Зборная Перу па футболе

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Зборная Перу па футболу)
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Сцяг Перу Перу


Фота
 
Мянушкі: La blanquirroja (Бела-чырвоныя)
Incas (Інкі)
Канфедэрацыя: КАНМЕБОЛ (Паўднёвая Амерыка)
Федэрацыя: Федэрацыя перуанскага футбола
Галоўны трэнер: Сцяг Аргенціны Рыкарда Гарэка[1]
Капітан: Паола Герэра
Найбольшая колькасць гульняў: Раберта Паласіяс (128)[2]
Лепшы бамбардзір: Паола Герэра (27)
Хатні стадыён: «Нацыянальны стадыён»
Код ФІФА: PER
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы: 48 (2 чэрвеня 2016)
Найвышэйшы: 19 (ліпень 2013)
Найніжэйшы: 91 (верасень 2009)
Рэйтынг Эла
Дзеючы: 20 (2 чэрвеня 2016)
Найвышэйшы: 12 (чэрвень 1978)
Найніжэйшы: 75 (май 1994)
Першая гульня
Сцяг Перу Перу 2:3 Сцяг Уругвая Уругвай
(Ліма, Перу; 1 лістапада 1927)
Самая буйная перамога
Сцяг Перу Перу 9:1 Сцяг Эквадора Эквадор
(Багата, Калумбія; 11 жніўня 1938)
Самае буйное паражэнне
Сцяг Бразіліі Бразілія 7:0 Сцяг Перу Перу
(Санта-Крус-дэ-ла-Сьера, Балівія; 26 чэрвеня 1997)
Чэмпіянат свету
Колькасць удзелаў: 4 (Упершыню 1930)
Найлепшы вынік: Топ-8 (1970 – 1/4 фіналу,
1978 – Другі групавы раунд)
Кубак Амерыкі
Колькасць удзелаў: 29 (Упершыню 1927)
Найлепшы вынік: Чэмпіёны (1939, 1975)
Алімпійскія гульні
Колькасць удзелаў: 1 (Упершыню 1936)
Найлепшы вынік: 1/4 фіналу (1936)
Залаты кубак КАНКАКАФ
Колькасць удзелаў: 1 (Упершыню 2000)
Найлепшы вынік: Паўфіналісты (2000)

Зборная Перу па футболе прадстаўляе Перу на міжнародных спаборніцтвах па футболе з 1927 года. Каманда кантралюецца Федэрацыяй перуанскага футбола (ФПФ)[заўв 1], якая з'яўляецца адным з 10 членаў КАНМЕБОЛ (Паўднёваамерыканская футбольная канфедэрацыя) і ўваходзіць у ФІФА. На працягу гісторыі гульня перуанскай каманды была непаслядоўнай з найбольш паспяховымі перыядамі ў 1930-х і 1970-х гадах. Асноўную частку хатніх матчаў зборная гуляе на «Нацыянальным стадыёне» ў сталіцы краіны Ліме.

Нацыянальная зборная Перу двойчы перамагала на кубках Амерыкі і чатыры разы праходзіла кваліфікацыю да чэмпіянатаў свету, а таксама гуляла на Алімпійскіх гульнях 1936 года. Каманда мае гістарычнае саперніцтва з Чылі і Эквадорам[3] і з'яўляецца добра вядомай сваімі белымі кашулямі з дыяганальнай чырвонай паласой, якія спалучаюць у сябе ннацыянальныя колеры Перу. Гэтая канструкцыя формы выкарыстоўваецца камандай з 1936 года, у выніку чаго з'явілася агульнавядомая іспанская мянушка зборнай — «La blanquirroja» (бела-чырвоныя)[4].

Зборная Перу, важнымі гульцамі якой былі галкіпер Хуан Вальдыўеса і форварды Тэадора Фернандэз і Алехандра Вільнуэва, прымала ўдзел на першым чэмпіянаце свету ў 1930 годзе, пасля чаго перамагла на Баліварыянскіх гульнях у 1938 годзе і на чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі ў 1939 годзе. Паспяховы перыяд перуанскага футбола таксама адбыўся ў 1970-я гады і прынёс зборнай сусветнае прызнанне. Каманда, у складзе якой гуляла моцная пара форвардаў Уга Сатыль і Тэафіла Кубільяс, а таксама абаронца Эктар Чумпітас, тройчы кваліфікавалася на чэмпіянаты свету і перамагла на кубку Амерыкі ў 1975 годзе.

У апошні раз каманда дасягнула фінальнай стадыі чэмпіянату свету ў 1982 годзе, пасля чаго не праходзіла кваліфікацыйны адбор і не перамагала на буйных спаборніцтвах. У канцы 2008 года ФІФА адхіліла каманду ад удзелу ў міжнародных турнірах падчас расследавання аб карупцыі ў футбольнай федэрацыі краіны. Пад кіраўніцтвам аргенцінца Рыкарда Гарэка зборная Перу заняла трэцяе месца ў кубку Амерыкі 2015 года, дайшла да чвэрцьфіналу стогадовага кубку Амерыкі 2016 года, а таксама прыме ўдзел у кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2018 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Футбол з'явіўся ў Перу ў 19 стагоддзі, дзякуючы брытанскім імігрантам і перуанцам, якія прыязджалі з Англіі[5]. У 1859 годзе члены брытанскай суполкі Лімы, сталіцы краіны, заснавалі Крыкетны клуб Лімы, першую арганізацыю Перу, прысвечаную практыцы гульні ў крыкет, рэгбі і футбол[6][7]. Новыя віды спорта сталі папулярнымі сярод мясцовага вышэйшага класа на працягу наступных дзесяцігоддзяў, але раннія распрацоўкі былі спыненыя Салетравай вайной супраць Чылі, якая доўжылася з 1879 па 1883 годы. Пасля вайны футбол як сучасная інавацыя ахапіў прыбярэжнае таварыства Перу[8]. Гэты від спорта стаў папулярнай паўсядзённай дзейнасцю ў раёнах Лімы і падтрымліваўся босамі, якія хацелі натхніць салідарнасць і павышэнне прадукцыйнасці сярод сваіх работнікаў[9]. У суседнім порце Кальяа і іншых камерцыйных раёнах брытанскія рабочыя і маракі гулялі ў футбол супраць мясцовых жыхароў[10][заўв 2]. Такім чынам, узнікла саперніцтва паміж замежнікамі і мясцовымі жыхарамі ў Кальяа, а таксама паміж элітай і рабочымі ў Ліме. З часам гэта ператварылася ў супрацьстаянне паміж Кальяа і Лімай[5][12]. Гэтыя фактары, у спалучэнні з хуткім ростам футбола сярод гарадской беднаты раёна Ла Вікторыя ў Ліме (дзе ў 1901 годзе з'явіўся футбольны клуб Альянса Ліма), прывяло да таго, што ў Перу развіваўся, паводле гісторыка Андрэаса Кампамара, «самы элегантны і вытанчаны футбол на кантыненце»[13] і самая моцная футбольная культура ў раёне Андаў[14].

Зборныя Перу і Уругвая на чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі 1927 года ў Перу.

Перуанская футбольная ліга была створана ў 1912 годзе і праводзілася кожны год, пакуль не распалася ў 1921 годзе з-за спрэчак паміж клубамі-членамі[15]. У наступным годзе была створана Федэрацыя перуанскага футбола (ФПФ), а ў 1926 годзе яна рэарганізавала штогадовыя чэмпіянаты краіны[16]. ФПФ прыядналася да футбольнай канфедэрацыі Паўднёвай Амерыкі (КАНМЕБОЛ) у 1925 годзе і сфарміравала нацыянальную каманду ў 1927 годзе (затрымка была абумоўлена фінансавымі цяжкасцямі)[17]. У 1927 годзе зборная дэбютавала на чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі, які праходзіў на «Нацыянальным стадыёне» ў Ліме[10]. Першы матч у сваёй гісторыі нацыянальная каманда Перу прайграла Уругваю з лікам 0:4, а ў другім атрымала перамогу над Балівіяй з лікам 3:2[18]. Пасля гэтага Перу прымала ўдзел на першым чэмпіянаце свету па футболе ў 1930 годзе, але саступіла ў двух матчах групавога раунда і пакінула спаборніцтва без перамог[19].

1930-я гады лічацца першай залатой эпохай перуанскага футбола[20]. На працягу гэтага дзсяцігоддзя перуанцы выязджалі за мяжу ў пошуках канкурэнцыі для далейшага развіцця іхняга футбола[13]. Адным з характэрных падарожжаў была паездка ў Еўропу ў 1933 і 1934 гадах сумешчанай ціхаакіянскай каманды (ісп.: «Combinado del Pacífico»), зборнай, у склад якой уваходзілі чылійскія і перуанскія футбалісты[заўв 3]. Пачынаючы з Кіклісты Лімы ў 1926 годзе перуанскія клубы таксама гастралявалі па Лацінскай Амерыцы, дасягаючы шматлікіх перамог[21][22]. Падчас аднаго з такіх тураў — непераможнай паездкі Альянсы Лімы ў Чылі ў 1935 годзе — групу гульцоў на чале з форвардамі Алехандрам Вільянуэвам і Тэадорам Фернандэзам і галкіперам Хуанам Вальдыўесам сталі называць «Чорны ролер» (ісп.: «Rodillo Negro»)[23]. Спартыўны гісторык Рычард Уітцыг апісаў гэтую тройку як «футбольны трыумвірат, неперасягнены ў свеце ў той час», спасылаючыся на іхняе спалучэнне інавацый і эфектыўнасці на абодвух канцах поля[20]. Перу і «Чорны ролер» атрымалі прызнанне гледачоў на Алімпійскіх гульнях 1936 года, выйгралі першыя Баліварыянскія гульні ў 1938 годзе і скончылі дзесяцігоддзе ў якасці чэмпіёнаў Паўднёвай Амерыкі[24][25].

Наступныя гады былі менш паспяховымі для каманды. Паводле сцвярджэння гісторыка Дэвіда Гольдблата «нягледзячы на ўсе відавочныя перадумовы для росту і развіцця футбола, перуанскі футбол знік»[26]. Ён лічыць прычынай гэтага з'яўленне рэпрэсій перуанскай улады супраць «сацыяльных, спартыўных і палітычных арганізацый сярод гарадской і сельскай беднаты» на працягу 1940-х і 1950-х гадоў[26]. Тым не менш, зборная, у асноўным, задавальняльна выступала на чэмпіянатах Паўднёвай Амерыкі, два разы ўвайшоўшы ў тройку прызёраў, і амаль прабілася ў асноўную стадыю чэмпіянату свету 1958 года, у выніку саступіўшы ў двухматчавым супрацьстаянні будучым чэмпіёнам свету зборнай Бразіліі[27].

Зборная Перу на чэмпіянаце свету 1982 года на парагвайскай паштовай марцы.

