Зборная Калумбіі па футболе

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Flag of Colombia.svg Калумбія


Фота
 
Мянушкі: (ісп.: «Los Cafeteros»)
Канфедэрацыя: КАНМЕБОЛ (Паўднёвая Амерыка)
Федэрацыя: Калумбійская федэрацыя футбола
Галоўны трэнер: Карлуш Кейруш
Капітан: Радамель Фалькаа
Найбольшая колькасць гульняў: Карлас Вальдэрама (111)
Лепшы бамбардзір: Радамель Фалькаа (34)
Хатні стадыён: Метрапалітана Раберта Мелендэс
Код ФІФА: COL
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы: 16 (7 чэрвеня 2018)
Найвышэйшы: 3 (ліпень — жнівень 2013, верасень 2014 — сакавік 2015, чэрвень — жнівень 2016)
Найніжэйшы: 54 (чэрвень 2011)
Рэйтынг Эла
Дзеючы: 9 (7 чэрвеня 2018)
Найвышэйшы: 3 (чэрвень 2016)
Найніжэйшы: 93 (жнівень 1965)
Першая гульня
Мексіка Мексіка 3:1 Калумбія Калумбія
(Панама, Панама; 10 лютага 1938)
Самая буйная перамога
Бахрэйн Бахрэйн 0:6 Калумбія Калумбія
(Эр-Рыфа, Бахрэйн; 26 сакавіка 2015)
Самае буйное паражэнне
Бразілія Бразілія 9:0 Калумбія Калумбія
(Ліма, Перу; 24 сакавіка 1957)
Чэмпіянат свету
Колькасць удзелаў: 6 (Упершыню 1962)
Найлепшы вынік: Чвэрцьфінал (2014)
Кубак Амерыкі
Колькасць удзелаў: 22 (Упершыню 1945)
Найлепшы вынік: Gold medal southamerica.svg Чэмпіён (2001)
Кубак канфедэрацый
Колькасць удзелаў: 1 (Упершыню 2003)
Найлепшы вынік: 4 месца (2003)
Залаты кубак КАНКАКАФ
Колькасць удзелаў: 3 (Упершыню 2000)
Найлепшы вынік: Silver medal northamerica.svg 2 месца (2000)

Зборная Калумбіі па футболе прадстаўляе Калумбію на міжнародных спаборніцтвах па футболе з 1938 года. Каманда кантралюецца Калумбійскай федэрацыяй футбола (ФКФ)[заўв 1], якая з’яўляецца адным з 10 членаў КАНМЕБОЛ (Паўднёваамерыканская футбольная канфедэрацыя) і ўваходзіць у ФІФА. Асноўную частку хатніх матчаў зборная, якая мае мянушку «Los Cafeteros» з-за вытворчасці кавы ў краіне, гуляе на стадыёне Метрапалітана Раберта Мелендэс ў Баранкільі, чацвёртым горадзе краіны па колькасці насельніцтва.

У 1945 годзе каманда ўпершыню ўдзельнічала ў чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі, але ў 1950-х гадах была выключана з ФІФА і не дапушчана да чэмпіянату свету 1954 года з-за супярэчлівай эпохі Эльдарада. Упершыню ўдзельнічала ў кваліфікацыі да сусветнага першынства ў 1958 годзе, а ў 1962 годзе дэбютавала ў фінальнай частцы, адзначыўшыся адзіным «алімпійскім голам» у гісторыі чэмпіянату (у матчы супраць СССР). Пасля гэтага не праходзіла кваліфікацыю да найбуйнейшага чэмпіянату ў свеце да 1990 года, але ў 1975 годзе дайшла да фіналу першага Кубка Амерыкі.

