Зборная Калумбіі па футболе
![]() |
|||
![]() |
|||
Мянушкі: | (ісп.: «Los Cafeteros») | ||
---|---|---|---|
Канфедэрацыя: | КАНМЕБОЛ (Паўднёвая Амерыка) | ||
Федэрацыя: | Калумбійская федэрацыя футбола | ||
Галоўны трэнер: | Хасэ Пекерман | ||
Капітан: | Радамель Фалькаа | ||
Найбольшая колькасць гульняў: | Карлас Вальдэрама (111) | ||
Лепшы бамбардзір: | Радамель Фалькаа (28) | ||
Хатні стадыён: | Метрапалітана Раберта Мелендэс | ||
Код ФІФА: | COL | ||
|
|||
Рэйтынг ФІФА | |||
Дзеючы: | 13 ▼ 3 (16 кастрычніка 2017) | ||
Найвышэйшы: | 3 (ліпень—жнівень 2013, верасень 2014 — сакавік 2015, чэрвень—жнівень 2016) | ||
Найніжэйшы: | 54 (чэрвень 2011) | ||
Рэйтынг Эла | |||
Дзеючы: | 8 (15 лістапада 2017) | ||
Найвышэйшы: | 3 (чэрвень 2016) | ||
Найніжэйшы: | 93 (жнівень 1965) | ||
Першая гульня | |||
![]() ![]() (Панама, Панама; 10 лютага 1938) |
|||
Самая буйная перамога | |||
![]() ![]() (Эр-Рыфа, Бахрэйн; 26 сакавіка 2015) |
|||
Самае буйное паражэнне | |||
![]() ![]() (Ліма, Перу; 24 сакавіка 1957) |
|||
Чэмпіянат свету | |||
Колькасць удзелаў: | 6 з улікам 2018 (Упершыню 1962) | ||
Найлепшы вынік: | Чвэрцьфінал (2014) | ||
Кубак Амерыкі | |||
Колькасць удзелаў: | 21 (Упершыню 1945) | ||
Найлепшы вынік: | ![]() |
||
Кубак канфедэрацый | |||
Колькасць удзелаў: | 1 (Упершыню 2003) | ||
Найлепшы вынік: | 4 месца (2003) | ||
Залаты кубак КАНКАКАФ | |||
Колькасць удзелаў: | 3 (Упершыню 2000) | ||
Найлепшы вынік: | ![]() |
Зборная Калумбіі па футболе прадстаўляе Калумбію на міжнародных спаборніцтвах па футболе з 1938 года. Каманда кантралюецца Калумбійскай федэрацыяй футбола (ФКФ)[заўв 1], якая з’яўляецца адным з 10 членаў КАНМЕБОЛ (Паўднёваамерыканская футбольная канфедэрацыя) і ўваходзіць у ФІФА. Асноўную частку хатніх матчаў зборная, якая мае мянушку «Los Cafeteros» з-за вытворчасці кавы ў краіне, гуляе на стадыёне Метрапалітана Раберта Мелендэс ў Баранкільі, чацвёртым горадзе краіны па колькасці насельніцтва.
У 1945 годзе каманда ўпершыню ўдзельнічала ў чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі, але ў 1950-х гадах была выключана з ФІФА і не дапушчана да чэмпіянату свету 1954 года з-за супярэчлівай эпохі Эльдарада. Упершыню ўдзельнічала ў кваліфікацыі да сусветнага першынства ў 1958 годзе, а ў 1962 годзе дэбютавала ў фінальнай частцы, адзначыўшыся адзіным «алімпійскім голам» у гісторыі чэмпіянату (у матчы супраць СССР). Пасля гэтага не праходзіла кваліфікацыю да найбуйнейшага чэмпіянату ў свеце да 1990 года, але ў 1975 годзе дайшла да фіналу першага Кубка Амерыкі.