Кульмінацыяй серыі поспехаў каманды ў канцы 1960-х гадоў стаў удзел у асноўнай стадыі чэмпіянату свету 1970 года, які паклаў пачатак другой залатой эпосе перуанскага футбола[20][28]. Адным з ключавых фактараў поспехаў зборнай у 1970-х гадах лічыцца супрацоўніцтва пары форвардаў Тэафілы Кубільяса і Уга Сатыля[29]. Перу дайшлі да чвэрцьфінальнай стадыі сусветнага першынства ў 1970 годзе, саступіўшы будучым чэмпіёнам бразільцам і атрымалі першы Трафей сумленнай гульні на чэмпіянатах свету[30][31]. Паводле спартыўнага гісторыка Рычарда Хэншаў каманда стала «сюрпрызам спаборніцтва 1970 года, паказаўшы пачуццё гульні і высокі ўзровень майстэрства»[27]. Праз пяць гадоў зборная Перу ў другі раз стала чэмпіёнам кантынента, перамогшы на кубку Амерыкі ў 1975 годзе (менавіта ў тым годзе «чэмпіянат Паўднёвай Амерыкі» быў перайменаваны ў «кубак Амерыкі»). Пасля гэтага каманда два разы запар праходзіла кваліфікацыю да чэмпіянатаў свету, дайшоўшы да другога раунда ў 1978 годзе (у другі раз патрапіўшы ў топ-8 зборных свету) і вылецеўшы ў групавым раундзе ў 1982 годзе без перамог. Раннім паражэннем у 1982 годзе скончыўся залаты перыяд перуанскага футбола[32]. Нягледзячы на гэта, зборная Перу амаль патрапіла на чэмпіянат свету 1986 года, заняўшы другое месца ў кваліфікацыйнай групе пасля будучых чэмпіёнаў свету аргенцінцаў[33].

Наступныя чаканні ад зборнай былі сканцэнтраваныя на маладым пакаленні гульцоў клуба «Альянса Ліма», вядомых у народзе як «Кольты» (ісп.: «Los Potrillos»). Сацыёлагі Альда Панфічы і Віктар Віч пісалі, што «Кольты» «сталі надзеяй усёй краіны», і фанаты чакалі ад іх кваліфікацыі на чэмпіянат свету 1990 года[34]. Пасля авіякатастрофы 8 снежня 1987 года, калі самалёт, на борце якога была большасць футбалістаў клуба «Альянса Ліма» ўпаў у Ціхі акіян, гульня нацыянальнай зборнай пайшла на спад. У катастрофе выжыў толькі пілот самалёта, а сярод загінулых былі галоўны трэнер зборнай Маркас Кальдэрон і некалькі гульцоў зборнай, у тым ліку брамнік Хасэ Гансалес Ганоза і Луіс Эскабар, якому многія прадказвалі вялікую будучыню ў якасці форварда[35]. Пасля гэтага каманда не набліжалася да траплення ў асноўную стадыю чэмпіянату свету да 1998 года, калі яна саступіла месца зборнай Чылі толькі па розніцы мячоў[33]. Гэтая ж зборная заняла трэцяе месца на Залатым кубку КАНКАКАФ 2000 года, дзе ўдзельнічала ў якасці запрошанай каманды[36].

У 21 стагоддзі трапленне ў асноўную стадыю чэмпіянату свету па-ранейшаму з'яўляецца недасягальнай мэтай для зборнай Перу[33]. Паводле гісторыка Чарльза Ф. Уокера, справы ў перуанскай камандзе і нацыянальнай лізе былі азмрочаныя недысцыплінаванасцю гульцоў[37]. Непрыемнасці ў ФПФ, у прыватнасці звязаныя з яе былым прэзідэнтам Мануэлем Бургам, пагоршылі крызіс футбола ў краіне[38][заўв 4]. Там не менш, у 2011 годзе зборная Перу заняла трэцяе месца на кубку Амерыкі[40], а ў пачатку 2015 года бізнесмэн Эдвін Аўеда замяніў Бургу на пасадзе прэзідэнта ФПФ[41]. У сакавіку 2015 года новым трэнерам зборнай быў прызначаны аргенцінец Рыкарда Гарэка[1], з якім каманда заняла трэцяе месца на кубку Амерыкі 2015 года ў другі раз запар, а таксама дайшла да чвэрцьфіналу Стогадовага кубку Амерыкі 2016 года і будзе ўдзельнічаць у кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2018 года[42].

Колеры[правіць | правіць зыходнік]

Зборная Перу на чэмпіянаце свету 1970 года ў традыцыйнай форме. Адметная дыяганальная чырвоная палоска, якая ўпрыгожвае футболкі зборнай бесперапынна з 1936 года, лічыцца «простай, але эфектыўнай часткай дызайну».

Нацыянальная зборная Перу гуляе ў чырвоных і белых колерах: нацыянальных колерах краіны[43]. Першы камплект такой формы з'явіўся ў 1936 годзе: белыя шорты, белыя гетры і белыя футболкі з характэрнай чырвонай паласой, якая перасякае пярэднюю частку футболкі ад левага пляча да правага сцягна і вяртаецца ззаду ад правага сцягна да левага пляча. Гэтая базавая схема футболкі была толькі трохі зменена на працягу многіх гадоў[4]. Гэтая форма лічыцца адной з самых прывабных у сусветным футболе. Крыстафер Тэрпін, выканаўчы прадзюсар шоў «Улічваючы ўсе абставіны» (англ.: «All Things Considered») Нацыянальнага грамадскага радыё, у 2010 годзе назваў форму зборнай Перу 1970 года «самай прыгожай футболкай прыгожай гульні», адзначыўшы, што яна «лічылася стылем рэтра нават у 1970 годзе»[44]. Версія формы 1978 года заняла першае месца ў спісе найлепшых формаў на кубках свету ўсіх часоў па версіі ESPN у 2010 годзе, дзе яна апісвалася як «простая, але вельмі эфектыўная частка дызайну»[45].

Першы камплект зборнай, выраблены для чэмпіянату Паўднёвай Амерыкі 1927 года, уключала ў сябе бела-чырвоныя паласатыя футболкі, белыя шорты і чорныя гетры[46]. На чэмпіянаце свету 1930 года каманда вымушана была выкарыстоўваць альтэрнатыўны дызайн, бо Парагвай ужо зарэгістраваў камплект з бела-чырвонымі паласатымі футболкамі. Перуанцы выкарыстоўвалі белыя футболкі з чырвоным каўняром, белыя шорты і чорныя гетры[46]. На чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі 1935 года выкарыстоўваліся белыя футболкі з гарызантальнымі чырвонымі палосамі. У наступным годзе на Алімпіядзе каманда стала гуляць у футболках з дыяганальнымі палосамі, асновы дызайна якіх выкарыстоўваюцца да гэтага часу[4]. Па словах гісторыка Пулгара-Відаля Аталоры, ідэя дыяганальнай чырвонай паласы прыйшла са школьных футбольных матчаў, у якіх каляровыя стужкі, апранутыя праз плячо, дапамагалі адрозніваць гульцоў дзвюх каманд, якія былі апранутыя ў белыя футболкі[47].

Зборная Перу мела восем афіцыйных вытворцаў формы. Першы з іх, «Адыдас» (англ.: «Adidas»), пачаў вырабляць форму ў 1978 годзе, пасля чаго зборная мела кантракты з кампаніямі «Пенальці» (англ.: «Penalty») (1981–1982), зноў з «Адыдасам» (1983–1985), «Кальва Спартуэар» (англ.: «Calvo Sportwear») (1987), «Паўэр» (англ.: «Power») (1989–1991), «Дыядора» (англ.: «Diadora») (1991–1992), перуанскай кампаніяй «Полмер» (англ.: «Polmer») (1993–1995), «Умбра» (англ.: «Umbro») (1996–1997) і яшчэ адной перуанскай кампаніяй «Валон Спорт» (англ.: «Walon Sport») (1998–2010)[4]. З 2010 года афіцыйным вырабніком перуанскай формы зноў стала кампанія «Умбра»[48].

Эвалюцыя футбольнай формы зборнай Перу.
PeruFootballKit1936.png
Першая форма (1927–1929).
Perufootballkit1930.png
Другая форма (1930).
PeruKit1935.png
Трэцяя форма (1935).
Peru HistoricKit 1970.png
Дзеючая форма (1936–...).

Стадыён[правіць | правіць зыходнік]

Знешні выгляд «Нацыянальнага стадыёна», на якім зборная гуляе большасць хатніх матчаў, 2013 год.
«Нацыянальны стадыён», 2011 год.

Традыцыйным домам перуанскага футбола з'яўляецца нацыянальны стадыён краіны, «Нацыянальны стадыён» (ісп.: Estadio Nacional) у Ліме, які ўмяшчае 45000 гледачоў[10]. Сучасны стадыён з'яўляецца трэцім увасабленнем «Нацыянальнага стадыёна», які стаў вынікам рамонтных прац пад кіраваннем Алана Гарсіі. Ён быў афіцыйна адкрыты 24 ліпеня 2011 года[49], праз 88 гадоў пасля таго, як стадыён быў першапачаткова адкрыты на тым жа месцы ў 1923 годзе[50].

Арыгінальны «Нацыянальны стадыён» з'яўляўся драўлянай структурай з умяшчальнасцю 6000 гледачоў, пабудаванай на ахвяраванні чальцоў брытанскай суполкі Лімы, каб адзначыць стагоддзе са дня незалежнасці Перу ад Іспаніі[50]. Пасля кампаніі па аднаўленню стадыёна на чале з Мігелем Дасэнам, прэзідэнтам «Sociedad de Beneficencia de Lima»[51], ён быў перабудаваны з павелічэннем колькасці месцаў пад кіраўніцтвам генерала Мануэля Одрыі і адкрыты ў другі раз 27 кастрычніка 1952 года[52]. У апошні раз стадыён быў адноўлены ў 2011 годзе: паляпшэнні ўключалі ў сябе паляпшэнне гульнявога поля, шматколерную сістэму асвятлення, два гіганцкія святлодыёдныя экраны і 375 прыватных месцаў[53][54].

Адметнай асаблівасцю стадыёна з'яўляецца вежа «Мігель Дасэн» на яго паўночным баку, якая была адрамантавана ў 2004 годзе[51]. З 2005 да 2011 года «Нацыянальны стадыён» быў адзіным нацыянальным стадыёнам у КАНМЕБОЛ са штучным газонам, які быў зроблены для чэмпіянату свету па футболе сярод гульцоў ва ўзросце да 17 гадоў 2005 года[55]. У гэты перыяд стадыён быў адным з чатырох перуанскіх стадыёнаў са статусам «FIFA Star II», самая высокая сертыфікацыя, якая прадастаўляецца штучным газонам[56]. Тым не менш, сінтэтычнае пакрыццё сустрэла шмат крытыкі з-за частых траўмаў футбалістаў і натуральны газон быў адноўлены ў 2011 годзе падчас рэканструкцыі стадыёна[55].