З сярэдзіны 1980-х гадоў футбол стаў сімвалам барацьбы з адмоўнай рэпутацыяй краіны. Гэта надало яму папулярнасць і зрабіла нацыянальную зборную сімвалам нацыяналізму і гонару, а яе фанатаў вядомымі сваёй гарачынёй. 1990-я гады традыцыйна лічацца залатой эпохай зборнай у складзе якой гулялі знакамітыя Карлас Вальдэрама і Фаўстына Аспрылья. У 1990 годзе Калумбія выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету, пасля чаго таксама трапляла ў фінальныя стадыі ў 1994 і 1998 гадах, а ў 1993 і 1995 гадах займала трэція месцы ў Кубку Амерыкі. У 2001 годзе каманда здабыла свой адзіны буйны тытул, выйграўшы хатні Кубак Амерыкі, не прайграўшы ніводнага матча і не прапусціўшы ніводнага гола.

У 2000-х гадах Калумбія не трапляла ў асноўную стадыю чэмпіянатаў свету, пасля чаго каманда, у складзе якой гулялі Хамес Радрыгес і Радамель Фалькаа, упершыню дайшла да чвэрцьфіналу сусветнага першынства, што стала яе найлепшым вынікам, і заняла трэцяе месца на Кубку Амерыкі ў 2016 годзе. Апроч таго, у перыяд з 2013 да 2016 года Калумбія ўздымалася на найвышэйшае ў сваёй гісторыі трэцяе месца ў рэйтынгу ФІФА. Прайшоўшы кваліфікацыю да чэмпіянату свету 2018 года, зборная патрапіла ў асноўную стадыю ў шосты раз у сваёй гісторыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Доўгі час футбол у Калумбіі быў ізаляваны ад астатняга свету. Толькі ў 1936 годзе Калумбійская федэрацыя футбола стала членам КАНМЕБОЛ, а першы афіцыйны міжнародны матч зборная Калумбіі правяла праз 2 гады. Упершыню ў міжнародным турніры Калумбія прыняла толькі ў 1945 годзе — выступ на Кубку Амерыкі быў неадназначным: з аднаго боку — было пятае месца з 9 удзельнікаў (апярэдзілі такія каманды, як Балівія, Эквадор, Парагвай і Перу), з другога — выявілася відавочнае адставанне ад прызнаных лідараў — Аргенціны, Бразіліі, Чылі і Уругвая.

У далейшым цікавасць да футбола ў Калумбіі падагравалася ў асноўным наймацнейшай у свеце лігай, створанай у абыход правілаў ФІФА ў канцы 1940-х гадоў. Пра інтарэсы зборнай Калумбіі тады мала хто думаў. У 1962 годзе зборная Калумбіі прыняла ўдзел у чэмпіянаце свету ў Чылі, і ў далейшым больш дзесяцігоддзя не паказвала сур’ёзных вынікаў.

У 1975 годзе Калумбія дайшла да фіналу арганізаванага Кубка Амерыкі, які прыйшоў на змену чэмпіянатам Паўднёвай Амерыкі. Па суме трох матчаў калумбійцы саступілі легендарнай перуанскай камандзе.

Адлік «залатога перыяду» у гісторыі зборнай Калумбіі можна весці з Кубка Амерыкі 1987 года. Тады «Кафетэрас» занялі трэцяе месца на Кубку Амерыкі. У краіне з’явіўся россып талентаў, якія надоўга сталі лідарамі нацыянальнай зборнай — Карлас Вальдэрама, Леанель Альварэс, Луіс Карлас Перэс, Рэнэ Ігіта, крыху пазней — Віктар Арыстысабаль, Оскар Кордаба, Фарыд Мандрагон, Іван Раміра Кордаба. Значная частка поспехаў зборнай Калумбіі ў канцы 1980-х, 1990-х, і першай паловы 2000-х гадоў звязаная з працай выдатнага трэнера Франсіска Матураны. Менавіта пад яго кіраўніцтвам калумбійцы выхадзілі ў фінальныя стадыі чэмпіянатаў свету 1990 (1/8 фіналу турніру) і 1994, ён жа прывёў зборную да свайго вышэйшага дасягнення — бліскучай перамозе на хатнім Кубку Амерыкі 2001. У 1994—1998 гадах са зборнай працаваў Эрнан Дарыа Гомес, вывеў яе на чэмпіянат свету ў Францыі. У 2010 годзе ён быў у другі раз прызначаны галоўным трэнерам зборнай Калумбіі. У 2011 годзе зборную ўзначальваў Леанель Альварэс, а з 2012 года галоўным трэнерам каманды з’яўляецца аргенцінскі спецыяліст Хасэ Пекерман, які пасля шаснаццацігадовага перапынку вывеў Калумбію на чэмпіянат свету 2014 у Бразіліі, дзе яна дабілася свайго найбольшага дасягнення — выхаду ў чвэрцьфінал, у якім саступіла гаспадарам турніра бразільцам з лікам 2:1.

