За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы (адзнака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы
За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы
Апісанне ўзнагароды
III ступені
Выява трэцяй ступені ўзнагароды
Арыгінальная назва За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы
Краіна Беларусь
Тып нагрудная адзнака
Падставы ўзнагароджання За шматгадовую бездакорную працу на Беларускай чыгунцы (не менш за 20 гадоў)
Дата заснавання 1 красавіка 2014
Статус уручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць 3000 (замова для першай партыі)[1].
Характарыстыкі
Памеры знак памерам 30*40 мм + калодка памерам 30 × 25 мм

За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, нагрудная адзнака беларускай чыгункі. Заснаваная ў 2014 годзе за шматгадовую бездакорную працу на Беларускай чыгунцы (ня менш за 20 гадоў). Мае тры ступені.

Адзнака заснавана пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь № 9 ад 1 красавіка 2014[2]. На падставе пастановы загадам начальніка Беларускай магістралі Уладзіміра Марозава ад 22.04.2014 № 177Н зацверджана Палажэнне аб парадку ўзнагароджання нагрудным знакам адрознення «За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы» дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка».

Статут[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровым нагрудным знакам узнагароджваюцца работнікі дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» і арганізацый, якія ўваходзяць у яго склад, за шматгадовую бездакорную працу на чыгуначным транспарце, поспехі ў прафесійным майстэрстве і якія адпрацавалі на Беларускай чыгунцы не менш за 20 гадоў.

Узнагароджанне адбываецца па ініцыятыве начальніка Беларускай чыгункі, па прадстаўленнях, якія ўносяць яго намеснікі, галоўны інжынер, галоўны эканаміст, кіраўнікі службаў Упраўлення, арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў.

Узнагароджанне нагрудным знакам адбываецца паслядоўна ад найніжэйшай ступені да найвышэйшай. Найвышэйшай ступенню з'яўляецца I ступень.

Нагруднай адзнакай I ступені ўзнагароджваюцца работнікі, якія прапрацавалі на Беларускай чыгунцы не менш за 30 гадоў.

Нагруднай заднакай II ступені ўзнагароджваюцца работнікі, якія прапрацавалі на Беларускай чыгунцы не менш за 25 гадоў.

Нагруднай адзнакай III ступені ўзнагароджваюцца работнікі, якія прапрацавалі на Беларускай чыгунцы не менш за 20 гадоў.

Работнікам Беларускай чыгункі, адзначаным нагрудным знакам «За добрасумленную працу…» І ступені, выплачваецца ўзнагароджванне ў памеры 45 базавых велічыняў, II ступені — 40, III ступені — 35 базавых велічыняў[3].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Нагрудныя адзнакі адрознення «За добрасумленную Працу на Беларускай чыгунцы». (метал, ліццё, рознакаляровая эмаль, стужка, памер знаку: 30х40 мм, памер калодкі: 30х25мм).

Пасведчанне да нагруднай адзнакі «За добрасумленную Працу на Беларускай чыгунцы»: Матэрыял — кардон з паралёнам, скуразамяняльнік цёмна-бардовага колеру, малюнак эмблемы БЧ і тэкст — блінтавае цісненне фальгою залацістага колеру.

Футляр замшавы (пластык, аксамітная тканіна, устаўка з палярону; памер — 130х180х30мм)[4].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]