Часам зборная Перу гуляе хатнія матчы на іншых палях. Па-за пустыннай берагавой вобласцю Лімы знаходзіцца стадыён «Інка Гарсіласа дэ ла Вега» ў горадзе Куска. Лічыцца, што ён забяспечвае стратэгічную перавагу перуанскай камандзе супраць некаторых праціўнікаў з-за атмасфернага ціску на вялікіх вышынях[57]. Яшчэ два альтэрнатыўныя стадыёны нацыянальнай каманды знаходзяцца ў сталіцы — «Алехандра Вілануэва» і «Манументаль», які з'яўляецца стадыёнам клуба «Універсітарыя дэ Дэпортэс»[58][59]. Апошні раз зборная праводзіла матч на альтэрнатыўным стадыёне ў 2012 годзе супраць зборнай Чылі, калі яны гулялі на стадыёне «Хорхе Басадрэ» ў горадзе Такна[60].

Заўзятары[правіць | правіць зыходнік]

Святкаванні на «Нацыянальным стадыёне» перад фіналам кубку Амерыкі 2004 года, які праходзіў у Перу.

Футбол з'яўляецца самым папулярным відам спорту ў Перу з пачатку 20 стагоддзя[61]. Першапачаткова распаўсюджаны выключна сярод англафільскай эліты і эмігрантаў Лімы[62], футбол стаў неад'емнай часткай шырокай народнай культуры ў 1900-х і 1910-х гадах. На працягу наступных дзесяцігоддзяў урад Аўгуста Легіі зрабіў футбол нацыянальнай забавай шляхам заахвочвання і развіцця[63]. Такім чынам, нацыянальнай зборная па футболе стала важным элементам нацыянальнай ідэнтычнасці Перу[64].

Перуанскія футбольныя фанаты вядомыя сваім адметным распевам «Наперад Перу!» (ісп.: ¡Arriba Perú!)[65], а таксама традыцыйнай перуанскай крэольскай музыкай (ісп.: música criolla), пры дапамозе якой заўзятары выказваюць падтрымку як нацыянальнай камандзе, так і перуанскім клубам. Крэольская музыка атрымала нацыянальнае і міжнароднае прызнанне з развіццём сродкаў масавай інфармацыі ў 1930-х гадах, стаўшы прызнаным сімвалам Перу і яго культуры[66]. Самымі папулярнымі гімнамі нацыянальнай зборнай з'яўляюцца «Перу Кампеён» (ісп.: Peru Campeón), перуанская полька, якая ўслаўляла трапленне зборнай у асноўную стадыю чэмпіянату свету 1970 года[66], і «Кантыга Перу» (ісп.: Contigo Perú), перуанскі вальс, які газета «Эль Камеркія» (ісп.: El Comercio) назвала «гімнам нацыянальных перуанскіх футбольных каманд»[67].

Катастрофа на «Нацыянальным стадыёне» 24 мая 1964 года з удзелам перуанскіх фанатаў лічыцца адной з самых страшных трагедый у гісторыі футбола[68]. Падчас адборачнага матча да Алімпійскіх гульняў 1964 года паміж зборнымі Перу і Аргенціны ва ўзросце да 20 гадоў уругвайскі арбітр Ангел Паяс адмяніў гол зборнай Перу на апошніх хвілінах матча. Пасля гэтага гледачы пачалі кідаць ракеты з трыбун, а двое фанатаў прабіліся на поле і напалі на суддзю. Паліцыя выпусціла слёзатачывы газ у натоўп, выклікаўшы сваімі дзеяннямі паніку, у выніку якой заўзятары былі прыціснуты да зачыненых варотаў стадыёна ў спробах уцячы. У агульнай колькасці 315 чалавек загінулі ў выніку хаоса,а яшчэ каля 500 былі паранены[69].

Супрацьстаянні[правіць | правіць зыходнік]

Зборная Перу мае вядомыя супрацьстаянні супраць зборных суседніх краін Чылі і Эквадора. Перуанцы маюць спрыяльны паказчык у матчах супраць Эквадора і адмоўны вынік у паядынках супраць Чылі[70][71]. Перу сутыкнулася з абодвума праціўнікамі на чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі 1939 года, калі перуанцы таксама ўпершыню гулялі супраць зборнай Эквадора ў афіцыйным турніры. Зборная Перу тады перамагла ў абодвух матчах[72]. Акрамя таго, перуанцы перамаглі абедзьве каманды ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету 1978 года, непасрэдна адхіліўшы іх ад удзелу ў асноўнай стадыі чэмпіянату[70][71].

Футбольнае супрацьстаянне зборных Чылі і Перу вядома як «Ціхаакіянскае дэрбі» (ісп.: Clásico del Pacífico)[3]. Паводле слоў рэдактара «CNN World Sport» Грэга Дзюка яно ўваходзіць у топ-10 футбольных супрацьстаянняў у свеце[73]. Упершыню каманды сутыкнуліся на чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі 1935 года, дзе перуанцы перамаглі з лікам 1:0[71]. Абедзьве зборныя традыцыйна канкуравалі адна з адной за ранг чацвёртай лепшай каманды Паўднёвай Амерыкі (пасля Бразіліі, Аргенціны і Уругвая)[74]. Апроч таго, абедзве каманды сцвярджаюць, што выйнашлі ўдар «бісіклета» (удар праз сябе ў падзенні); перуанцы называюць яго «чалака», а чылійцы — «чылена»[75].

Саперніцтва паміж зборнымі Перу і Эквадора караніцца ў гістарычным памежным канфлікце 19 стагоддзя паміж краінамі. У 1995 годзе, пасля кароткай вайны Альта-Сенепа, КАНМЕБОЛ прадугледжвала магчымае змяненне групавога складу кубку Амерыкі, каб прадухіліць сутыкненне дзвюх каманд, але ў канчатковым выніку гэта не спатрэбілася[76]. Паводле словаў спецыяліста па Лацінскай Амерыцы Майкла Хандэльсмана, эквадорскія фанаты лічаць паразы зборным Калумбіі і Перу «прычынай няздольнасці Эквадора зацвердзіцца ў якасці міжнароднай футбольнай сілы»[77]. Хандэльсман таксама дадае, што «гэтыя супрацьстаянні з'яўляюцца інтэнсіўнымі, і гульні заўсёды нясуць у сабе элементы нацыянальнага гонару і годнасці»[77].

Футбалісты[правіць | правіць зыходнік]

Уга Сатыль, Тэафіла Кубільяс і Раберта Чале (злева направа) на «Нацыянальным стадыёне» ў 1973 годзе.

У дакладзе, апублікаваным КАНМЕБОЛ у 2008 годзе, Перу апісвалася як зборная, якая традыцыйна праяўляе «элегантны, тэхнічны і выдатны футбольны стыль» і высока ацэньвалася як «адзін з самых вялікіх пастаўшчыкоў футбольных талентаў у Паўднёвай Амерыцы»[78]. Перуанскія футбалісты, адзначаныя ў дакладзе КАНМЕБОЛ як «сапраўдныя мастакі мяча», уключалі ў сябе форвардаў Тэафілу Кубільяса, Педру Паблу Леона і Угу Сатыля, абаронцу Эктара Чумпітаса і паўабаронцаў Раберту Чале, Сесара Куэту, Хасэ дэль Салара і Раберту Паласіяса[78].

Кубільяс, атакуючы паўабаронца і нападнік, вядомы як «Малыш» (ісп.: «El Nene»), шырока разглядаецца як найлепшы футбаліст Перу ўсіх часоў[79]. Чумпітас часта згадваецца як найлепшы ааронцы каманды. Вітцыг назваў яго сярод сваіх «найлепшых гульцоў сучаснай эпохі» і хваліў яго як «моцнага чытача гульні з выдатнымі навыыкамі валодання мачом, які ўзначальваў абарону, каб падтрымаць атаку зборнай»[80]. У 1978 годзе аргенцінскі спартыўны часопіс «Эль Графіка» (ісп.: «El Gráfico») назваў Куэту, Кубільяса і Хасэ Веласкеса «найлепшай паўабаронай у свеце»[81].

Тэадора Фернандэс, Алехандра Вілануэва і Хуан Вальдыўеса часта разглядаюцца ў якасці ключавых членаў каманды «Чорны ролер» 1930-х гадоў[82]. Фернандэс быў форвардам і асноўным бамбардзірам каманды, Вілануэва — таленавітым плэймейкерам, а Вальдыўеса — брамнікам, які вылучаўся выключным атлетызмам і часта выратоўваў каманду падчас пенальці[83].

У 1972 годзе ў швейцарскім горадзе Базелі быў арганізаваны памятны матч на карысць бяздомных дзяцей паміж камандамі Еўропы і Паўднёвай Амерыкі. Перуанцы Кубільяс, які забіў першы гол у паядынку, Чумпітас, Сатыль і Хуліа Байлон гулялі ў складзе паўднёваамерыканскай зборнай, якая перамагла з лікам 2:0[84]. Аналагічны матч быў арганізаваны на стадыёне «Камп Ноў» у Барселоне з заяўленай мэтай барацьбы з глабанай беднасцю. Кубільяс, Чумпітас і Сатыль зноў гулялі за каманду Паўднёвай Амерыкі, а Чумпітас быў капітанам зборнай. Кожны з перуанцаў забіў па адным мячы, унёсшы ўклад у агульную нічыю з лікам 4:4, пасля якой каманда Паўднёвай Амерыкі перамагла па пенальці з лікам 7:6[85].

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Наступныя футбалісты былі выкліканыя на ўдзел у Стогадовым кубку Амерыкі (3 – 26 чэрвеня 2016)[86].

Статыстыка прыведзена станам на 17 чэрвеня 2016 года.

# Паз Футбаліст Дата нараджэння Матчы Галы Клуб
1 Бр Педра Гальесэ 23 лютага 1990 (26 гадоў) 24 0 Сцяг Мексікі Тыбуронес Рохас дэ Веракруз
12 Бр Дыега Пені 22 красавіка 1984 (32 гады) 16 0 Сцяг Перу Спортынг Крыстал
23 Бр Карлас Каседа 27 верасня 1991 (24 гады) 1 0 Сцяг Перу Універсітарыя дэ Дэпортэс
2 Аб Альберта Хуніяр Радрыгез 31 сакавіка 1984 (32 гады) 58 0 Сцяг Перу Спортынг Крыстал
3 Аб Альда Корза 20 мая 1989 (27 гадоў) 11 0 Сцяг Перу Дэпартыва Мунісіпаль
4 Аб Рэнза Рэварэда 11 мая 1986 (30 гадоў) 21 0 Сцяг Перу Спортынг Крыстал
5 Аб Адан Бальбін 13 кастрычніка 1986 (29 гадоў) 16 0 Сцяг Перу Універсітарыя дэ Дэпортэс
6 Аб Мігель Траўка 25 жніўня 1992 (24 гады) 7 0 Сцяг Перу Універсітарыя дэ Дэпортэс
15 Аб Крысціян Рамас 4 лістапада 1988 (27 гадоў) 49 1 Сцяг Перу Хуан Аўрыч
17 Аб Луіс Абрам 27 лютага 1996 (20 гадоў) 2 0 Сцяг Перу Спортынг Крыстал
19 Аб Ясімар Ятун 7 красавіка 1990 (26 гадоў) 57 2 Сцяг Швецыі Мальмё
22 Аб Хаір Сеспэдэс 22 мая 1984 (32 гады) 9 0 Сцяг Перу Спортынг Крыстал
8 ПА Эндзі Пола 29 верасня 1994 (21 год) 6 1 Сцяг Перу Універсітарыя дэ Дэпортэс
10 ПА Крысціян Куэва 23 лістапада 1991 (24 гады) 26 3 Сцяг Бразіліі Сан-Паўлу
13 ПА Рэната Тапія 28 ліпеня 1995 (21 год) 15 0 Сцяг Нідэрландаў Феенорд
14 ПА Арманда Альфагемэ 3 лістапада 1990 (25 гадоў) 2 0 Сцяг Перу Дэпартыва Мунісіпаль
16 ПА Оскар Вільчэз 21 студзеня 1986 (30 гадоў) 7 0 Сцяг Перу Альянса Ліма
18 ПА Крысціян Бенавентэ 19 мая 1994 (22 гады) 12 2 Сцяг Бельгіі Шарлеруа
21 ПА Алехандра Хохберг 20 верасня 1991 (24 гады) 3 0 Сцяг Перу Дэпартыва Універсідад Сесар Вальеха
7 Нап Луіж Да Сілва 28 снежня 1996 (19 гадоў) 3 1 Сцяг Нідэрландаў Ёнг ПСВ
9 Нап Паола Герэра (капітан) 1 студзеня 1984 (32 гады) 73 27 Сцяг Бразіліі Фламенга
11 Нап Рауль Руідыяс 25 ліпеня 1990 (26 гадоў) 17 3 Сцяг Перу Універсітарыя дэ Дэпортэс
20 Нап Эдысан Флорэс 15 мая 1994 (22 гады) 10 2 Сцяг Перу Універсітарыя дэ Дэпортэс