Футбалісты[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Наступныя 23 футбалісты былі выкліканыя на ўдзел у асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2018 года.

Статыстыка прыведзена станам на 1 чэрвеня 2018 года пасля матча супраць Егіпта.

# Паз Футбаліст Дата нараджэння Матчы Галы Клуб
1 Бр Давід Аспіна 31 жніўня 1988 (31 год) 86 0 Англія Арсенал
12 Бр Каміла Варгас 9 сакавіка 1989 (30 гадоў) 5 0 Калумбія Дэпартыва Калі
22 Бр Хасэ Фернанда Куадрада 1 чэрвеня 1985 (34 гады) 1 0 Калумбія Онсэ Кальдас
2 Аб Крысціян Сапата 30 верасня 1986 (33 гады) 55 2 Італія Мілан
3 Аб Оскар Мурылья 18 красавіка 1988 (31 год) 13 0 Мексіка Пачука
4 Аб Сант’яга Арыяс 13 студзеня 1992 (27 гадоў) 41 0 Нідэрланды ПСВ Эйндхавен
13 Аб Еры Міна 23 верасня 1994 (25 гадоў) 12 3 Іспанія Барселона
17 Аб Хаан Мохіка 21 жніўня 1992 (27 гадоў) 4 1 Іспанія Жырона
18 Аб Фарыд Дыяс 20 ліпеня 1983 (36 гадоў) 13 0 Парагвай Алімпія
23 Аб Давінсан Санчэс 12 чэрвеня 1996 (23 гады) 9 0 Англія Тотэнхэм Хотспур
5 ПА Вільмар Барыяс 16 кастрычніка 1993 (26 гадоў) 10 0 Аргенціна Бока Хуніярс
6 ПА Карлас Санчэс 6 лютага 1986 (33 гады) 85 0 Італія Фіярэнціна
8 ПА Абель Агілар 6 студзеня 1985 (34 гады) 70 7 Калумбія Дэпартыва Калі
10 ПА Хамес Радрыгес 12 ліпеня 1991 (28 гадоў) 63 21 Германія Баварыя Мюнхен
11 ПА Хуан Куадрада 26 мая 1988 (31 год) 70 7 Італія Ювентус
15 ПА Матэус Урыбэ 21 сакавіка 1991 (28 гадоў) 8 0 Мексіка Амерыка
16 ПА Джэферсан Лерма 25 кастрычніка 1994 (24 гады) 5 0 Іспанія Левантэ
20 ПА Хуан Кінтэра 18 студзеня 1993 (26 гадоў) 15 2 Аргенціна Рывер Плэйт
7 Нап Карлас Бака 8 верасня 1986 (33 гады) 45 14 Іспанія Вільярэал
9 Нап Радамель Фалькаа (капітан) 10 лютага 1986 (33 гады) 73 29 Францыя Манака
14 Нап Луіс Мур’ель 16 красавіка 1991 (28 гадоў) 18 2 Іспанія Севілья
19 Нап Мігель Борха 26 студзеня 1993 (26 гадоў) 7 2 Бразілія Палмейрас
21 Нап Хасэ Іск’ерда 7 ліпеня 1992 (27 гадоў) 5 1 Англія Брайтан энд Хоўв Альбіён