З сярэдзіны 1980-х гадоў футбол стаў сімвалам барацьбы з адмоўнай рэпутацыяй краіны. Гэта надало яму папулярнасць і зрабіла нацыянальную зборную сімвалам нацыяналізму і гонару, а яе фанатаў вядомымі сваёй гарачынёй. 1990-я гады традыцыйна лічацца залатой эпохай зборнай у складзе якой гулялі знакамітыя Карлас Вальдэрама і Фаўстына Аспрылья. У 1990 годзе Калумбія выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету, пасля чаго таксама трапляла ў фінальныя стадыі ў 1994 і 1998 гадах, а ў 1993 і 1995 гадах займала трэція месцы ў Кубку Амерыкі. У 2001 годзе каманда здабыла свой адзіны буйны тытул, выйграўшы хатні Кубак Амерыкі, не прайграўшы ніводнага матчу і не прапусціўшы ніводнага гола.
У 2000-х гадах Калумбія не трапляла ў асноўную стадыю чэмпіянатаў свету, пасля чаго каманда, у складзе якой гулялі Хамес Радрыгес і Радамель Фалькаа, упершыню дайшла да чвэрцьфіналу сусветнага першынства, што стала яе найлепшым вынікам, і заняла трэцяе месца на Кубку Амерыкі ў 2016 годзе. Апроч таго, у перыяд з 2013 да 2016 года Калумбія ўздымалася на найвышэйшае ў сваёй гісторыі трэцяе месца ў рэйтынгу ФІФА. Прайшоўшы кваліфікацыю да чэмпіянату свету 2018 года, зборная патрапіла ў асноўную стадыю ў шосты раз у сваёй гісторыі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Доўгі час футбол у Калумбіі быў ізаляваны ад астатняга свету. Толькі ў 1936 годзе Калумбійская федэрацыя футбола стала членам КАНМЕБОЛ, а першы афіцыйны міжнародны матч зборная Калумбіі правяла праз 2 гады. Упершыню ў міжнародным турніры Калумбія прыняла толькі ў 1945 годзе — выступ на Кубку Амерыкі быў неадназначным: з аднаго боку — было пятае месца з 9 удзельнікаў (апярэдзілі такія каманды, як Балівія, Эквадор, Парагвай і Перу), з другога — выявілася відавочнае адставанне ад прызнаных лідараў — Аргенціны, Бразіліі, Чылі і Уругвая.
У далейшым цікавасць да футбола ў Калумбіі падагравалася ў асноўным наймацнейшай у свеце лігай, створанай у абыход правілаў ФІФА ў канцы 1940-х гадоў. Пра інтарэсы зборнай Калумбіі тады мала хто думаў. У 1962 годзе зборная Калумбіі прыняла ўдзел у чэмпіянаце свету ў Чылі, і ў далейшым больш дзесяцігоддзя не паказвала сур’ёзных вынікаў.
У 1975 годзе Калумбія дайшла да фіналу арганізаванага Кубка Амерыкі, які прыйшоў на змену чэмпіянатам Паўднёвай Амерыкі. Па суме трох матчаў калумбійцы саступілі легендарнай перуанскай камандзе.
Адлік «залатога перыяду» у гісторыі зборнай Калумбіі можна весці з Кубка Амерыкі 1987 года. Тады «Кафетэрас» занялі трэцяе месца на Кубку Амерыкі. У краіне з’явіўся россып талентаў, якія надоўга сталі лідарамі нацыянальнай зборнай — Карлас Вальдэрама, Леанель Альварэс, Луіс Карлас Перэс, Рэнэ Ігіта, крыху пазней — Віктар Арыстысабаль, Оскар Кордаба, Фарыд Мандрагон, Іван Раміра Кордаба. Значная частка поспехаў зборнай Калумбіі ў канцы 1980-х, 1990-х, і першай паловы 2000-х гадоў звязаная з працай выдатнага трэнера Франсіска Матураны. Менавіта пад яго кіраўніцтвам калумбійцы выхадзілі ў фінальныя стадыі чэмпіянатаў свету 1990 (1/8 фінала турніру) і 1994, ён жа прывёў зборную да свайго вышэйшага дасягнення — бліскучай перамозе на хатнім Кубку Амерыкі 2001. У 1994—1998 гадах са зборнай працаваў Эрнан Дарыа Гомес, вывеў яе на чэмпіянат свету ў Францыі. У 2010 годзе ён быў у другі раз прызначаны галоўным трэнерам зборнай Калумбіі. У 2011 годзе зборную ўзначальваў Леанель Альварэс, а з 2012 года галоўным трэнерам каманды з’яўляецца аргенцінскі спецыяліст Хасэ Пекерман, які пасля шаснаццацігадовага перапынку вывеў Калумбію на чэмпіянат свету 2014 у Бразіліі, дзе яна дабілася свайго найбольшага дасягнення — выхаду ў чвэрцьфінал, у якім саступіла гаспадарам турніра бразільцам з лікам 2:1.