Нядаўнія выклікі[правіць | правіць зыходнік]

Наступныя футбалісты выклікаліся ў зборную цягам апошніх 12 месяцаў.

Паз Футбаліст Дата нараджэння Матчы Галы Клуб Апошні выклік
Бр Хасэ Карвалья 1 сакавіка 1986 (30 гадоў) 4 0 Сцяг Перу Універсідад Тэкніка дэ Кахамарка Стогадовы кубак Амерыкі (папярэдні склад)
Бр Саламон Лібман 25 лютага 1984 (32 гады) 6 0 Сцяг Перу Дэпартыва Універсідад Сесар Вальеха супр. Сцяг Уругвая Уругвай, 29 сакавіка 2016
Аб Паола дэ ла Аса 30 лістапада 1983 (32 гады) 24 0 Сцяг Перу Хуан Аўрыч Стогадовы кубак Амерыкі (папярэдні склад)
Аб Аляксандр Альенс 4 мая 1992 (24 гады) 10 1 Сцяг Іспаніі Нумансія Стогадовы кубак Амерыкі (папярэдні склад)
Аб Гарацыя Бенінкаса 11 красавіка 1994 (22 гады) 0 0 Сцяг Перу Універсітарыя дэ Дэпортэс Стогадовы кубак Амерыкі (папярэдні склад)
Аб Алексіс Косія 11 лютага 1995 (21 год) 0 0 Сцяг Перу Спортынг Крыстал Стогадовы кубак Амерыкі (папярэдні склад)
Аб Хуан Мануэль Варгас 5 кастрычніка 1983 (32 гады) 62 4 Сцяг Іспаніі Рэал Бетыс супр. Сцяг Уругвая Уругвай, 29 сакавіка 2016
Аб Луіс Адвінкула 2 сакавіка 1990 (26 гадоў) 57 0 Сцяг Аргенціны Ньюэлс Олд Бойз супр. Сцяг Уругвая Уругвай, 29 сакавіка 2016
Аб Карлас Самбрана 10 ліпеня 1989 (27 гадоў) 43 4 Сцяг Германіі Айнтрахт Франкфурт супр. Сцяг Уругвая Уругвай, 29 сакавіка 2016
Аб Педра Паула Рэкуэна 24 студзеня 1991 (25 гадоў) 4 0 Сцяг Перу Дэпартыва Універсідад Сесар Вальеха супр. Сцяг Бразіліі Бразілія, 17 лістапада 2015
Аб Эдгар Вільямарын 1 красавіка 1982 (34 гады) 3 0 Сцяг Перу Мельгар супр. Сцяг Бразіліі Бразілія, 17 лістапада 2015
Аб Хансэл Рыёхас 15 кастрычніка 1991 (24 гады) 4 0 Сцяг Перу Дэпартыва Універсідад Сесар Вальеха супр. Сцяг Чылі Чылі, 13 кастрычніка 2015
ПА Хасэпмір Бальён 21 сакавіка 1988 (28 гадоў) 49 0 Сцяг Перу Спортынг Крыстал Стогадовы кубак Амерыкі (папярэдні склад)
ПА Карлас Лабатон 6 лютага 1980 (36 гадоў) 45 1 Сцяг Перу Спортынг Крыстал Стогадовы кубак Амерыкі (папярэдні склад)
ПА Хоэль Санчэс 11 чэрвеня 1989 (27 гадоў) 11 0 Сцяг Перу Дэпартыва Універсідад Сан-Мартын Стогадовы кубак Амерыкі (папярэдні склад)
ПА Крыстафер Гансалес 12 кастрычніка 1992 (23 гады) 7 1 Сцяг Перу Дэпартыва Універсідад Сесар Вальеха Стогадовы кубак Амерыкі (папярэдні склад)
ПА Марсія Вальвердэ 23 кастрычніка 1987 (28 гадоў) 3 0 Сцяг Перу Рэал Гарсіласа Стогадовы кубак Амерыкі (папярэдні склад)
ПА Ангел Рамэра 9 жніўня 1990 (26 гадоў) 0 0 Сцяг Перу Універсітарыя дэ Дэпортэс Стогадовы кубак Амерыкі (папярэдні склад)
ПА Джэферсан Фарфан 26 кастрычніка 1984 (31 год) 75 22 Сцяг ААЭ Аль-Джазіра супр. Сцяг Уругвая Уругвай, 29 сакавіка 2016
ПА Карлас Аскуэс 6 чэрвеня 1992 (24 гады) 21 5 Сцяг Германіі Вольфсбург супр. Сцяг Уругвая Уругвай, 29 сакавіка 2016
ПА Алексіс Арыяс 13 снежня 1995 (20 гадоў) 0 0 Сцяг Перу Мельгар супр. Сцяг Уругвая Уругвай, 29 сакавіка 2016
ПА Андрэ Карылья 14 чэрвеня 1991 (25 гадоў) 32 2 Сцяг Партугаліі Спортынг Лісабон супр. Сцяг Бразіліі Бразілія, 17 лістапада 2015
ПА Паола Уртада 27 ліпеня 1990 (26 гадоў) 25 2 Сцяг Партугаліі Віторыя Гімарайнш супр. Сцяг Бразіліі Бразілія, 17 лістапада 2015
ПА Эдвін Рэтамоса 23 лютага 1982 (34 гады) 12 0 Сцяг Перу Рэал Гарсіласа супр. Сцяг Бразіліі Бразілія, 17 лістапада 2015
ПА Рынальда Крусада 21 верасня 1984 (31 год) 42 2 Сцяг Перу Дэпартыва Універсідад Сесар Вальеха супр. Сцяг Чылі Чылі, 13 кастрычніка 2015
Нап Ёрдзі Рэйна 17 верасня 1993 (22 гады) 17 2 Сцяг Аўстрыі Рэд Бул Зальцбург Стогадовы кубак Амерыкі (папярэдні склад)
Нап Ірвен Авіла 2 ліпеня 1990 (26 гадоў) 11 0 Сцяг Перу Спортынг Крыстал Стогадовы кубак Амерыкі (папярэдні склад)
Нап Марыя Велардэ 3 ліпеня 1990 (26 гадоў) 8 0 Сцяг Перу Уніян Камерсія Стогадовы кубак Амерыкі (папярэдні склад)
Нап Іван Булас 20 мая 1993 (23 гады) 1 0 Сцяг Чылі О'Хігінс Стогадовы кубак Амерыкі (папярэдні склад)
Нап Хуліа Ландаўры 17 сакавіка 1986 (30 гадоў) 0 0 Сцяг Перу Альянса Ліма Стогадовы кубак Амерыкі (папярэдні склад)
Нап Клаўдыё Пісара 3 кастрычніка 1978 (37 гадоў) 85 20 Сцяг Германіі Вердэр супр. Сцяг Уругвая Уругвай, 29 сакавіка 2016
Нап Даніэль Чавес 8 студзеня 1988 (28 гадоў) 16 1 Сцяг Перу Дэпартыва Універсідад Сесар Вальеха супр. Сцяг Калумбіі Калумбія, 8 верасня 2015

Рэкардсмены[правіць | правіць зыходнік]

Паводле найбольшай колькасці згуляных матчаў[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка прыведзена станам на 17 чэрвеня 2016 года.

# Футбаліст Перыяд ЗМ ЗГ Тытулы
1 Раберта Паласіяс 1992–2012 128 19
2 Эктар Чумпітас 1965–1981 105 3 Кубак Амерыкі па футболе 1975
3 Хорхэ Сота 1992–2005 101 9
4 Хуан Хасэ Хая 1994–2008 97 1
5 Нальберта Салана 1994–2009 95 20
6 Рубэн Тарыбія Дыяс 1972–1985 89 2 Кубак Амерыкі па футболе 1975
7 Клаўдыё Пісара 1999–... 85 20
8 Хуан Рэйноса 1986–2000 84 5
9 Пэрсі Аліварэс 1987–2001 83 1
10 Хасэ Веласкес 1972–1985 82 12 Кубак Амерыкі па футболе 1975

Паводле найбольшай колькасці забітых мячоў[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка прыведзена станам на 17 чэрвеня 2016 года.

# Футбаліст Перыяд ЗГ ЗМ ЗГ/ЗМ Тытулы
1 Паола Герэра 2004–... 27 73 0,37
2 Тэафіла Кубільяс 1968–1982 26 81 0,32 Кубак Амерыкі па футболе 1975
3 Тэадора Фернандэс 1935–1947 24 32 0,75 Кубак Амерыкі па футболе 1939 Баліварыянскія гульні 1938
4 Джэферсан Фарфан 2003–... 22 75 0,28
5 Клаўдыё Пісара 1999–... 20 85 0,24
6 Нальберта Салана 1994–2009 20 95 0,21
7 Раберта Паласіяс 1992–2012 19 128 0,14
8 Уга Сатыль 1970–1978 18 62 0,29 Кубак Амерыкі па футболе 1975
9 Асвальда Рамірэс 1969–1982 17 57 0,29 Кубак Амерыкі па футболе 1975
10 Франка Навара 1980–1989 16 56 0,28

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны трэнер зборнай Перу Маркас Кальдэрон трыумфальна ўздымае кубак Амерыкі ў 1975 годзе.

