Зборная Літвы па футболе
![]() | |||
---|---|---|---|
літ.: Lietuvos vyrų futbolo rinktinė | |||
![]() | |||
Канфедэрацыя | УЕФА (Еўропа) | ||
Федэрацыя | Літоўская футбольная федэрацыя | ||
Галоўны трэнер | Валдас Урбонас | ||
Капітан | Фёдар Чарных | ||
Найбольшая колькасць гульняў | Андрус Скерла (84) | ||
Найлепшы бамбардзір | Томас Данілявічус (19) | ||
Хатні стадыён | ЛФФ | ||
Код ФІФА | LTU | ||
|
|||
Рэйтынг ФІФА | |||
Дзеючы | 148 ▼3 (23 лістапада 2017)[1] | ||
Найвышэйшы | 37 (кастрычнік 2008) | ||
Найніжэйшы | 139 (красавік 2016) | ||
Першая гульня | |||
![]() ![]() (Каўнас, Літва; 24 чэрвеня 1923) |
|||
Самая буйная перамога | |||
![]() ![]() (Рыга, Латвія; 20 мая 1995) |
|||
Самае буйное паражэнне | |||
![]() ![]() (Парыж, Францыя; 27 мая 1924) |
Зборная Літвы па футболе — нацыянальная футбольная каманда, якая прадстаўляе Літву на міжнароднай футбольнай арэне. Кіруючым органам зборнай выступае Літоўская футбольная федэрацыя. Каманда гуляла ў 1923—1940 гадах, у перыяд 1940—1990 была ў складзе зборнай СССР. Пасля 1990 года зноў гуляе самастойна.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першая рэспубліка (1923—1940)[правіць | правіць зыходнік]
Першы міжнародны матч зборная згуляла 24 чэрвеня 1923 ў Каўнасе са зборнай Эстоніі і прайграла ёй з лікам 0:5. Першы гол літоўцы забілі 16 жніўня 1924 года ў Каўнасе зборнай Латвіі, але прайгралі з лікам 2:4. З ёй жа ў Рызе літоўцы ўпершыню згулялі ўнічыю, 1 верасня 1928 года з тымі ж латышамі ў Каўнасе адстаялі хатнюю нічыю.
Першую перамогу літоўцы атрымалі ў Таліне 24 жніўня 1924 над зборнай Эстоніі з лікам 2:1, а 15 жніўня 1930 года з тым жа лікам абгулялі зноў эстонцаў у Каўнасе. Апошнюю гульню яны правялі ў Каўнасе супраць Латвіі 13 кастрычніка 1940 года і з цяжкасцю выйгралі з лікам 4:3.
Усяго было сыграна 3 адборачныя матчы на чэмпіянаты свету 1934 і 1938 гадоў, адзін матч алімпійскага турніру 1924 года, 21 матч Кубка Балтыкі і 44 таварыскія матчы. З 10 турніраў на Кубак Балтыкі зборная двойчы, у 1930 і 1935 гадах, выйгравала яго.
Літоўская ССР (1941—1989)[правіць | правіць зыходнік]
Пасля таго, як Літва ўвайшла ў склад СССР, зборная была перафарміравана і стала зборнай Літоўскай ССР, якая мела ўнікальнае права выступаць асобнай камандай. Яна правяла ў савецкі час толькі дзве міжнародныя сустрэчы (абедзве ў Вільнюсе) супраць Кітая (23 ліпеня 1956 года, прайграла 0:1) і Лівіі (25 мая 1966, выйграла 6:0). Таксама ў 1948 і 1949 гадах выйграла Кубак Балтыкі, адыграла яшчэ 6 матчаў са зборнымі Латвійскай і Эстонскай ССР, а ў 1956 і 1979 гадах удзельнічала ў турнірах Спартакіяды народаў СССР.
Пасля 1990[правіць | правіць зыходнік]
Пасля аднаўлення незалежнасці Літоўскай Рэспублікі ў 1990 годзе федэрацыя футбола краіны не была ўключана ў УЕФА і ФІФА. Свой першы таварыскі матч зборная згуляла 27 мая 1990 супраць таксама непрызнанай зборнай Грузіі. Матч адбыўся ў Тбілісі і скончыўся з лікам 2:2. Прызнаныя нацыянальныя федэрацыі не вырашаліся на матчы са зборнай Літвы, таму першы афіцыйны матч удалося правесці толькі 15 лістапада 1991 года. У Клайпедзе зборная гуляла ў таварыскім матчы супраць зборнай Эстоніі і адразу ж дамаглася поспеху з лікам 4:1.
Лепшыя вынікі ў адборачных турнірах чэмпіянатаў свету і Еўропы — 3 месца ў адборы на Еўра-1996 і чэмпіянат свету 1998.
Статыстыка выступаў у афіцыйных турнірах[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіянаты свету (адборачныя турніры)[правіць | правіць зыходнік]
Год | Адборачная група | Месца | Матчы | Перамогі | Нічыі | Паражэнні | Мячы | Ачкі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() |
Група 1 | 2 | 1 | 0 | 0 | 1 | 0—2 | 0 |
![]() |
Група 8 | 2 | 2 | 0 | 0 | 2 | 3—9 | 0 |
![]() |
Група 3 | 5 | 12 | 2 | 3 | 7 | 8—21 | 7 |
![]() |
Група 8 | 3 | 10 | 5 | 2 | 3 | 11—8 | 17 |
![]() ![]() |
Група 8 | 5 | 8 | 0 | 2 | 6 | 3—20 | 2 |
![]() |
Група 7 | 5 | 10 | 2 | 4 | 4 | 8—9 | 10 |
![]() |
Група 7 | 4 | 10 | 4 | 0 | 6 | 10—11 | 12 |
![]() |
Група G | 4 | 10 | 3 | 2 | 5 | 9—11 | 11 |
![]() |
Група F | 5 | 10 | 1 | 3 | 6 | 7—20 | 6 |
Чэмпіянаты Еўропы (адборачныя турніры)[правіць | правіць зыходнік]
Год | Адборачная група | Месца | Матчы | Перамогі | Нічыі | Паражэнні | Мячы | Ачкі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() |
Група 4 | 3 | 10 | 5 | 1 | 4 | 13—12 | 16 |
![]() ![]() |
Група 9 | 5 | 10 | 3 | 2 | 5 | 8—16 | 11 |
![]() |
Група 5 | 4 | 8 | 3 | 1 | 4 | 7—11 | 10 |
![]() ![]() |
Група В | 5 | 12 | 5 | 1 | 6 | 11—13 | 16 |
![]() ![]() |
Група I | 4 | 8 | 1 | 2 | 5 | 4—13 | 5 |
![]() |
Група E | 5 | 10 | 3 | 1 | 6 | 7—18 | 10 |
Зноскі
- ↑ Men's Ranking — FIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Зборная Літвы на сайце ФІФА Архівавана 15 ліпеня 2013. (англ.)