Збой у энергасістэме Еўропы (2025)
Збой у энергасістэме Еўропы | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата | 28 красавіка 2025[3] |
Колькасць загінулых |
|
![]() | |
![]() | |
![]() |
28 красавіка 2025 года на Пірэнейскім паўвостраве адбылося маштабнае адключэнне электраэнергіі, якое закранула Іспанію, Партугалію, Андору і частку Францыі, а таксама Марока[5][6][7]. У Іспаніі і Партугаліі амаль цалкам адключылася электразабеспячэнне, у Лісабоне, у Порту і ў Мадрыдзе спынілася метро.
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Партугалія
[правіць | правіць зыходнік]У Партугаліі з-за адключэння электраэнергіі была спыненая праца Лісабонскага метро, цягнікоў і святлафораў. Мабільныя сеткі таксама адчувалі сур’ёзныя абмежаванні, асабліва для галасавых выклікаў, а паслугі перадачы даных працавалі толькі часткова. Бальніцы выкарыстоўваюць генератары для падтрымання сваёй працы[8].
Цягнікі прыгараднай чыгункі спыніліся, у гарадах былі прыцягнутыя дадатковыя сілы паліцыі. Аэрапорт Лісабона быў зачынены каля 13:00 па WEST. Аэрапорты Порту і Фара перайшлі на харчаванне ад рэзервовых генератараў[9].
Кабінет прэм’ер-міністра Луіш Мантэнегру правёў экстраннае пасяджэнне[10].
Пры гэтым астраўныя рэгіёны Мадэйра і Азоры засталіся не закранутыя адключэннямі[11].
Энергазабеспячэнне пачало аднаўляцца ўвечары 28 красавіка, да раніцы 29 красавіка да сеткі былі падлучаныя ўсе 89 падстанцый[12].
Іспанія
[правіць | правіць зыходнік]Улады Мадрыда ўвялі ў горадзе экстранны план PEMAM (ісп. Plan Territorial de Emergencia Municipal del Ayuntamiento de Madrid)[13].
Улады Іспаніі паведамілі, што нацыянальныя АЭС былі аўтаматычна адключаныя ад электрасеткі па прычыне знікнення іх знешняга электразабеспячэння[14].
Да раніцы 29 красавіка энергазабеспячэнне было адноўлена на 99%, да сеткі былі падлучаныя ўсе падстанцыі[12].
Як мінімум 5 чалавек загінулі[15].
Андора
[правіць | правіць зыходнік]Аператар электрасетак Андоры паведаміў, што адключэнне энергіі ў Іспаніі на некалькі секунд паўплывала на сітуацыю ў княстве. Сістэмная аўтаматыка падключыла энергасістэму княства да французскай, аднавіўшы электразабеспячэнне[16].
Францыя
[правіць | правіць зыходнік]Аператар электрасетак Францыі паведаміў, што на некалькі хвілін знікла электрасілкаванне ў Французскай Краіне Баскаў[17].
Марока
[правіць | правіць зыходнік]Інтэрнэт-сэрвіс Orange Maroc паведаміў пра значныя збоі ў працы. Кампанія патлумачыла тым, што адключэнне святла на Пірэнейскім паўвостраве закранулі міжнародныя сувязі[18].
Імаверныя прычыны
[правіць | правіць зыходнік]Дакладная прычына здарэння не ясная. Паводле заявы нацыянальнай партугальскай энергетычнай кампаніі REN, прычынай збою сталі анамальныя ваганні правадоў на лініях напругай 400 кВ у цэнтральнай частцы Іспаніі, якія ўзніклі з-за рэзкіх перападаў тэмпературы. Таксама кампанія заявіла аб магчымасці ўзнікнення вельмі вялікіх ваганняў электрычнага напружання ў энергасістэме Іспаніі, якія ў далейшым распаўсюдзіліся на энергасістэму Партугаліі, адзначыўшы пры гэтым, што пра дакладную прычыне казаць заўчасна. Іспанскі сеткавы аператар REE заявіў, што прычынай адключэнняў стаў збой у злучэнні энэргасістэм Іспаніі і Францыі праз пажар[19][20]. Аднак інфармацыя пра пажар была абвергнутая, а Нацыянальная метэаралагічная служба Іспаніі заявіла, што не было зафіксавана ніякіх незвычайных метэаралагічных і атмасферных з’яў або рэзкіх ваганняў тэмпературы[21].
Нацыянальны крыпталагічны цэнтр Іспаніі (з’яўляецца часткай Нацыянальнага разведвальнага цэнтра) пачаў расследаванне адносна таго, ці магла прычынай стаць кібератака. За некалькі дзён да адключэння электраэнергіі цэнтр зафіксаваў «значную незвычайную актыўнасць, якая зыходзіла з Паўночнай Афрыкі», а страта 15 гігават магутнасці адбылася за 5 секунд, што там назвалі дзіўным[22].
