За скуру паліцэйскага
За скуру паліцэйскага | |
---|---|
фр.: Pour la peau d'un flic | |
Жанр | баявік, крымінальны фільм[d] і экранізацыя рамана[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Adel Productions[d] |
Працягласць | 105 хв. |
Зборы | 17 800 000 $ |
Краіна | |
Мова | французская |
Год | 1981 і 19 лютага 1982[1] |
IMDb | ID 0082935 |
«За скуру паліцэйскага»[3] (фр.: Pour la peau d’un flic) — французскі кінафільм, выканаўцам галоўнай ролі і рэжысёрам якога быў Ален Дэлон. Экранізацыя рамана Жана-Патрыка Маншэта «Колькі костак!».
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Пажылая дама наймае былога паліцэйскага Шука, каб расследаваць знікненне яе сляпой дачкі Марты. Але жанчыну забіваюць невядомыя ў цэнтры Парыжа да таго, як яна паспявае паведаміць дэтэктыву важную інфармацыю. Разам з адстаўным камісарам Эйманам і сваёй сакратаркай Шарлотай Шука спрабуе разблытаць справу, дзе замяшаныя розныя паліцэйскія службы і наркагандляры. Падчас расследавання на Шука ў кватэры ахвяры нападае нехта Прадзье; Шука́ забівае яго, але саўдзельнік знікае. Вярнуўшыся дадому, Шука трапляе ў засаду, зладжаную нейкім камісарам Мадрые. Ён забівае яго, у выніку яго пачынае шукаць не толькі таямнічая банда, але і паліцыя.
Затым выкрадаюць сакратарку Шука, якую ён ратуе ад смерці ў апошняе імгненне. Шука высвятляе, што ім маніпулюе паліцэйскі камісар Качыёлі, накіроўваючы супраць сваіх карумпаваных калег. Шука́ рызыкуе жыццём, каб высветліць ісціну і выкрыць банду. У апошні момант яго ратуюць паліцэйскія на чале з Качыёлі.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Ален Дэлон — прыватны дэтэктыў Шука
- Анн Парыё — Шарлота, сакратарка Шука
- Мішэль Аклер — Эйман/Тарпон
- Мірэй Дарк — дзяўчына на пераходзе (няма ў тытрах)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.filmdienst.de/film/details/52244/rette-deine-haut-killer
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0082935/ Праверана 28 красавіка 2016.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — артыкул Ален Дэлон