Выступы на турнірах[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат свету[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат свету Найлепшы бамбардзір (галы) Галоўны трэнер Кваліфікацыя
Год Стадыя М ЗМ В Н П ЗГ ПГ ЗМ В Н П ЗГ ПГ
Уругвай 1930 Не з’яўлялася членам ФІФА
Італія 1934 Не з’яўлялася членам ФІФА
Францыя 1938 Не прымала ўдзел[чс 1]
Бразілія 1950 Не прымала ўдзел
Швейцарыя 1954 Адхілена[чс 2]
Швецыя 1958 Не прайшла кваліфікацыю 4 0 1 3 3 8
Чылі 1962 Групавы раўнд (топ-16) 14-е / 16 3 0 1 2 5 11 Аргенціна Адольфа Педэрнера 2 1 1 0 2 1
Англія 1966 Не прайшла кваліфікацыю 4 1 0 3 4 10
Мексіка 1970 Не прайшла кваліфікацыю 6 1 1 4 7 12
Федэратыўная Рэспубліка Германіі (1949—1990) 1974 Не прайшла кваліфікацыю 4 1 3 0 3 2
Аргенціна 1978 Не прайшла кваліфікацыю 4 0 2 2 1 8
Іспанія 1982 Не прайшла кваліфікацыю 4 0 2 2 4 7
Мексіка 1986 Не прайшла кваліфікацыю 8 3 2 3 8 10
Італія 1990 1/8 фіналу 14-е / 24 4 1 1 2 4 4 Бернарда Рэдын (2) Калумбія Франсіска Матурана 6 3 2 1 6 3
Злучаныя Штаты Амерыкі 1994 Групавы раўнд (топ-24) 19-е / 24 3 1 0 2 4 5 Адольфа Валенсія (2) Калумбія Франсіска Матурана 6 4 2 0 13 2
Францыя 1998 Групавы раўнд (топ-32) 21-е / 32 3 1 0 2 1 3 Лейдэр Прэсьяда (1) Калумбія Эрнан Дарыа Гомес 16 8 4 4 23 15
Рэспубліка КарэяЯпонія 2002 Не прайшла кваліфікацыю 18 7 6 5 20 15
Германія 2006 Не прайшла кваліфікацыю 18 6 6 6 24 16
Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка 2010 Не прайшла кваліфікацыю 18 6 5 7 14 18
Бразілія 2014 Чвэрцьфінал 5-е / 32 5 4 0 1 12 4 Хамес Радрыгес (6) Аргенціна Хасэ Пекерман 16 9 3 4 27 13
Расія 2018 1/8 фіналу 9-е / 32 4 2 1 1 6 3 Еры Міна (3) Аргенціна Хасэ Пекерман 18 7 6 5 21 19
Катар 2022
Злучаныя Штаты Амерыкі Канада Мексіка 2026
Усяго Чвэрцьфінал (1) 6/21 22 9 3 10 32 30 Хамес Радрыгес (6) 152 57 46 49 180 159
  1. Зборная байкатавала чэмпіянат з-за рашэння ФІФА праводзіць яго ў Еўропе, хоць лічылася, што краіны Еўропы і Паўднёвая Амерыкі будуць чаргавацца ў прыняцці чэмпіянату.
  2. Зборная была дапушчана да ўдзелу ў чэмпіянаце ў сувязі з супярэчлівай эпохай Эльдарада.

Чэмпіянат Паўднёвай Амерыкі і Кубак Амерыкі[правіць | правіць зыходнік]