Выступы на турнірах[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіянат свету[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіянат свету | Кваліфікацыя | Найлепшы бамбардзір (галы) | Галоўны трэнер | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Год | Стадыя | М | ЗМ | В | Н | П | ЗГ | ПГ | ЗМ | В | Н | П | ЗГ | ПГ | ||||
![]() |
– | – | – | – | – | – | – | – | ||||||||||
![]() |
– | – | – | – | – | – | – | – | ||||||||||
![]() |
– | – | – | – | – | – | – | – | ||||||||||
![]() |
– | – | – | – | – | – | – | – | ||||||||||
![]() |
– | – | – | – | – | – | – | – | ||||||||||
![]() |
Не прайшла кваліфікацыю | 4 | 0 | 1 | 3 | 3 | 8 | Аранга (1) Гут’ерэс (1) Дыяс (1) |
![]() |
|||||||||
![]() |
Групавы раўнд (топ-16) | 14-е | 3 | 0 | 1 | 2 | 5 | 11 | 2 | 1 | 1 | 0 | 2 | 1 | Акерас (2) | ![]() |
||
![]() |
Не прайшла кваліфікацыю | 4 | 1 | 0 | 3 | 4 | 10 | Сегрэра (2) Рада (2) |
![]() |
|||||||||
![]() |
6 | 1 | 1 | 4 | 7 | 12 | Гансалес (2) Сегрэра (2) |
![]() |
||||||||||
![]() |
4 | 1 | 3 | 0 | 3 | 2 | Ортыс (3) | ![]() |
||||||||||
![]() |
4 | 0 | 2 | 2 | 1 | 8 | Віларэтэ (1) | ![]() |
||||||||||
![]() |
4 | 0 | 2 | 2 | 4 | 7 | Эрэра (3) | ![]() |
||||||||||
![]() |
8 | 3 | 2 | 3 | 8 | 10 | Прынс (2) Эрэра (2) Ортыс (2) |
![]() |
||||||||||
![]() |
1/8 фіналу | 14-е | 4 | 1 | 1 | 2 | 4 | 4 | 6 | 3 | 2 | 1 | 6 | 3 | Ігуаран (4) | ![]() |
||
![]() |
Групавы раунд | 19-е | 3 | 1 | 0 | 2 | 4 | 5 | 6 | 4 | 2 | 0 | 13 | 2 | Рынкон (5) | ![]() |
||
![]() |
Групавы раунд | 21-е | 3 | 1 | 0 | 2 | 1 | 3 | 16 | 8 | 4 | 4 | 23 | 15 | Аспрылья (7) | ![]() |
||
![]() ![]() |
Не прайшла кваліфікацыю | 18 | 7 | 6 | 5 | 20 | 15 | Кастылья (4) Анхель (4) |
![]() ![]() |
|||||||||
![]() |
18 | 6 | 6 | 6 | 24 | 16 | Анхель (4) | ![]() ![]() |
||||||||||
![]() |
18 | 6 | 5 | 7 | 14 | 18 | Марцінес (3) | ![]() ![]() |
||||||||||
![]() |
Чвэрцьфінал | 5-е | 5 | 4 | 0 | 1 | 12 | 4 | 16 | 9 | 3 | 4 | 27 | 13 | Радрыгес (9) Фалькаа (9) |
![]() ![]() |
||
![]() |
Прайшла кваліфікацыю | 18 | 7 | 6 | 5 | 21 | 19 | Радрыгес (6) | ![]() |
|||||||||
![]() |
– | – | – | – | – | – | – | – | ||||||||||
Усяго | Чвэрцьфінал | 5/20 | 18 | 7 | 2 | 9 | 26 | 27 | 152 | 57 | 46 | 49 | 180 | 159 |
