Заўруткі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Заўруткі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
35
Насельніцтва
56 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Аўтамабільны код
5
Заўруткі на карце Беларусі ±
Заўруткі (Беларусь)
Заўруткі
Заўруткі (Мінская вобласць)
Заўруткі

Заўру́ткі[1] (трансліт.: Zaŭrutki, руск.: Заврутки) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1868 г. вёска Дунілавіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 12 двароў, 136 жыхароў. У 1904 г. вёска і засценак Заўруткі Жоснянскай воласці Вілейскага павета, 199 і 87 жыхароў. З 1893 г. у вёсцы працавала школа граматы, у якой у 1896/97 навучальным годзе вучыліся 10 хлопчыкаў. У 1921 г. вёска і засценак у складзе гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства. У вёсцы было 28 двароў, 140 жыхароў; ў засценку — 17 двароў, 95 жыхароў. У 1940 г. у вёсцы 58 двароў, 276 жыхароў, арганізаваны калгас імя Чапаева. З 12.10.1940 г. вёска і хутар у Слабадскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 13 жыхароў. У 1949 г. у вёсцы створаны калгас «Чырвоная зорка». У 1960 г. вёскі Заўруткі 1-я (125 жыхароў) і Заўруткі 2-я (98 жыхароў). З 1966 года адна вёска Заўруткі, да якой быў далучаны хутар Заўруткі. З 1954 у складзе калгаса «17 верасня» (цэнтр — вёска Слабада).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 35 двароў, 56 жыхароў (1997)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Жывёлагадоўчая ферма.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Заўруткі́

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]