У агульнай колькасці 59 галоўных трэнераў, з якіх 36 былі перуанцамі і 23 — замежнікамі, кіравалі зборнай Перу з 1927 года[87]. Спартыўныя аналітыкі і гісторыкі лічаць найбольш паспяховымі менеджэрамі зборнай Перу англічаніна Джэка Грынвэла і перуанца Маркаса Кальдэрона. З першым зборная перамагла на Баліварыянскіх гульнях 1938 года і на чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі 1939 года, а другі прывёў каманду да перамогі на кубку Амерыкі 1975 года і кіраваў ёй на чэмпіянаце свету 1978 года[88][89]. Трыма іншымі трэнерамі, якія прыводзілі зборную да турнірных перамог, былі Хуан Карлас Аблітас, Фрэдзі Тэрнэра і Серхіа Маракан, з якімі перуанцы перамаглі на кубках Кірына ў Японіі ў 1999, 2005 і 2011 гадах адпаведна[90].

Першымі двума галоўнымі трэнерамі зборнай Перу былі уругвайцы Пэдра Аліўеры, які быў наняты ў зборную Перу для ўдзелу на чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі 1927 года, дзякуючы яго досведу ў якасці кіраўніка зборнай Уругвая, і Хулія Барэлі, які некалькі гадоў працаваў арбітрам у Перу да таго, як стаў менеджэрам каманды на чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі 1929 года[91]. Трэцім галоўным трэнерам каманды быў іспанец Франсіска Бру (былы гулец футбольнага клуба Барселона і першы трэнер зборнай Іспаніі), які кіраваў перуанскай камандаў на чэмпіянаце свету 1930 года[88]. Першым перуанскім трэнерам зборнай быў чацвёрты менеджэр каманды Тэльма Карбаха[87]. Цяперашнім галоўным трэнерам з'яўляецца аргецінец Рыкарда Гарэка[1].

Паводле гісторыка Андрэаса Кампамара галоўнымі менеджэрамі, якія прынеслі змены ў стыль гульні нацыянальнай зборнай Перу, былі венгерскі трэнер Дзьёрдзь Орт і бразілец Вальдзір Перэйра. Орт трэніраваў зборную з 1957 па 1959 гады, і Кампамар лічыць перамогу зборнай Перу над Англіяй у Ліме з лікам 4:1 доказам станоўчага ўплыву Орта на гульню нацыянальнай зборнай[92]. Перэйра трэніраваў перуанскую каманду з 1968 па 1970 гады, у тым ліку падчас чэмпіянату свету 1970 года. Кампамар лічыць тактыку Перэйры прычынай развіцця ў гульні зборнай Перу стылю «free-flowing football»[92]. Бразільскі спартыўны часопіс «Плакар» (парт.: Placar) пісаў пра бразільскага трэнера Эльбу дэ Падую, які працаваў з камандай на чэмпіянаце свету 1982 года[93], што той стварыў з перуанскай зборнай «каманду, якая гуляе прыгожа, спалучаючы эфектыўнасць з той развязнасцю, якая, як думалі людзі, існавала толькі ў Бразіліі»[94].

Выступы на турнірах[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат свету[правіць | правіць зыходнік]

Матч зборных Перу і Румыніі на чэмпіянаце свету 1930 года.

Зборная Перу ўдзельнічала на першым чэмпіянаце свету ў 1930 годзе па запрашэнні, пасля чаго гуляла ў кваліфікацыі да кожнага спаборніцтва з 1958 года. Тройчы прайшоўшы кваліфікацыю (у 1970, 1974 і 1982 гадах), каманда прымала ўдзел у чатырох асноўных стадыях сусветнага першынства. Агульны вынік зборнай у кваліфікацыях пасля чэмпіянату свету 2014 года складае 35 перамог, 30 нічыіх і 59 параз. У фінальных стадыях перуанцы выйгралі 4 матчы, 3 — згулялі ўнічыю і 8 — прайгралі, забіўшы 19 галоў і прапусціўшы 31[18]. Луіс дэ Соўза Ферэйра забіў першы гол зборнай Перу на чэмпіянатах свету 14 ліпеня 1930 года ў матчы супраць Румыніі[95]. Джэферсан Фарфан з'яўляецца лепшым бамбардзірам зборнай Перу і сёмым лепшым бамбардзірам у кваліфікацыях КАНМЕБОЛ з 15 галамі[96]. Тэафіла Кубільяс з'яўляецца лепшым бамбардзірам каманды ў фінальных стадыях чэмпіянатаў свету, забіўшы 10 мячоў у 13 паядынках[93].

Падчас чэмпіянату 1930 года перуанец стаў першым футбалістам, выдаленым з поля на сусветных чэмпіянатах, аднак яго асоба аспрэчваецца паміж крыніцамі[заўв 5]. Рамон Кірога з Перу з'яўляецца адзіным брамнікам у гісторыі чэмпіянатаў свету, які парушыў правілы на чужой палове поля[99]. На чэмпіянаце свету 1970 года зборная Перу выйграла першы Трафей сумленнай гульні, стаўшы адзінай камандай, якая не атрымала жоўтых ці чырвоных картак падчас спаборніцтваў[30].

Чэмпіянат свету Кваліфікацыя Найлепшы бамбардзір (галы) Галоўны трэнер
Год Стадыя М ЗМ В Н П ЗГ ПГ ЗМ В Н П ЗГ ПГ
Сцяг Уругвая 1930 Групавы раунд (топ-13) 10-е 2 0 0 2 1 4 Запрошаная каманда Соўза Ферэйра (1) Сцяг Іспаніі (1785-1873 і 1875-1931) Франсіска Бру
Сцяг Каралеўства Італія 1934 Зняліся
Сцяг Францыі 1938 Не гулялі
Сцяг Бразіліі (1889—1960) 1950 Зняліся
Сцяг Швейцарыі 1954
Сцяг Швецыі 1958 Не прайшлі кваліфікацыю 2 0 1 1 1 2 Тэры (1) Сцяг Венгрыі (1957 – 1989) Дзьёрдзь Орт
Сцяг Чылі 1962 2 0 1 1 1 2 Дэльгада (1) Сцяг Перу Маркас Кальдэрон
Сцяг Англіі 1966 4 2 0 2 8 6 Леон (3) Сцяг Перу Маркас Кальдэрон
Сцяг Мексікі 1970 Чвэрцьфінал 6-е 4 2 0 2 9 9 4 2 1 1 7 4 Кубільяс (6) Сцяг Бразіліі Вальдыр Перэйра
Сцяг Германіі 1974 Не прайшлі кваліфікацыю 3 1 0 2 3 4 Сатыль (2) Сцяг Уругвая Раберта Скаронэ
Сцяг Аргенціны 1978 Групавы раунд 2 (топ-8) 8-е 6 2 1 3 7 12 6 3 2 1 13 3 Кубільяс (5) Сцяг Перу Маркас Кальдэрон
Сцяг Іспаніі 1982 Групавы раунд (топ-24) 20-е 3 0 2 1 2 6 4 2 2 0 5 2 Ла Роса (3) Сцяг Бразіліі Эльба дэ Падуя Ліма
Сцяг Мексікі 1986 Не прайшлі кваліфікацыю 8 3 2 3 10 9 Навара (3) Сцяг Перу Раберта Чале
Сцяг Італіі 1990 4 0 0 4 2 8 дэль Салар, Гансалес (1) Сцяг Бразіліі Хасэ Масія
Сцяг ЗША 1994 6 0 1 5 4 12 Сота, Мучатрыга,
Паласіяс, дэль Салар (1)
Сцяг Сербіі і Чарнагорыі Уладыка Попавіч
Сцяг Францыі 1998 16 7 4 5 19 20 Паласіяс (6) Сцяг Перу Аблітас
Сцяг Паўднёвай КарэіСцяг Японіі 2002 18 4 4 10 14 25 Пахуэла, Паласіяс,
Пісара, Салана (2)
Сцяг Калумбіі Франсіска Матурана,
Сцяг Перу Хулія Сэсар Урыбэ
Сцяг Германіі 2006 18 4 6 8 20 28 Фарфан (7) Сцяг Бразіліі Аўтуоры,
Сцяг Перу Тэрнэра
Сцяг ПАР 2010 18 3 4 11 11 34 Фана (3) Сцяг Перу Хасэ дэль Салар
Сцяг Бразіліі 2014 16 4 3 9 17 26 Фарфан (5) Сцяг Уругвая Серхіа Маркарыян
Сцяг Расіі 2018
Сцяг Катара 2022
Увогуле Чвэрцьфінал
Групавы раунд 2 (топ-8)
4/20 15 4 3 8 19 31 124 35 30 59 130 174 18 18

Кубак Амерыкі[правіць | правіць зыходнік]

Матч зборных Перу і Чылі на кубку Амерыкі 1975 года.

Зборная Перу гуляла ў 31 розыгрышы кубку Амерыкі з 1927 года, двойчы перамогшы на турнірах (у 1939 і 1975 гадах). Шэсць разоў спаборніцтва праходзіла ў Перу (у 1927, 1935, 1939, 1953, 1957 і 2004 гадах). Агульны вынік зборнай на кубках Амерыкі складае 54 перамогі, 35 нічыіх і 59 параз[18]. У 2015 годзе каманда выйграла Трафей сумленнай гульні чэмпіянату[100]. Дэметрыя Нейра забіў першы гол зборнай Перу на кубках Амерыкі 13 лістапада 1927 года ў матчы супраць Балівіі[46]. На трох спаборніцтвах перуанскія футбалісты станавіліся лепшымі бамбардзірамі — Тэадора Фернандэс у 1939 годзе і Паола Герэра ў 2011 і 2015 гадах[101]. Фернандэс, які з'яўляецца трэцім бамбардзірам па выніках усіх кубкаў Амерыкі, быў названы найлепшым гульцом спаборніцтва ў 1939 годзе, а Тэафіла Кубільяс стаў найлепшым гульцом кубку Амерыкі 1975 года[102].

Перуанцы выйгралі свой першы кантынентальны тытул у 1939 годзе, калі яны перамаглі на чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі, дзякуючы паслядоўным перамогам над зборнымі Эквадора, Чылі, Парагвая і Уругвая. Гэта быў першы раз, калі спаборніцтва выйграла іншая каманда, акрамя Уругвая, Бразіліі або Аргенціны[103]. У другі раз футбалісты зборнай Перу сталі паўднёваамерыканскімі чэмпіёнамі ў 1975 годзе, перамогшы на першым кубку Амерыкі, у якім удзельнічалі ўсе 10 членаў КАНМЕБОЛ[104]. Каманда заняла першае месца ў сваёй групе, перамогшы чылійцаў і балівійцаў, а ў паўфінале згуляла ўнічыю з Бразіліяй па суме двух матчаў (выйграўшы з лікам 3:1 у Бразіліі, але прайграўшы з лікам 0:2 у Перу), пасля чаго зборная Перу была абвешчана пераможцай па выніках лёсавання. У двухматчавым фінале паміж зборнымі Перу і Калумбіі абедзве каманды выйгралі свае хатнія паядынкі (Калумбія перамагла з лікам 1:0 у Багаце, а перуанцы — 2:0 у Ліме), пасля чаго перуанскай каманда перамагла ў вырашальным паядынку ў Каракасе з лікам 1:0[105].