Кубак Амерыкі[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіянат Паўднёвай Амерыкі (1916–1967) | Кубак Амерыкі (з 1975) | ||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Год | М | ЗМ | В | Н | П | ЗГ | ПГ | НБ (галы) | Галоўны трэнер | Год | Стадыя | М | ЗМ | В | Н | П | ЗГ | ПГ | НБ (галы) | Галоўны трэнер | |
1916–1935 | Не ўдзельнічала | 1975 | Фінал | 2-е | 9 | 6 | 0 | 3 | 11 | 5 | |||||||||||
1979 | Групавы раунд (топ-10) | 5-е | 4 | 2 | 1 | 1 | 5 | 2 | |||||||||||||
1983 | Групавы раунд (топ-10) | 7-е | 4 | 1 | 2 | 1 | 5 | 5 | |||||||||||||
![]() |
Паўфінал | 3-е | 4 | 3 | 0 | 1 | 8 | 3 | |||||||||||||
1937–1942 | Знялася | ![]() |
Групавы раўнд (топ-10) | 6-е | 4 | 1 | 2 | 1 | 5 | 4 | |||||||||||
![]() |
Паўфінал | 4-е | 7 | 2 | 2 | 3 | 5 | 6 | |||||||||||||
![]() |
Паўфінал | 3-е | 6 | 3 | 2 | 1 | 6 | 4 | |||||||||||||
![]() |
5-е | 6 | 1 | 1 | 4 | 7 | 25 | Хамес (2), Гансалес Рубіа (2), Бердуга (2) | ![]() |
![]() |
Паўфінал | 3-е | 6 | 3 | 1 | 2 | 7 | 8 | |||
![]() |
Знялася | ![]() |
Чвэрцьфінал | 8-е | 4 | 1 | 0 | 3 | 6 | 7 | |||||||||||
![]() |
8-е | 7 | 0 | 2 | 5 | 2 | 19 | Аранга, Гранадас (2) | ![]() |
![]() |
Чвэрцьфінал | 5-е | 4 | 3 | 0 | 1 | 8 | 4 | |||
![]() |
8-е | 7 | 0 | 2 | 5 | 4 | 23 | А.Перэс, Бердуга, Гастэльбонда, Н.Перэс (2) | ![]() |
![]() |
Фінал | 1-е | 6 | 6 | 0 | 0 | 11 | 0 | |||
1953–1956 | Знялася | ![]() |
Паўфінал | 4-е | 6 | 3 | 1 | 2 | 7 | 7 | |||||||||||
![]() |
Групавы раўнд (топ-12) | 9-е | 3 | 1 | 0 | 2 | 3 | 9 | |||||||||||||
![]() |
Чвэрцьфінал | 6-е | 4 | 2 | 1 | 1 | 3 | 2 | |||||||||||||
![]() |
5-е | 6 | 2 | 0 | 4 | 10 | 25 | Аранга, Дэліа Гамбоа (2) | ![]() |
![]() |
Чвэрцьфінал | 6-е | 4 | 1 | 2 | 1 | 1 | 1 | |||
1959 | Знялася | ![]() |
Паўфінал | 3-е | 6 | 3 | 1 | 2 | 7 | 6 | |||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||
![]() |
7-е | 6 | 0 | 1 | 5 | 10 | 19 | Батэра, Кампілья, Дэліа Гамбоа, Акерас (2) | ![]() |
![]() |
|||||||||||
![]() |
Не прайшла кваліфікацыю | ![]() |
|||||||||||||||||||
Усяго | 5-е | 32 | 3 | 6 | 23 | 33 | 111 | Усяго | Фінал | 1-е | 81 | 40 | 17 | 24 | 101 | 75 |
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Акронім «ФКФ» («FCF») з’явіўся ад іспанскамоўнай назвы арганізацыі — Federación Colombiana de Fútbol.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сайт Калумбійскай федэрацый футбола
- Зборная Калумбіі на сайце ФІФА (англ.)
