Зборная СНД па футболе
Выгляд
| руск.: Сборная СНГ по футболу | |||
| | |||
| Канфедэрацыя | УЕФА (Еўропа) | ||
| Федэрацыя | Асацыяцыя футбольных федэрацый СНД | ||
| Галоўны трэнер | Анатоль Бышавец | ||
| Капітан | Аляксей Міхайлічэнка | ||
| Найбольшая колькасць гульняў | Дзмітрый Харын (11) | ||
| Найлепшы бамбардзір | Сяргей Кір'якаў (4) | ||
| Код ФІФА | CIS | ||
|
|
|||
| Першая гульня | |||
|
(Маямі, ЗША; 25 студзеня 1992) |
|||
| Апошняя гульня | |||
|
(Норчэпінг, Швецыя; 18 чэрвеня 1992) |
|||
| Самая буйная перамога | |||
|
(Сан-Сальвадор, Сальвадор; 29 студзеня 1992) |
|||
| Самае буйное паражэнне | |||
|
(Мехіка, Мексіка; 8 сакавіка 1992) |
|||
| Чэмпіянат Еўропы | |||
| Колькасць удзелаў | 1 (Упершыню 1992) | ||
| Найлепшы вынік | групавы этап (1992) | ||
Зборная СНД па футболе — існавалая ў 1992 годзе зборная, наступніца зборнай СССР. У зборнай СНД не гулялі футбалісты Латвіі, Літвы і Эстоніі, бо гэтыя краіны не ўваходзілі ў СНД і ўжо стварылі свае нацыянальныя зборныя. У той жа час прадстаўнік Грузіі, якая не ўваходзіла ў 1992 годзе ў СНД, гуляў за гэту зборную (Кахабер Цхададзэ). Зборная СНД узяла ўдзел у чэмпіянаце Еўропы па футболе 1992 у Швецыі, замест зборнай СССР, якая прайшла адбор на гэты турнір, дзе выступала пад белым сцягам, на якім было напісана па-англійску C.I.S. (Commonwealth of Independent States), а замест гімна перад матчам выконваўся фінал 9-й сімфоніі Бетховена.