Чэмпіянат Паўднёвай Амерыкі (1916–1967) Кубак Амерыкі (з 1975)
Год М ЗМ В Н П ЗГ ПГ НБ (галы) Галоўны трэнер Год Стадыя М ЗМ В Н П ЗГ ПГ НБ (галы) Галоўны трэнер
19161926 Не гулялі 1975 Фінал 1-е 9 6 1 2 14 7 Аблітас, Рамірэс (3) Сцяг Перу Маркас Кальдэрон
Сцяг Перу 1927 3-е 3 1 0 2 4 11 Вілануэва, Сарміента,
Нейра, Мантэланас (1)
Сцяг Уругвая Пэдра Аліўеры 1979 Паўфінал 4-е 2 0 1 1 1 2 Маскера (1) Сцяг Перу Хасэ Чыярэла
Сцяг Аргенціны 1929 4-е 3 0 0 3 1 12 Лізарбэ (1) Сцяг Уругвая Хуліа Барэлі 1983 Паўфінал 3-е 6 2 3 1 7 6 Маласкес (3) Сцяг Перу Хуан Хасэ Тан
Сцяг Перу 1935 3-е 3 1 0 2 2 5 Мантэланас, Фернандэс (1) Сцяг Перу Тэльма Карбаха Сцяг Аргенціны 1987 Групавы раунд (топ-9) 6-е 2 0 2 0 2 2 Ла Роса, Рэйна (1) Сцяг Перу Фернанда Куэлар
Сцяг Аргенціны 1937 6-е 5 1 1 3 7 10 Вілануэва, Фернандэс (2) Сцяг Перу Альберта Дэнегры Сцяг Бразіліі 1989 Групавы раунд (топ-10) 8-е 4 0 3 1 4 7 Хірана (2) Сцяг Бразіліі Хасэ Масія
Сцяг Перу 1939 1-е 4 4 0 0 13 4 Фернандэс (7) Сцяг Англіі Джэк Грынвэл Сцяг Чылі 1991 Групавы раунд (топ-10) 8-е 4 1 0 3 9 9 Хірана, дэль Салар (2) Сцяг Перу Мігель Кампані
Сцяг Чылі 1941 4-е 4 1 0 3 5 5 Фернандэс (3) Сцяг Іспаніі Дамінга Арылага Сцяг Эквадора 1993 Чвэрцьфінал 7-е 4 1 2 1 4 5 дэль Салар (3) Сцяг Сербіі і Чарнагорыі Уладыка Попавіч
Сцяг Уругвая 1942 5-е 6 1 2 3 5 10 Фернандэс (2) Сцяг Аргенціны Ангел Фернандэс Сцяг Уругвая 1995 Групавы раунд (топ-12) 10-е 3 0 1 2 2 2 Хуртада, Паласіяс (1) Сцяг Перу Мігель Кампані
19451946 Зняліся Сцяг Балівіі 1997 Паўфінал 4-е 6 3 0 3 5 11 Ідальга, Камінгес (2) Сцяг Перу Фрэдзі Тэрнэра
Сцяг Эквадора 1947 5-е 7 2 2 3 12 9 Гомес, Гузман (3) Сцяг Перу Хасэ Арана Сцяг Парагвая 1999 Чвэрцьфінал 6-е 4 2 1 1 7 6 Хольсэн (2) Сцяг Перу Хуан Карлас Аблітас
Сцяг Бразіліі 1949 3-е 7 5 0 2 20 13 Кастылья (4) Сцяг Перу Артура Фернандэс Сцяг Калумбіі 2001 Чвэрцьфінал 8-е 4 1 1 2 4 8 Пахуэла, дэль Салар,
Хольсэн, Лабатон (1)
Сцяг Перу Хулія Сезар Урыбэ
Сцяг Чылі 1955 3-е 5 2 2 1 13 11 Гомес Санчэс (6) Сцяг Перу Хуан Вальдыўеса Сцяг Перу 2004 Чвэрцьфінал 7-е 4 1 2 1 7 6 Салана (2) Сцяг Бразіліі Паула Артуоры
Сцяг Перу 1953 5-е 6 3 1 2 4 6 Гомес Санчэс (2) Сцяг Аргенціны Ангел Фернандэс Сцяг Венесуэлы 2007 Чвэрцьфінал 7-е 4 1 1 2 5 8 Пісара (2) Сцяг Перу Хулія Сезар Урыбэ
Сцяг Уругвая 1956 6-е 5 0 1 4 6 11 Драга (2) Сцяг Перу Артура Фернандэс Сцяг Аргенціны 2011 Паўфінал 3-е 6 3 1 2 8 5 Герэра (5) Сцяг Уругвая Серхіа Маркарыян
Сцяг Перу 1957 4-е 6 4 0 2 12 9 Тэры (5) Сцяг Венгрыі (1957 – 1989) Дзьёрдзь Орт Сцяг Чылі 2015 Паўфінал 3-е 6 3 1 2 8 5 Герэра (4) Сцяг Аргенціны Рыкарда Гарэка
Сцяг Аргенціны 1959 4-е 6 1 3 2 10 11 Лаайза (5) Сцяг Венгрыі (1957 – 1989) Дзьёрдзь Орт Сцяг ЗША 2016 Чвэрцьфінал 5-е 4 2 2 0 4 2 Герэра, Куэва,
Флорэс, Руідас (1)
Сцяг Аргенціны Рыкарда Гарэка
Сцяг Эквадора 1959 Не гулялі Сцяг Бразіліі 2019
Сцяг Балівіі 1963 5-е 6 2 1 3 8 11 Галарда (4) Сцяг Перу Хуан Вальдыўеса Сцяг Эквадора 2023
Сцяг Уругвая 1967 Зняліся Сцяг Уругвая 2027
Увогуле 1-е 76 28 13 35 122 138 14 11 Увогуле Фінал 1-е 72 26 22 24 91 91 21 13

Алімпійскія гульні[правіць | правіць зыходнік]

Матч зборных Перу і Аўстрыі на Алімпійскім футбольным турніры 1936 года.

Дарослая футбольная каманда Перу ўдзельнічала на Алімпійскіх гульнях толькі аднойчы ў 1936 годзе на гульнях у Берліне. Каманда 1936 года была апісана гісторыкам Дэвідам Гольдблатам як «каштоўны камень першай алімпійскай дэлегацыі краіны»[106]. Перуанцы здабылі дзве перамогі, забіўшы 11 мячоў у двух матчах і прапусціўшы 5[18]. Тэадора Фернандэс забіў першы гол зборнай Перу на Алімпійскіх гульнях 6 жніўня 1936 года ў матчы супраць Фінляндыі і скончыў турнір у якасці найлепшага бамбардзіра каманды з шасцю галамі ў двух паядынках[107].

Чэмпіянат Паўднёвай Амерыкі 1935 года ў Ліме выступаў у якасці адборачнага турніру да Алімпійскіх гульняў 1936 года. Уругвай перамог на тым чэмпіянаце, а Аргенціна заняла другое месца, аднак не прыняла запрашэнне на Алімпійскія гульні з-за эканамічных праблем, у выніку чаго зборная Перу, якая скончыла чэмпіянат на трэцім месцы, адправілася прадстаўляць Паўднёвую Амерыку[20][108]. У першым матчы перуанцы перамаглі Фінляндыю з лікам 7:3[107], пасля чаго ў чвэрцьфінале сутыкнуліся са зборнай Аўстрыі, якая была вядомая як «Вундэртым» («Цуда-каманда») і трэнерам якой быў Джымі Хоган[заўв 6]. Асноўны час гульні скончыўся пры ліку 2:2, аднак перуанцы забілі два мячы ў дадатковым тайме і скончылі паядынак з лікам 4:2 на сваю карысць[112]. Каманда павінна была гуляць супраць зборнай Польшчы ў паўфінальным матчы, аднак падзеі за межамі поля прывялі да зняцця перуанскай дэлегацыі з гульняў да матча супраць палякаў[заўв 7].

У 1960 годзе на алімпійскім турніры ў Рыме ўдзельнічала зборная Перу ва ўзросце да 23 гадоў. Яна саступіла два матчы ў групавым раундзе, выйграўшы толькі адзін, і заняла трэцяе месца ў групе, не выйшаўшы ў плэй-оф[115].

Вынікі і рэкорды[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальная зборная Перу згуляла 600 матчаў з 1927 года, уключаючы таварыскія[18]. Самай буйной перамогай каманды была перамога над зборнай Эквадора з лікам 9:1 на Баліварыянскіх гульнях 1938 года. Самай буйной паразай стаў паядынак супраць зборнай Бразіліі на кубку Амерыкі 1997 года, дзе перуанцы саступілі з лікам 0:7[18].

У 1993 годзе ў Ліме зборная Перу правяла адзіны таварыскі матч супраць зборнай Беларусі: каманды згулялі ўнічыю з лікам 1:1.

Статыстыка прыведзена станам на 17 чэрвеня 2016 года.