- Архіў матчаў на RSSSF з 1938 года
- Гвардзейцы зборнай і лепшыя брамнікі на RSSSF
- Галоўныя трэнеры на RSSSF з 1938 года
|
||
---|---|---|
![]() |
1 Ігіта (б) • 2 Перэа • 3 Маліна • 4 Эрэра • 5 Ояс • 6 Перэс • 7 дэ Авіла • 8 Альварэс • 9 Галеана • 10 Вальдэрама • 11 Рэдын • 12 Хіменес (б) • 13 Трэльес • 14 Мендоса • 15 Ангула • 16 Порас • 17 Коль • 18 Гомес • 19 Ігуаран • 20 Эксабар • трэнер: Франсіска Матурана |
|
||
---|---|---|
![]() |
1 Ігіта (б) • 2 Эскабар • 3 Гільдарда Гомес • 4 Перэс • 5 Ояс • 6 Габрыэль Гомес • 7 дэ Авіла • 8 Гарсія • 9 Ангула • 10 Вальдэрама • 11 Рэдын • 12 Вілья • 13 Мендоса • 14 Альварэс • 15 Перэа • 16 Ігуаран • 17 Трэльес • 18 Кабрэра • 19 Нінья (б) • 20 Эрнандэс • трэнер: Франсіска Матурана |
|
||
---|---|---|
![]() |
1 Ігіта (б) • 2 Эскабар • 3 Гільдарда Гомес • 4 Эрэра • 5 Вілья • 6 Перэс • 7 Эстрада • 8 Габрыэль Гомес • 9 Герэра • 10 Вальдэрама • 11 Рэдын • 12 Нінья (б) • 13 Ояс • 14 Альварэс • 15 Перэа • 16 Ігуаран • 17 Касьяні • 18 Кабрэра • 19 Рынкон • 20 Фахарда • 21 Мендоса • 22 Эрнандэс • трэнер: Франсіска Матурана |
|
||
---|---|---|
![]() |
1 Ігіта (б) • 2 Эскабар • 3 Марцінес • 4 Піментэль • 5 Эрэра • 6 Парэха • 7 дэ Авіла • 8 Гарсія • 9 Валенсіяна • 10 Вальдэрама • 11 Рэдын • 12 Калеро (б) • 13 Кабрэра • 14 Альварэс • 15 Перэа • 16 Эстрада • 17 Асорыа • 18 Ігуаран • 19 Усурыяга • 20 Рынкон • 21 Варгас Картэс • 22 Нінья (б) • трэнер: Луіс Аўгуста Гарсія |
|
||
---|---|---|
![]() |
1 Ігіта (б) • 2 Санта • 3 Мендоса • 4 Фернандэс • 5 Бермудэс • 6 Гавірыя • 7 Герэра • 8 Ласана • 9 Арбаледа • 10 Вальдэрама • 11 Аспрылья • 12 Калеро (б) • 13 Кабрэра • 14 Альварэс • 15 Маскера • 16 Арыстысабаль • 17 Леон • 18 Кардона • 19 Рынкон • 20 Кіньёнес • 21 Касіяні • 22 Кордаба (б) • трэнер: Эрнан Дарыа Гомес |
|
||
---|---|---|
![]() |
1 О. Кордаба (б) • 2 І. Кордаба • 3 Картэс • 4 Віверас • 5 Бермудэс • 6 Рамірэс • 7 Конга • 8 Ласана • 9 Банілья • 10 Марантэс • 11 Самбрана • 12 Ігіта (б) • 13 Баланья • 14 Бетанкорф • 15 Портакарэра • 16 Гансалес • 17 Мантанья • 18 Кінтана • 19 Рыкард • 20 Грысалес • 21 Епес • 22 Хуліа (б) • трэнер: Хаўер Альварэс |
|
||
---|---|---|
![]() |
1 О. Кордаба (б) • 2 І. Кордаба • 3 Епес • 4 Картэс • 5 Ароска • 6 Варгас • 7 Бесера • 8 Ферэйра • 10 Арыстысабаль • 11 Арыяга • 12 Калеро (б) • 13 Рэстрэпа • 14 Лопес • 15 Мурылья • 16 Гансалес • 17 Рамірэс • 18 Кастылья • 19 Грысалес • 20 Бедоя • 21 Дыяс • 23 Маліна • 24 Эрнандэс • трэнер: Франсіска Матурана |
|
||
---|---|---|
![]() |
1 О. Кордаба (б) • 2 І. Кордаба • 3 Епес • 4 Рамас • 5 Мера • 6 Вальеха • 7 Бесера • 8 Валент'ера • 9 Арыстысабаль • 10 Эрнандэс • 11 Мурылья • 12 Энаа (б) • 13 Алькасар • 14 Дыяс • 15 Веласкес • 16 Арыяга • 17 Арсуага • 18 Кабальера • 19 Маскера • 20 Бедоя • 21 Патынья • 22 Н. Марцінес (б) • 23 Г. Марцінес • трэнер: Франсіска Матурана |
|
||
---|---|---|
![]() |
1 Энаа (б) • 2 Гансалес • 3 Кастрыльён • 4 Сіністэра • 5 Ароска • 6 Дыяс • 7 Марэна • 8 Ферэйра • 9 Эрэра • 10 Марантэс • 11 Мурылья • 12 Кастылья (б) • 13 Дынас • 14 Перэа • 15 Віяфара • 16 Конга • 17 Патынья • 18 Агілар • 19 Амая • 20 Вікторыя • 21 Паласіа • 22 Марцінес • трэнер: Рэйнальда Руэда |
|
||
---|---|---|
![]() |
1 Калеро (б) • 2 Кордаба • 3 Епес • 4 Вальеха • 5 Арысала • 6 Варгас • 7 Э. Перэа • 8 Ферэйра • 9 Дамінгес • 10 Чытыва • 11 Радальега • 12 Сапата (б) • 13 Марын • 14 Л. Перэа • 15 Віяфара • 16 Бенітэс • 17 Кастрыльён • 18 Рэй • 19 Валоес • 20 Торэс • 21 Бангуэра • 22 Суньіга • трэнер: Хорхэ Луіс Пінта |
|
||
---|---|---|
![]() |
1 Н. Рамас (б) • 2 Сапата • 3 Епес • 4 Балівар • 5 Анчыка • 6 Санчэс • 7 Армера • 8 Агілар • 9 Фалькаа • 10 Куадрада • 11 Радальега • 12 Н. Марцінес (б) • 13 Гуарын • 14 Перэа • 15 Валенсія • 16 Сота • 17 Марэна • 18 Суньіга • 19 Гут’ерэс • 20 А. Рамас • 21 Дж. Марцінес • 22 Маскера • 23 Кастылья (б) • трэнер: Эрнана Дарыа Гомес |
|
||
---|---|---|
![]() |
1 Аспіна (б) • 2 Сапата • 3 Епес • 4 Арыяс • 5 Карбанера • 6 Санчэс • 7 Армера • 8 Агілар • 9 Гут’ерэс • 10 Радрыгес • 11 Куадрада • 12 Варгас (б) • 13 Гуарын • 14 Ібарба • 15 Мехія • 16 Альварэс Баланта • 17 Бака • 18 Суньіга • 19 Рамас • 20 Кінтэра • 21 Марцінес • 22 Мандрагон (б) • 23 Вальдэс • трэнер: Хасэ Нестар Пекерман |
|
||
---|---|---|
![]() |
1 Аспіна (б) • 2 Сапата • 3 Франка • 4 Арыяс • 5 Валенсія • 6 Санчэс • 7 Армера • 8 Кардона • 9 Фалькаа • 10 Радрыгес • 11 Куадрада • 12 Варгас (б) • 13 Андрадэ • 14 Вальдэс • 15 Мехія • 16 Ібарба • 17 Бака • 18 Суньіга • 19 Гут’ерэс • 20 Мурыэль • 21 Марцінес • 22 Мурылья • 23 Банілья (б) • трэнер: Хасэ Нестар Пекерман |
|
||
---|---|---|
![]() |
1 Аспіна (б) • 2 К. Сапата • 3 Міна • 4 Арыяс • 5 Селіс • 6 Санчэс • 7 Бака • 8 Кардона • 9 Марцінес • 10 Радрыгес • 11 Куадрада • 12 Р. Сапата (б) • 13 Перэс • 14 Медына • 15 Агілар • 16 Торэс • 17 Д. Марэна • 18 Фабра • 19 Дыяс • 20 Роа • 21 М. Марэна • 22 Мурылья • 23 Банілья (б) • трэнер: Хасэ Нестар Пекерман |
|
|