Зборная КНДР па футболе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Зборная КНДР па футболу)
Сцяг КНДР Паўночная Карэя
Мянушкі Чхаліма
Канфедэрацыя АФК (Азія)
Федэрацыя Асацыяцыя футбола КНДР
Галоўны трэнер Кім Ён Джун
Капітан Ры Мён Гук
Найбольшая колькасць гульняў Ры Мён Гук (104)
Найлепшы бамбардзір Ён Іль Гван (21)
Хатні стадыён 1 мая
Код ФІФА PRK
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 114 18 (23 лістапада 2017)[1]
Найвышэйшы 57 (лістапад 1993)
Найніжэйшы 181 (кастрычнік—лістапад 1998)
Першая гульня
Кітай Кітай 0:1 КНДР Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка
(Пекін, Кітай; 7 кастрычніка 1956)
Самая буйная перамога
Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка КНДР 21:0 Гуам Гуам
(Тайбэй, Тайвань; 11 сакавіка 2005)
Самае буйное паражэнне
Партугалія Партугалія 7:0 КНДР Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка
(Кейптаўн, ПАР; 21 чэрвеня 2010)
Чэмпіянат свету
Колькасць удзелаў 2 (Упершыню 1966)
Найлепшы вынік Чвэрцьфінал (1966)
Кубак Азіі
Колькасць удзелаў 5 (Упершыню 1980)
Найлепшы вынік 4 месца (1980)

Зборная КНДР па футболе — нацыянальная футбольная каманда, якая прадстаўляе Паўночную Карэю на міжнародных турнірах. Удзельнік двух чэмпіянатаў свету (1966, 2010). Хатнія матчы праводзіць на стадыёне Першага мая, які з’яўляецца самым вялікім па змяшчальнасці ў свеце.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат свету 1966[правіць | правіць зыходнік]

Годам славы паўночнакарэйскай зборнай стаў 1966 год, калі КНДР удзельнічала ў чэмпіянаце свету па футболе ў Англіі і, на здзіўленне многіх, выйшла ў чвэрцьфінал, хоць у камандзе гулялі непрафесіяналы. На групавым этапе «Чхаліма» спачатку пацярпела паражэнне ад Савецкага Саюза (0:3), затым згуляла ўнічыю са зборнай Чылі (1:1) і, нарэшце, у апошнім матчы атрымала сенсацыйную перамогу над італьянцамі — з лікам 1:0, якая ў іх супернікаў увайшла ў гісторыю самых цяжкіх паражэнняў «скуадры адзуры». У чвэрцьфінале карэйцы сустрэліся з камандай Партугаліі і здзівілі заўзятараў, якія сабраліся на стадыёне ў Ліверпулі, трыма галамі, якія былі забіты ў браму партугальцаў на працягу першых 24 хвілін сустрэчы. Матч, аднак, скончыўся паражэннем зборнай КНДР з лікам 3:5. Па звестках прэсы, сведкаў і ўдзельнікаў падзей, усе члены каманды, акрамя футбаліста Пак Ду Іка пасля гэтага паражэння былі сасланыя ў канцлагеры, сам Пак адмаўляе гэту інфармацыю. У 2002 годзе брытанскі рэжысёр Даніэль Гордан стварыў дакументальны фільм «Гульня іх жыццяў», дзе распавёў пра лёсы сямі членаў той паўночнакарэйскай зборнай.

Выхад паўночнакарэйцаў у плэй-оф чэмпіянату свету стаў першым сур’ёзным поспехам для азіяцкіх зборных: да гэтага ніводная нацыянальная каманда Азіі не пераадольвала групавой бар’ер мундыялю.

Зборная КНДР на найбуйнейшых міжнародных турнірах[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат свету[правіць | правіць зыходнік]

  • 1930—1962 — не ўдзельнічала
  • 1966 — Чвэрцьфінал
  • 1970—1994 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1998—2002 — не ўдзельнічала
  • 2006 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2010 — групавы этап
  • 2014—2018 — не прайшла кваліфікацыю

Алімпійскія гульні[правіць | правіць зыходнік]

  • 1900—1960 — не ўдзельнічала
  • 1964 — знялася з турніру
  • 1968—1972 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1976 — Чвэрцьфінал
  • 1980 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1984—1988 — не ўдзельнічала
  • 1992 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1996 — не ўдзельнічала
  • 2000—2016 — не прайшла кваліфікацыю

Кубак Азіі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1956—1972 — не ўдзельнічала
  • 1972 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1980 — 4 месца
  • 1984 — не ўдзельнічала
  • 1988 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1992 — групавы этап
  • 1996 — не ўдзельнічала
  • 2000—2007 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2011 — групавы этап
  • 2015 — групавы этап
  • 2019 — групавы этап

Кубак выкліку АФК[правіць | правіць зыходнік]

  • 2006 — не ўдзельнічала
  • 2008 — 3 месца
  • 2010 — Пераможца
  • 2012 — Пераможца
  • 2014 — не ўдзельнічала

Азіяцкія гульні[правіць | правіць зыходнік]

  • 1951—1970 — не ўдзельнічала
  • 1974 — 4 месца
  • 1978 — Чэмпіён
  • 1982 — 4 месца
  • 1986 — не ўдзельнічала
  • 1990 — 2 месца
  • 1994 — не ўдзельнічала
  • 1998 — групавы этап
  • 2002 — Чвэрцьфінал
  • 2006 — Чвэрцьфінал
  • 2010 — Чвэрцьфінал
  • 2014 — 2 месца
  • 2018 — Чвэрцьфінал

Зноскі

  1. Men's RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]