Апаненты ЗМ В Н П ЗГ ПГ РГ
Сцяг ААЭ ААЭ 1 0 1 0 0 0 0
Сцяг Алжыра Алжыр 1 0 1 0 1 1 0
Сцяг Англіі Англія 3 1 0 2 4 8 -4
Сцяг Аргенціны Аргенціна 49 5 12 32 43 100 -57
Сцяг Арменіі Арменія 1 1 0 0 4 0 4
Сцяг Аўстрыі Аўстрыя 1 1 0 0 4 2 2
Сцяг Балгарыі Балгарыя 5 2 1 2 11 11 0
Сцяг Балівіі Балівія 45 20 12 13 68 44 24
Сцяг Беларусі Беларусь 1 0 1 0 1 1 0
Сцяг Бельгіі Бельгія 1 0 1 0 1 1 0
Сцяг Бразіліі Бразілія 42 4 9 29 29 88 -59
Сцяг Венгрыі Венгрыя 2 2 0 0 5 3 2
Сцяг Венесуэлы Венесуэла 32 20 4 8 58 37 21
Сцяг Гаіці Гаіці 5 3 2 0 11 5 6
Сцяг Гандураса Гандурас 8 2 4 2 10 10 0
Сцяг Гватэмалы Гватэмала 4 3 1 0 8 2 6
Сцяг Германіі Германія 1 0 0 1 1 3 -2
Сцяг Даніі Данія 1 0 0 1 1 2 -1
Сцяг ЗША ЗША 6 2 1 3 6 7 -1
Сцяг Індыі Індыя 1 1 0 0 1 0 1
Сцяг Ірака Ірак 1 1 0 0 2 0 2
Сцяг Ірана Іран 1 1 0 0 4 1 3
Сцяг Іспаніі Іспанія 3 0 0 3 3 7 -4
Сцяг Італіі Італія 1 0 1 0 1 1 0
Сцяг Калумбіі Калумбія 53 15 21 17 59 59 0
Сцяг Камеруна Камерун 1 0 1 0 0 0 0
Сцяг Канады Канада 1 1 0 0 2 0 2
Сцяг Паўднёвай Карэі Паўднёвая Карэя 1 0 1 0 0 0 0
Сцяг Катара Катар 1 1 0 0 2 0 2
Сцяг Кітая Кітай 2 1 0 1 3 4 -1
Сцяг Коста-Рыкi Коста-Рыка 6 4 1 1 12 6 6
Сцяг Марока Марока 1 1 0 0 3 0 3
Сцяг Мексікі Мексіка 28 9 8 11 32 37 -5
Сцяг Нігерыі Нігерыя 1 1 0 0 1 0 1
Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды 3 0 1 2 0 5 -5
Сцяг Панамы Панама 8 6 0 2 19 6 13
Сцяг Парагвая Парагвай 49 14 12 23 53 71 -18
Сцяг Польшчы Польшча 3 0 0 3 2 9 -7
Сцяг Румыніі Румынія 5 1 2 2 6 8 -2
Сцяг Сальвадора Сальвадор 4 3 0 1 10 3 7
Сцяг Славакіі Славакія 2 2 0 0 3 1 2
Сцяг СССР СССР 3 0 1 2 0 4 -4
Сцяг Трынідада і Табага Трынідад і Табага 5 3 1 1 11 3 8
Сцяг Туніса Туніс 1 0 1 0 1 1 0
Сцяг Уругвая Уругвай 63 14 13 36 56 106 -50
Сцяг Фінляндыі Фінляндыя 1 1 0 0 7 3 4
Сцяг Францыі Францыя 1 1 0 0 1 0 1
Сцяг Чылі Чылі 78 21 14 43 100 128 -28
Сцяг Чэхіі Чэхаславакія / Чэхія 4 1 1 2 3 6 -3
Сцяг Шатландыі Шатландыя 3 1 1 1 4 4 0
Сцяг Швейцарыі Швейцарыя 1 0 0 1 0 2 -2
Сцяг Эквадора Эквадор 45 18 13 14 72 59 13
Сцяг Югаславіі Югаславія 1 0 0 1 1 2 -1
Сцяг Ямайкі Ямайка 2 1 1 0 3 2 1
Сцяг Японіі Японія 7 3 3 1 5 4 1
Увогуле 600 192 147 261 748 867 -119

