Зборная Аўстрыі па футболе

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Зборная Аўстрыі па футболу)
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Сцяг Аўстрыі Аўстрыя


Фота
 
Мянушкі: Das Team (Каманда)
Канфедэрацыя: УЕФА (Еўропа)
Федэрацыя: Аўстрыйскі футбольны саюз
Галоўны трэнер: Марсель Колер
Капітан: Юліян Баўмгартлінгер
Найбольшая колькасць гульняў: Андрэас Херцаг (103)
Лепшы бамбардзір: Тоні Польстэр (44)
Хатні стадыён: Эрнст Хапель
Код ФІФА: AUT
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы: 30 4 (20 кастрычніка 2016)[1]
Найвышэйшы: 10 (сакавік—чэрвень 2016)
Найніжэйшы: 105 (ліпень 2008)
Першая гульня
Аўстрыя Аўстрыя 5:0 Венгрыя Венгрыя
(Вена, Аўстрыя; 12 кастрычніка 1902)
Самая буйная перамога
Аўстрыя Аўстрыя 9:0 Мальта Мальта
(Зальцбург, Аўстрыя; 30 красавіка 1977)
Самае буйное паражэнне
Аўстрыя Аўстрыя 1:11 Англія Англія
(Вена, Аўстрыя; 8 чэрвеня, 1908)
Чэмпіянат свету
Колькасць удзелаў: 7 (Упершыню 1934)
Найлепшы вынік: 3-е месца, 1954
Чэмпіянат Еўропы
Колькасць удзелаў: 2 (Упершыню 2008)
Найлепшы вынік: групавы этап (2008, 2016)
Спартыўныя ўзнагароды
Алімпійскія гульні
Серабро Берлін 1936
Чэмпіянаты свету
Бронза Швейцарыя 1954

Зборная Аўстрыі па футболе (ням.: Österreichische Fußballnationalmannschaft) — нацыянальная зборная, якая прадстаўляе Аўстрыю ў міжнародных матчах па футболе. Кіруецца Футбольнай асацыяцыяй Аўстрыі. Свае хатнія матчы каманда па большай частцы праводзіць на венскім стадыёне «Эрнст Хапель».

Свой першы міжнародны матч зборная Аўстрыі згуляла ў 1902 годзе супраць зборнай Венгрыі, у якім атрымала перамогу з лікам 5:0. Першы перыяд гучнай славы ў гісторыі зборнай прыйшоўся на 1930-я гады, калі яна гуляла пад кіраўніцтвам Хуга Майсля, гэты перыяд пачаўся 16 мая 1931 года з перамогі над зборнай Шатландыі, для якой гэты матч стаў першай паразай за межамі Брытанскіх астравоў. У 1938 годзе, пасля аншлюсу Аўстрыі, аўстрыйская каманда была расфарміравана, а некаторыя яе гульцы ўвайшлі ў склад зборнай Германіі. Пасля Другой сусветнай вайны зборная Аўстрыі зноў пачала дэманстраваць поспехі, якія дасягнулі кульмінацыі на чэмпіянаце свету 1954 года, дзе Аўстрыя заняла трэцяе месца, аднак пасля гэтага пачаўся працяглы перыяд заняпаду. Наступны паспяховы ўсплёск у гісторыі зборнай прыйшоўся на чэмпіянат свету 1978 года, дзе яна ў другім групавым турніры абыграла дзеючых чэмпіёнаў свету — каманду ФРГ, аднак гэты поспех працягу не меў. У апошні раз зборная Аўстрыі прабівалася ў фінальны турнір міжнародных спаборніцтваў на чэмпіянаце свету 1998 года ў Францыі, дзе не здолела прайсці далей групавога турніру.

У 2008 годзе Аўстрыя (разам са Швейцарыяй) з'яўлялася адной з краін-арганізатараў фінальнага турніру чэмпіянату Еўропы, куды зборныя-гаспадары трапляюць аўтаматычна без праходжання кваліфікацыі. Аднак на сваім хатнім турніры зборная Аўстрыі, як і зборная Швейцарыі, не змагла пераадолець групавы этап.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]