, на той момант сталіцы Какандскага ханства, у сям’і рамесніка. Адукацыю атрымаў у медрэсе ў 1870—1874 гадах. У 1874—1875 гадах напісаў паэму «Дэміш хан», якая ўяўляла сабой вострую сатыру на кіраванне какандскага хана Худаяр-хана. Быў прыхільнікам далучэння Каканда да Расійскай імперыі і з вялікай сімпатыяй ставіўся да рускай культуры. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі і пачатку Грамадзянскай вайны падтрымаў устанаўленне ва Узбекістане савецкай улады, у СССР лічыўся адным з заснавальнікаў савецкай узбекскай літаратуры.
Найбольш вядомыя творы-паэмы «Здарэнне з Віктарам» і «Абдурахман шайтан», у якіх сатырычна высмейваецца мусульманскае духавенства і розныя хабарнікі і аферысты, паэма «Сатыра на гандляроў» (1905—1906), дзе з’едліва высмейваюцца гандляры, маклеры і чыноўнікі Каканда перыяду Расійскай імперыі, а таксама паэмы «Спадары» (1916) і «Разбойнік Эргаш» (1918), аб’ектам сатыры у якіх становяцца буржуазныя нацыяналісты.
У апошнія гады жыцця пісаў сатырычныя вершы, накіраваныя супраць басмачоў і белагвардзейцаў. Гэта прывяло да таго, што ў канцы 1920 года ён быў узяты ў палон басмачамі і памёр у пачатку 1921 года у палоне ад збіцця і здзекаў.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У 1977—1984 гадах рэжысёр Шухрат Абасаў па п’есе Каміля Яшэна «Хамза» зняў на кінастудыі «Узбекфільм» 17-серыйны мастацкі тэлевізійны фільм «Вогненныя дарогі» пра жыццё паэта. Ролю Заўкі выканаў вядомы ўзбекскі акцёр Пулат Саідкасымаў.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Раззоқов Ҳ., Завқий. Ҳаёти ва ижоди, Тошкент, 1955.
- Edward Allworth: Uzbek Literary Politics. Mouton & Co.; London, Den Haag, Paris 1964.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Завки Убайдулла Салих оглы // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.