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Акронім «ФПФ» («FPF») з'явіўся ад іспанскамоўнай назвы арганізацыі — Federación Peruana de Futbol.
  2. Падчас гэтых гульняў у Кальяа, перуанцы, магчыма, вынайшлі «бісіклету» (удар праз сябе ў падзенні), вядомую ў Перу пад назвай «чалака» (што азначае «з Кальяа»).[11]
  3. Зборная таксама была вядомая ў еўрапейскай прэсе як «Перу–Чылі XI», «Зборная Паўднёвай Амерыкі», і «Зборная Ціхаакіянскага рэгіёну». Большасць яе ўдзельнікаў былі членамі клуба «Універсітарыя дэ Дэпортэс», але некаторыя таксама былі з клубаў «Альянса Ліма», «Атлетыка Чалака» і чылійскага «Кола-Кола».[13]
  4. Калі перуанскі ўрад перашкаджаў перавыбранню Бургі на пасаду прэзідэнта ФПФ у 2008 годзе, абвінаваціўшы яго ў невыкананні законаў ФПФ у адпаведнасці з перуанскім заканадаўствам, ФІФА прпыніла дзейнасць зборнай Перу і перуанскай футбольнай лігі са спасылкай на палітычнае ўмяшанне. Гэтыя санкцыі былі зняты ў снежні 2008 года, пасля таго як Перуанскі інстытут спорта (ісп.: «Instituto Peruano del Deporte» (IPD)) пагадзіўся весці перамовы з ФПФ.[39]
  5. Паводле ФІФА, гэтым футбалістам быў абаронца Пласіда Галінда,[97] але Соўза Ферэйра і іншыя крыніцы сцвярджаюць, што гэта быў паўабаронца Марыя дэ лас Касас.[98]
  6. Нягледзячы на тое, што склад каманды на Алмпійскіх гульнях быў аматарскім і не ўключаў у сябе футбалістаў з каманды чэмпіянату свету 1934 года[109], спартыўныя гісторыкі і ФІФА таксама лічаць алімпійскую зборную Аўстрыі 1936 года часткай «Вундэртым». Гэта падтрымліваецца думкай пра тое, што «Вундэртым» была, у першую чаргу, стратэгічным стварэннем трэнераў Джымі Хогана і Уга Мейсла.[110][111]
  7. Аўстрыя аспрэчвае вынік з лікам 4:2, сцвярджаючы, што перуанскія фанаты ўварваліся на поле.[113] Некаторыя гледачы сапраўды выбягалі на гульнявое поле, аднак іхняя нацыянальнасць не была пацверджана, і перуанцы не неслі адказнасць за кантроль над натоўпам.[114] Камітэт ФІФА на чале з Жулем Рымэ замовіў перагулёўку матча «за зачыненымі дзвярыма», з-за чаго прэзідэнт Перу Оскар Бенавідэс вывеў усю алімпійскую дэлегацыю краіны з гульняў у знак пратэсту[113].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Ricardo Gareca: "Es el desafío más importante de mi carrera" (Spanish). El Comercio. Empresa Editora El Comercio (2 March 2015). Праверана 3 сакавіка 2015.
  2. José Luis Pierrend Peru – Record International Players. Rec.Sport.Soccer Statistics Foundation (RSSSF) (29 February 2012). Праверана 26 чэрвеня 2013.
  3. 3,0 3,1 A derby and a debut in South America , FIFA (10 October 2011). Праверана 4 ліпеня 2015.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 La Blanquiroja (Spanish). ArkivPeru. Праверана 28 чэрвеня 2013.
  5. 5,0 5,1 Gerardo Tomas Álvarez Escalona La difusión del fútbol en Lima (Spanish). National University of San Marcos. Праверана 28 чэрвеня 2013.
  6. Higgins, 2005, p. 130
  7. Eli Schmerler and Carlos Manuel Nieto Tarazona Peru – Foundation Dates of Clubs. RSSSF (14 March 2013). Праверана 16 сакавіка 2015.
  8. Juan Luis Orrego Penagos La historia del fútbol en el Perú (Spanish). Pontifical Catholic University of Peru (PUCP) (18 October 2008). Праверана 4 ліпеня 2015.
  9. Jacobsen, 2008, p. 378
  10. 10,0 10,1 10,2 Henshaw, 1979, p. 571
  11. DK Publishing, 2011, p. 100
  12. Глядзець:
  13. 13,0 13,1 13,2 Campomar, 2014, p. 153
  14. Goldblatt, 2008, p. 135
  15. Murray, 1994, p. 127
  16. Historia (Spanish). FPF. Праверана 28 чэрвеня 2013.
  17. Jaime Pulgar-Vidal Otálora La Selección Peruana de 1924 (Spanish). Jaime Pulgar-Vidal (23 October 2007). Праверана 28 чэрвеня 2013.
  18. 18,0 18,1 18,2 18,3 18,4 18,5 José Luis Pierrend Peru International Results. RSSSF (6 March 2012). Праверана 29 чэрвеня 2013.
  19. Basadre, 1964, pp. 4672–4673
  20. 20,0 20,1 20,2 20,3 Witzig, 2006, p. 349
  21. Basadre, 1964, pp. 4671–4673
  22. Iván Carpio Rayas históricas (Spanish). DeChalaca (26 January 2012). Праверана 3 сакавіка 2015.
  23. Глядзець:
  24. Thorndike, 1978, p. 158
  25. Waldemar Iglesias Cuando Perú Humilló a Hitler (Spanish). Clarín. Grupo Clarín (31 July 2012). Праверана 28 чэрвеня 2013.
  26. 26,0 26,1 Goldblatt, 2008, p. 642
  27. 27,0 27,1 Henshaw, 1979, p. 572
  28. The Silence of the Bombonera. FIFA. Праверана 28 чэрвеня 2013.
  29. Radnedge, 2001, p. 195
  30. 30,0 30,1 FIFA World Cup: Milestones, facts & figures. Statistical Kit 7. FIFA (18 March 2015). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2013.
  31. Fiore, 2012, p. "El Nene" de Perú
  32. DK Publishing, 2010, p. 75
  33. 33,0 33,1 33,2 Tim Vickery Chile must see off Peru attack to win first Copa America trophy on home soil. ESPN FC. ESPN Inc. (29 June 2015). Праверана 4 ліпеня 2015.
  34. Panfichi, Vich, pp. 161, 173
  35. Panfichi, Vich, pp. 161–162, 173
  36. Caro Acosta El Sabor Que Le Dio Conmebol a la Copa Oro. Goal Mexico. Goal.com (2 July 2015). Праверана 4 ліпеня 2015.
  37. Charles F. Walker (2010). "Review of Ese Gol Existe, ed. Aldo Panfichi". Hispanic American Historical Review (Duke University Press) 90 (3): 569–571. doi:10.1215/00182168-2010-033. 
  38. Tim Vickery Federation infighting deepens existing football trouble in Peru. ESPN FC. ESPN Inc. (2 November 2014). Праверана 4 ліпеня 2015.
  39. La FIFA levantó la suspensión al fútbol peruano (Spanish). Perú 21. Empresa Editora El Comercio (20 December 2008). Праверана 4 ліпеня 2015.
  40. Venezuela no olvida que Perú le quitó el tercer puesto en la Copa América (Spanish). El Comercio. Empresa Editora El Comercio (4 September 2012). Праверана 4 ліпеня 2015.
  41. Edwin Oviedo is the new president of the Peruvian Football Federation. CONMEBOL (18 December 2014). Праверана 4 ліпеня 2015.
  42. Ricardo Gareca Vows More Peru Rebuilding. beIn Sports (3 July 2015). Праверана 4 ліпеня 2015.
  43. Witzig, 2006, p. 338
  44. Christopher Turpin The Lost Elegance Of Football Jerseys. NPR (15 June 2010). Праверана 4 ліпеня 2015.
  45. Roger Bennett Best World Cup jerseys of all time. ESPN Soccernet (10 March 2010). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2014. Праверана 4 ліпеня 2015.
  46. 46,0 46,1 46,2 Jaime Pulgar-Vidal Otálora Hace 80 Años Debutó Peru (Spanish). Jaime Pulgar-Vidal (24 February 2007). Праверана 28 чэрвеня 2013.
  47. Jaime Pulgar-Vidal Otálora La Blanquiroja: La Camiseta de Todos los Colores (Spanish). Jaime Pulgar-Vidal (6 September 2012). Праверана 28 чэрвеня 2013.
  48. Mario Fernández Modelo 2011: Conozca la Nueva Camiseta de la Selección peruana (Spanish). El Comercio. Empresa Editora El Comercio (3 December 2010). Праверана 14 лютага 2014.
  49. Estadio Nacional se inauguró con la selección y fuegos artificiales (Spanish). El Comercio. Empresa Editora El Comercio (24 July 2011). Праверана 4 ліпеня 2015.
  50. 50,0 50,1 Colonia británica donó primer estadio nacional (Spanish). Británico (25 July 2011). Праверана 5 ліпеня 2015.
  51. 51,0 51,1 Juan Luis Orrego Penagos Estadios de fútbol en Lima (1) (Spanish). PUCP (20 October 2008). Праверана 4 ліпеня 2015.
  52. Leigh Raffo, 2005, p. 266
  53. Víctor R. Nomberto Historia del Estadio Nacional (Spanish). PUCP (23 July 2011). Праверана 29 чэрвеня 2013.
  54. IPD ofrece un recorrido en 360° del Estadio Nacional de Lima (Spanish). Andina.com (26 July 2011). Праверана 4 ліпеня 2015.
  55. 55,0 55,1 No más sintético: el Estadio Nacional ya luce césped natural (Spanish). El Comercio. Empresa Editora El Comercio (24 January 2011). Праверана 29 чэрвеня 2013.
  56. Evaluará FIFA Cuestionadas Canchas Artificiales en Perú (Spanish). El Universal. El Universal Compañía Periodística Nacional (9 March 2007). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2014. Праверана 4 ліпеня 2015.
  57. Witzig, 2006, pp. 323–325
  58. La selección también jugará en Matute (Spanish). Perú 21. Empresa Editora El Comercio (18 February 2011). Праверана 29 чэрвеня 2013.
  59. Selección Nacional podría jugar ante Ecuador en el Estadio Monumental (Spanish). Depor.pe. Empresa Editora El Comercio (10 April 2013). Праверана 4 ліпеня 2015.
  60. No hubo ideas: Perú perdió 3–0 con Chile en Tacna (Spanish). Depor.pe. Empresa Editora El Comercio (11 April 2012). Праверана 4 сакавіка 2014.
  61. Bravo, 2012, p. 42
  62. Wood, 2007, p. 128
  63. Wood, 2007, pp. 128–129
  64. Campomar, 2014, pp. 303–304
  65. Foley Gambetta, 1983, p. 12
  66. 66,0 66,1 Wood, 2007, p. 130
  67. Cuando Óscar Avilés "clasificó" con Perú al Mundial de 1978 (Spanish). El Comercio. Empresa Editora El Comercio (5 April 2014). Праверана 3 сакавіка 2015.
  68. Глядзець:
  69. Глядзець:
  70. 70,0 70,1 Ecuador-Peru, 1938–2011 , RSSSF (6 March 2012). Праверана 17 чэрвеня 2013.
  71. 71,0 71,1 71,2 Chile – Peru matches, 1935–2011 , RSSSF (6 March 2012). Праверана 17 чэрвеня 2013.
  72. Henshaw, 1979, p. 652
  73. Greg Duke. Top 10 international rivalries , CNN (6 November 2008). Праверана 27 чэрвеня 2013.
  74. Henshaw, 1979, p. 126
  75. Witzig, 2006, p. 22
  76. Llopis, 2009, p. 171
  77. 77,0 77,1 Handelsman, 2000, p. 49
  78. 78,0 78,1 Peruvian Football Federation. CONMEBOL. Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2008. Праверана 29 чэрвеня 2013.
  79. Глядзець:
  80. Witzig, 2006, p. 149
  81. Panfichi, Vich, p. 161
  82. Witzig, 2006, pp. 131, 350, 486
  83. Witzig, 2006, p. 350
  84. Henshaw, 1979, p. 143
  85. Henshaw, 1979, pp. 144–145
  86. Esta es la convocatoria provisional para la Copa América Centenario USA 2016. www.fpf.com.pe. Праверана 29 красавіка 2016.
  87. 87,0 87,1 Selección peruana: Estos han sido sus entrenadores a lo largo de la historia (Spanish). Perú21. Empresa Editora El Comercio (5 March 2015). Праверана 22 чэрвеня 2015.
  88. 88,0 88,1 Roberto Castro Once Ideal: La cumbre de los técnicos (Spanish). DeChalaca (16 May 2008). Праверана 28 чэрвеня 2013.
  89. Panfichi, Vich, p. 162
  90. Perú comparte la Copa Kirin con Japón y República Checa (Spanish). El Comercio. Empresa Editora El Comercio (7 June 2011). Праверана 4 ліпеня 2015.
  91. Raúl Behr El entrenador del silbato (Spanish). DeChalaca (6 June 2012). Праверана 28 чэрвеня 2013.
  92. 92,0 92,1 Campomar, 2014, p. 304
  93. 93,0 93,1 Witzig, 2006, p. 156
  94. Sérgio Cabral (1981). "A Bringo O Jogo". Placar (Editora Abril) (592): 30. 
  95. Henshaw, 1979, p. 789
  96. Farfán en el Top 10 de goleadores históricos de Eliminatorias (Spanish). El Comercio. Empresa Editora El Comercio (14 November 2015). Праверана 4 ліпеня 2015.
  97. 101 Facts. FIFA Magazine (June–July 2006). Праверана 29 чэрвеня 2013.
  98. Pedro Canelo El primer expulsado en la historia de los mundiales fue peruano (Spanish). El Comercio. Empresa Editora El Comercio (11 May 2010). Праверана 19 чэрвеня 2013.
  99. Witzig, 2006, p. 341
  100. Perú obtuvo el premio Fair Play de la Copa América 2015 (Spanish). El Comercio. Empresa Editora El Comercio (4 July 2015). Праверана 4 ліпеня 2015.
  101. Roberto Mamrud and Karel Stokkermans. Copa América 1916–2011 , RSSSF (14 March 2013). Праверана 29 чэрвеня 2013.
  102. Martín Tabeira. the Copa América Archive – Trivia , RSSSF (19 July 2007). Праверана 29 чэрвеня 2013.
  103. Henshaw, 1979, pp. 648, 652
  104. Henshaw, 1979, p. 648
  105. Henshaw, 1979, pp. 656–657
  106. Goldblatt, 2008, p. 641
  107. 107,0 107,1 Witzig, 2006, p. 351
  108. Martín Tabeira Southamerican Championship 1935. RSSSF (23 November 2007). Праверана 23 чэрвеня 2013.
  109. Roberto Castro and Alfredo Tirado Perú en los Juegos Olímpicos de 1936: Berlín sin muros (Spanish). DeChalaca (3 August 2010). Праверана 25 чэрвеня 2013.
  110. Глядзець:
  111. Classic Coach: Hugo Meisl – The banker's son who masterminded a Wunderteam. FIFA. Праверана 25 чэрвеня 2013.
  112. Murray, 1994, p. 66
  113. 113,0 113,1 Mandell, 1987, p. 194
  114. Witzig, 2006, pp. 352, 358
  115. Olympic Football Tournament Rome 1960. Fifa.com.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Agostino, Gilberto (2002) (in Portuguese). Vencer Ou Morrer: Futebol, Geopolítica e Identidade Nacional. Rio de Janeiro: FAPERJ & MAUAD Editora Ltda.. ISBN 85-7478-068-5. 
  • Basadre, Jorge (1964) (in Spanish). Historia de la República del Perú. 10. Lima: Talleres Graficos P.L. Villanueva S.A.. 
  • Bravo, Gonzalo (2012). "Association Football, Pacific Coast of South America". in Nauright, John; Parrish, Charles. Sports Around the World: History, Culture, and Practice. 3. Santa Barbara: ABC-Clio. ISBN 978-1-59884-301-9. 
  • Campomar, Andreas (2014). Golazo! The Beautiful Game from the Aztecs to the World Cup. New York City: Riverhead Books. ISBN 978-0-698-15253-3. 
  • Dunmore, Tom (2011). Historical Dictionary of Soccer. Plymouth: Scarecrow Press, Inc.. ISBN 978-0-8108-7188-5. 
  • Fiore, Fernando (2012) (in Spanish). ¡Vamos al Mundial!. New York: HarperCollins. ISBN 0-06-222664-9. 
  • Foley Gambetta, Enrique (1983) (in Spanish). Léxico del Peru. 3. Lima: Talleres Jahnos. 
  • Goldblatt, David (2008). The Ball is Round. New York: Riverhead Trade. ISBN 1-59448-296-9. 
  • Handelsman, Michael (2000). Culture and Customs of Ecuador. Westport: Greenwood Press. ISBN 0-313-30244-8. 
  • Henshaw, Richard (1979). The Encyclopedia of World Soccer. Washington, D.C.: New Republic Books. ISBN 0-915220-34-2. 
  • Higgins, James (2005). Lima: A Cultural and Literary History. Oxford: Signal Books Limited. ISBN 1-902669-98-3. 
  • Jacobsen, Nils (2008). Herb, Guntram; Kaplan, David. eds. Peru. 1. Santa Barbara: ABC-Clio. ISBN 978-1-85109-907-8. 
  • Leigh Raffo, Denise (2005). Rosas Lauro, Claudia. ed (in Spanish). El miedo a la multitud. Dos provincianos en el Estadio Nacional, 1950–1970. Lima: PUCP Fondo Editorial. ISBN 9972-42-690-4. 
  • Llopis, Ramón (2009) (in Spanish). Fútbol Postnacional: Transformaciones Sociales y Culturales del "Deporte Global" en Europa y América Latina. Barcelona: Anthropos Editorial. ISBN 978-84-7658-937-3. 
  • Mandell, Richard (1987). The Nazi Olympics. Champaign: University of Illinois Press. ISBN 0-252-01325-5. 
  • Miró, César (1958) (in Spanish). Los Intimos de La Victoria. Lima: Editorial El Deporte. 
  • Murray, William (1994). Football: A History of the World Game. Aldershot: Scolar Press. ISBN 1-85928-091-9. 
  • Panfichi, Aldo; Vich, Victor (2005). "Political and Social Fantasies in Peruvian Football: The Tragedy of Alianza Lima in 1987". in Darby, Paul; Johnes, Martin; Mellor, Gavin. Soccer and Disaster: International Perspectives. New York: Routledge. ISBN 0-7146-5352-7. 
  • Radnedge, Keir (2001). The Illustrated Encyclopedia of Soccer. New York: Universe Publishing. ISBN 978-0-7893-0670-8. 
  • Snyder, John (2001). Soccer's Most Wanted. Washington, D.C.: Potomac Books, Inc.. ISBN 978-1-57488-365-7. 
  • Stein, Steve (2011). "The Case of Soccer in Early Twentieth-Century Lima". in Stavans, Ilan. Fútbol. Santa Barbara: ABC-CLIO, LLC. ISBN 978-0-313-37515-6. 
  • Thorndike, Guillermo (1978) (in Spanish). El Revés de Morir. Lima: Mosca Azul Editores. 
  • Witzig, Richard (2006). The Global Art of Soccer. Harahan: CusiBoy Publishing. ISBN 0-9776688-0-0. 
  • Wood, David (2007). Miller, Rory; Crolley, Liz. eds. '¡Arriba Perú! The Role of Football in the Formation of a Peruvian National Culture. London: Institute for the Study of the Americas. ISBN 978-1-900039-80-2. 
  • Soccer: The Ultimate Guide. New York: DK Publishing. 2010. ISBN 0-7566-7321-6. 
  • Essential Soccer Skills. New York: DK Publishing. 2011. ISBN 978-0-7566-5902-8. 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]