Год Стадыя М ЗМ В Н П ЗГ ПГ Найлепшы бамбардзір (галы) Галоўны трэнер
Чэмпіянат Паўднёвай Амерыкі
Аргенціна 1916 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ
Уругвай 1917 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ
Бразілія 1919 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ
Чылі 1920 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ
Аргенціна 1921 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ
Бразілія 1922 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ
Уругвай 1923 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ
Уругвай 1924 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ
Аргенціна 1925 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ
Чылі 1926 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ
Перу 1927 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ
Аргенціна 1929 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ
Перу 1935 Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ
Аргенціна 1937 Знялася
Перу 1939 Знялася
Чылі 1941 Знялася
Уругвай 1942 Знялася
Чылі 1945 Фінальны раўнд (топ-7) 5-е / 7 6 1 1 4 7 25 Калумбія Раберта Мелендэс
Аргенціна 1946 Знялася
Эквадор 1947 Фінальны раўнд (топ-8) 8-е / 8 7 0 2 5 2 19 Венесуэла Ліна Таёлі
Бразілія 1949 Фінальны раўнд (топ-8) 8-е / 8 7 0 2 5 4 23 Аўстрыя Фрыдрых Доненфельд
Перу 1953 Знялася
Чылі 1955 Знялася
Уругвай 1956 Знялася
Перу 1957 Фінальны раўнд (топ-7) 5-е / 7 6 2 0 4 10 25 Калумбія Педра Лопес
Аргенціна 1959 Знялася
Эквадор 1959 Знялася
Балівія 1963 Фінальны раўнд (топ-7) 7-е / 7 6 0 1 5 10 19 Калумбія Габрыэль Ачоа Урыбэ
Уругвай 1967 Знялася
Усяго Топ-7 (3) 5/16 32 3 6 23 33 111
Кубак Амерыкі
Паўднёвая Амерыка 1975 Фінал 2-е / 10 9 6 0 3 11 5 Эрнеста Дыяс (4) Калумбія Эфраін Санчэс
Паўднёвая Амерыка 1979 Групавы раўнд (топ-10) 5-е / 10 4 2 1 1 5 2 Югаславія Благое Відніч
Паўднёвая Амерыка 1983 Групавы раўнд (топ-10) 7-е / 10 4 1 2 1 5 5 Алекс Вальдэрама (2) Югаславія Благое Відніч
Аргенціна 1987 Паўфінал 3-е / 10 4 3 0 1 8 3 Арнольда Ігуаран (4) Калумбія Франсіска Матурана
Бразілія 1989 Групавы раўнд (топ-10) 6-е / 10 4 1 2 1 5 4 Арнольда Ігуаран (3) Калумбія Франсіска Матурана
Чылі 1991 Паўфінал 4-е / 10 7 2 2 3 5 6 Антоні дэ Авіла (3) Калумбія Луіс Аўгуста Гарсія
Эквадор 1993 Паўфінал 3-е / 12 6 3 2 1 6 4 Адольфа Валенсія (2) Калумбія Франсіска Матурана
Уругвай 1995 Паўфінал 3-е / 12 6 3 1 2 7 8 Фрэдзі Рынкон (3) Калумбія Эрнан Дарыа Гомес
Балівія 1997 Чвэрцьфінал 8-е / 12 4 1 0 3 6 7 Нейдэр Марантэс (2) Калумбія Эрнан Дарыа Гомес
Парагвай 1999 Чвэрцьфінал 5-е / 12 4 3 0 1 8 4 Віктар Банілья (2) Калумбія Хаўер Альварэс
Калумбія 2001 Фінал 1-е / 12 6 6 0 0 11 0 Віктар Арыстысабаль (6) Калумбія Франсіска Матурана
Перу 2004 Паўфінал 4-е / 12 6 3 1 2 7 7 Калумбія Рэйнальда Руэда
Венесуэла 2007 Групавы раўнд (топ-12) 9-е / 12 3 1 0 2 3 9 Хаймэ Кастрыльян (2) Калумбія Хорхэ Луіс Пінта
Аргенціна 2011 Чвэрцьфінал 6-е / 12 4 2 1 1 3 2 Радамель Фалькаа (2) Калумбія Эрнан Дарыа Гомес
Чылі 2015 Чвэрцьфінал 6-е / 12 4 1 2 1 1 1 Джэйсан Мурылья (1) Аргенціна Хасэ Пекерман
Злучаныя Штаты Амерыкі 2016 Паўфінал 3-е / 16 6 3 1 2 7 6 Аргенціна Хасэ Пекерман
Бразілія 2019 Чвэрцьфінал 5-е / 12 4 3 1 0 4 0 Дуван Сапата (2) Партугалія Карлуш Кейруш
АргенцінаКалумбія 2020
Эквадор 2024
Усяго Перамога (1) 17/17 85 44 16 25 102 73

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Акронім «ФКФ» («FCF») з’явіўся ад іспанскамоўнай назвы арганізацыі — Federación Colombiana de Fútbol.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]