Але прэм’ер-міністр Партугаліі Луіш Мантэнегру, камісар Еўрапейскай камісіі Тэрэса Рыбера і старшыня Еўрапейскага парламента Антоніу Кошта заявілі, што няма ніякіх прыкмет таго, што збой энергазабеспячэння быў выкліканы кібератакай[23][5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в https://web.archive.org/web/20250428112520/https://www.euronews.com/my-europe/2025/04/28/spain-portugal-and-parts-of-france-hit-by-massive-power-outage
- ↑ https://www.nzz.ch/panorama/grosse-teile-spaniens-und-portugals-ohne-strom-auch-frankreich-betroffen-ld.1881911
- ↑ Blackout Spagna, le news. Ripristinata corrente in diverse zone. Sanchez: “Nessuna ipotesi esclusa”, انقطاع التيار الكهربائي في اسبانيا، الأخبار. عودة التيار الكهربائي إلى عدة مناطق. سانشيز: «لا يتم استبعاد أي فرضية» Праверана 28 красавіка 2025.
- ↑ El País — Madrid: PRISA, 1976. — ISSN 1576-3757; 1134-6582 Праверана 29 красавіка 2025.
- ↑ а б Un apagón general deja sin luz a toda la península Ibérica (ісп.). La Vanguardia (28 красавіка 2025). Праверана 28 красавіка 2025.
- ↑ Large areas of Spain and Portugal hit by massive power blackout (англ.).
- ↑ Una apagada elèctrica a Espanya afecta el Principat (катал.). Diari d'Andorra (28 красавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 28 April 2025. Праверана 28 красавіка 2025.
- ↑ Apagão geral em Portugal e em várias zonas da Europa | Exame Informática(нявызн.). Visão (28 красавіка 2025). Праверана 28 красавіка 2025.
- ↑ Apagão geral afeta Portugal e outros países da Europa (парт.). SIC Notícias (28 красавіка 2025). Праверана 28 красавіка 2025.
- ↑ Major power outage in Spain and Portugal knocks out subway networks, traffic lights and ATM machines (англ.). AP News (28 красавіка 2025). Праверана 28 красавіка 2025.
- ↑ Em Portugal há apenas energia elétrica na Madeira e nos Açores(нявызн.). www.jm-madeira.pt. Праверана 28 красавіка 2025.
- ↑ а б В Испании и Португалии восстановили энергоснабжение после того, как обе страны полностью остались без света . Медуза. Праверана 29 красавіка 2025.
- ↑ Spain-Portugal power outage latest: Power cut in Spain and Portugal doesn't seem to be caused by cyber attack, say officials (англ.) . BBC News. Праверана 28 красавіка 2025.
- ↑ Black out Spagna, le news. Ue: “Da prime indagini guasto”. Ripristinata corrente in diverse zone (італ.). la Repubblica (28 красавіка 2025). Праверана 28 красавіка 2025.
- ↑ El apagón se cobra al menos cinco vidas en España
- ↑ Redacció. Una apagada elèctrica a Espanya afecta el Principat d'Andorra (катал.). Diari d'Andorra (28 красавіка 2025). Праверана 28 красавіка 2025.
- ↑ "En direct, panne d'électricité massive en Espagne et au Portugal : le courant est revenu dans « plusieurs zones », mais le trafic ferroviaire ne sera pas complètement rétabli lundi". Le Monde.fr [французская]. Праверана 2025-04-28.
- ↑ Faouzi, Adil. Orange Maroc Internet Service Severely Disrupted by Iberian Power Outage (англ.) . Morocco World News (28 красавіка 2025). Праверана 30 красавіка 2025.
- ↑ "Сбой в работе электросетей на Пиренеях могло вызвать редкое атмосферное явление". Коммерсантъ. Праверана 2025-04-29.
- ↑ В Испании и Португалии произошло масштабное отключение электроэнергии, Forbes (Россия), 28 апреля 2025 года.
- ↑ 'No unusual phenomena,' Spanish met office dismisses explanation of outage, The Guardian, 29 апреля 2025 года.
- ↑ El CNI no descarta ninguna hipótesis y ya investiga «una gran actividad inusual procedente del Norte de África» y por qué en cinco segundos desapareció el 60 % de toda la luz, Infobae.com, 28 апреля 2025 года.
- ↑ В Испании и Португалии восстанавливают подачу энергии и ищут причину масштабного блэкаута . ВВС. Праверана 29 красавіка 2025.