Збляны (Зэльвенскі раён)
Вёска
Збляны
|
Збля́ны[1] (трансліт.: Zbliany, руск.: Збляны) — вёска ў Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Каралінскага сельсавета. Да 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Зэльвенскага сельсавета[2].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 8 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка і чыгуначнай станцыі Зэльва на лініі Ваўкавыск — Баранавічы, 111 км ад Гродна.
Рэльеф раўніна-ўзгорысты. Планіровачна складаеца з плаўна выгнутай вуліцы шыротнай арыентацыі, забудаванай двухбакова дамамі сядзібнага тыпу. Вытворчы сектар на паўночнай ускраіне. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Караліно-Зэльва.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Пра паходжанне назвы вёскі існуе некалькі версій. Адну з іх расказаў жыхар сённяшніх Зблян — са слоў свайго бацькі — А. М. Жабрак: «Зубры з Белавежскай пушчы аблюбавалі сабе ваколіцы вёскі. Не раз знаходзілі іх тут егеры і вярталі назад. Зубры — Зубране — Зубляне — Збляне — Збляны… Так з цягам часу трансфармавалася першапачатковая назва месца, дзе даводзілася лавіць грозных уладароў Белавежы».
А ўраджэнка Зблян Людміла Шышко — са слоў сваёй маці — сцвярджае, што ўжо гатовую назву вёскі прынеслі з сабой жыхары Лідчыны. Яшчэ ў прыгонны часы лідскі памешчык за незвычайнае працалюбства і паслухмянасть даў вольную нкалькім сем’ям сваіх прыгонных сялян. І адправіў з пэўнымі паперамі да свайго добра знаёмага памешчыка ў Зэльву. Папрасіў яго па-свойму вырашыць іх лёс. Той выдзеліў прышлым людзям бясплатна самыя бедныя землі паміж Бярэжкамі і Лаўрыновічамі. Новыя гаспадары палівалі свае незрадлівыя землі кравёй і потам. А вёску, дзе пасяліліся, назвалі Зблянамі. У памяць аб той, адкуль яны прыйшлі.
На карысць версіі Людмілы Шышко гаворыць такі факт. У даведніку В. А. Жучкевіча «Чаму так названа» ёсць звесткі пра вёску з назвай Збляны з Лідчыны. Пра зэльвенскія Збляны ў даследчыка — ні слова. Відаць, у крыніцах, якімі ён карыстаўся, сустракаў толькі лідскую вёску. А паходжанне самой назвы Жучкевіч звязвае з рускім словам «зыбь, трясина». Здапамогай як польскай, так і беларускай моў «зыбь» стала Зыблянамі — Зблянамі.
Гісторыя і насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]У 17 ст. вёска ўмаёнтку Дзярэчын у Слонімскім павеце Навагрудскага ваяводства. ВКЛ, уласнасць Лідскага падкаморыя князя Аляксандра Палубінскага. У канцы 17 ст. вёска маёнтка Зэльва, уласнасць Сапег. У 19 ст. вёска ў Старавенскай воласці Слонімскага павета Гродзенкай губерніі.
У 1832 г. вёска ў фальварку Бярэжкі, 2 двары, 14 жыхароў.
У 1870 г. вёска, дзяржаўная ўласнасць, у складзе Лаўрынавіцкага сельскага таварыства Старавескай воласці, Слонімскага павета, 84 душы сялян, у тым ліку 10 душ належалі маёнтку Пляцянічы, 32 душы ў 1862 г. належалі Зэльвенскай праваслаўнай царкве.
У 1897 г. 29 двароў, 170 жыхароў, школа граматы, ветраны млын. У пачатку 20 ст. 174 жыхары.
У 1921 — 39 гг. у Старавескай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. Дзейнічала падпольная камсамольская ячэйка.
З 1939 г. ў БССР. З прыходам Савецкай улады на Зельвеншчыну ў Зблянах адкрылася пачатковая школа. Месцілася яна ў прасторных хатах вяскоўцаў. Спачатку — у доме Ракевіч. Потым, у час айны, у доме Шышко. Пасля вайны зблянскія дзеці некаторы час вучыліся ў сябе дома, а потым у Бярэжкаўскай і Лаўрыновіцкай пачатковай, Зэльвенскай сярэдняй школах.
З 15.01.1940 г. ў Зельвенскім раёне баранавіцкай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Плецяніцкім с/с, 10 двароў, 27 жыхароў.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 г. да сярэдзіны ліпеня 1944 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
З 20.09.1944 г. ў Гродзенскай вобласці.
У 1959 г. вёска у Каралінскім с/с, 136 жыхароў.
З 1962 г. ў Ваўкавыскім, у 1963-65 гг. У Слонімскім, з 1966 г. ў Зэльвенскім раёнах.
У 1970 г. ў Зэльвенскім с/с, 192 жыхары.
У 1998 г. вёска ў Каралінскім с/с, у калгасе «Караліно», 22 гаспадаркі, 44 жыхары.
У 2011 г. 15 гаспадарак, 34 жыхары.
У 2015 г. 11 гаспадарак, 24 жыхары.
У 2016 г. ў складзе СВК «Караліно».
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]
- Антон Раманавіч Жэбрак (1901—1965) — беларускі генетык, селекцыянер.
Па падліках мясцовай жыхаркі Л. А. Шышко, у 60-80-я гады 20 ст. са Зблян выйшлі 8 настаўнікаў, 8 медыкаў, 3 інжынеры, 10 бухгалтараў, 3 вайскоўцы, 2 вадалазы, 3 старшыні калгасаў, 13 шафёраў, 14 будаўнікоў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14, 28 лютага, 21 красавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9 : Гродзенская вобласць, кн. 2/рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2016. — 848 с.: іл. ISBN 978-985-11-0908-7, стар.346
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Зэльвенскага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2003. — 501 с. ISBN 985-6351-17-0.
- Збляны / Яніна Шматко // Праца (Зэльвенскі раён) − 2010, 28 ліп. — С.4-5.
- Збляны на сайце Radzima.net
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх