Зборная Брунея па футболе
![]()
| |||
Канфедэрацыя: | АФК (Азія) | ||
---|---|---|---|
Федэрацыя: | Футбольная асацыяцыя Брунея | ||
Галоўны трэнер: | Гван О Сон | ||
Капітан: | Фаік Балкіях | ||
Найбольшая колькасць гульняў: | Азван Салех (26) | ||
Лепшы бамбардзір: | Шахразен Саід (8) | ||
Хатні стадыён: | Султана Хасанала Балкіяха | ||
Код ФІФА: | BRU | ||
| |||
Рэйтынг ФІФА | |||
Дзеючы: | 190 ▼6 (23 лістапада 2017)[1] | ||
Найвышэйшы: | 140 (снежань 1992) | ||
Найніжэйшы: | 203 (кастрычнік 2012) | ||
Першая гульня | |||
![]() ![]() (Бангкок, Тайланд; 22 мая 1971) | |||
Самая буйная перамога | |||
![]() ![]() (Кучынг, Малайзія; 2 лістапада 2016) | |||
Самае буйное паражэнне | |||
![]() ![]() (Бандар-Серы-Бегаван, Бруней; 14 красавіка 2001) |
Зборная Брунея па футболе — нацыянальная футбольная каманда Брунея. Зборнай кіруе Футбольная асацыяцыя Брунея. Зборная Брунея ніколі не прымала ўдзелу ў фінальных стадыях чэмпіянату свету і Кубка Азіі. Каманда была заснавана ў 1959 годзе, далучылася да ФІФА ў 1969 годзе. Галоўнымі супернікамі каманды лічацца зборныя Малайзіі і Філіпін.
Прыпыненне членства ў ФІФА[правіць | правіць зыходнік]
Членства футбольнай асацыяцыя Брунея (ФАБ) было прыпынена з-за ўмяшання ўрада ў яе справы, якое пачалося з рашэння брунейскіх улад у снежні 2008 года распусціць ФАБ і замяніць яе новай федэрацыяй. Прыпыненне ўступіла ў сілу неадкладна, гэта прывяло да таго, што Брунейскі клуб DPMM больш не мог прымаць удзел у гульнях сінгапурскай лігі S-League. Гэтая мера доўжылася пакуль ФАБ не была адноўленая урадам.
19 сакавіка 2010 года, пасля таго, як з верасня 2009 ніякіх дзеянняў не было прадпрынята выканаўчы камітэт ФІФА пагадзіўся з рашэннем прадставіць на наступным кангрэсе ФІФА прапанову выключыць футбольную асацыяцыю Брунея (ФАБ), калі яна не будзе адноўлена урадам.
ФІФА вынесла папярэджанне, што калі прадстаўнікі ФАБ не прыйдуць на кангрэс ФІФА 9-10 чэрвеня ў Паўднёвай Афрыцы, каб абмеркаваць умовы прыпынення, ФАБ будзе выключаная. Бруней быў адноўлены ў правах 31 мая 2011 года.
Чэмпіянат свету[правіць | правіць зыходнік]
- 1930—1982 — не ўдзельнічала
- 1986 — не прайшла кваліфікацыю
- 1990—1998 — не ўдзельнічала
- 2002 — не прайшла кваліфікацыю
- 2006—2010 — не ўдзельнічала
- 2014 — дыскваліфікаваная
- 2018 — не прайшла кваліфікацыю
Кубак Азіі[правіць | правіць зыходнік]
- 1956—1968 — не прымала ўдзел
- 1972—1976 — не прайшла кваліфікацыю
- 1980—1984 — знялася з турніру
- 1988—1996 — не ўдзельнічала
- 2000—2004 — не прайшла кваліфікацыю
- 2007 — не ўдзельнічала
- 2011 — не прайшла кваліфікацыю
- 2015 — знялася з турніру
- 2019 — не прайшла кваліфікацыю
Зноскі
- ↑ Men's Ranking — FIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.
|