Зборная Украіны па хакеі з шайбай
| Мянушкі | жовто-сині | ||
| Федэрацыя | Федэрацыя хакея Украіны | ||
| Трэнер | |||
| Капітан | Сяргей Кліменцьеў | ||
| Больш усіх гульняў | Васіль Баброўнікаў (182) | ||
| Бамбардзір | Віталь Літвіненка (43) | ||
| Першая гульня Украіна (14 красавіка 1992, Санкт-Пецярбург, Расія) | |||
| Самая буйная перамога Бельгія (13 сакавіка 1993, Блед, Славенія) | |||
| Самае буйное паражэнне (3 мая 2003, Хельсінкі, Фінляндыя) | |||
| |||
| Чэмпіянат свету | |||
| Удзел | 9 (Упершыню 1999) | ||
| Дасягненні | 9-е месца (2002) | ||
Зборная Украіны па хакеі з шайбай — нацыянальная хакейная каманда Украіны, якая прадстаўляе краіну на міжнародных спаборніцтвах па хакеі з шайбай. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 21 месцы[1]. З 2008 года выступае ў дывізіёне I (другі паводле іерархіі чэмпіянатаў свету).
Кіруючы орган — Федэрацыя хакея Украіны; генеральны менеджар — Сяргей Шакураў, галоўны трэнер — Андрэй Назараў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З 1952 да 1991 украінскія хакеісты выступалі ў складзе зборнай каманды СССР. Першая сустрэча незалежнай зборнай Украіны адбылася на таварыскім турніры ў Санкт-Пецярбургу (Расія) 14 красавіка 1992 года супраць зборнай Казахстана; першая афіцыйная сустрэча — з тым жа супернікам 6 лістапада 1992 у Мінску (Беларусь) у рамках кваліфікацыйнага раўнду на чэмпіянат свету ў Дывізіёне «C». Гэтай падзеі папярэднічала стварэнне Федэрацыі хакея Украіны і яе ўваходжанне ў структуру Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай (ІІХФ), якое адбылося 6 мая.
З першых гадоў свайго існавання зборная Украіны змагалася ў трэцім дывізіёне хакейнага чэмпіянату свету. Прарыў у эліту адбыўся ў сезоне 1997—1998 гадоў, калі ўкраінцы спярша перамаглі ў турніры Дывізіёна «C», а праз год занялі 1-е месца ў Дывізіёне «B».
Цягам наступных 9 гадоў зборная Украіна заставалася ўдзельніцай элітнага Дывізіёна чэмпіянату свету, страціўшы месца ў сусветнай хакейнай эліце па выніках чэмпіянату свету 2007 года. Найвышэйшае дасягненне ўкраінскай зборнай за час удзелу на найвышэйшым узроўні — 9 месца ў 2002 года.
Каманда Украіны толькі адзін раз здолела пераадолець кваліфікацыйны раўнд для ўдзелу ў хакейным турніры Зімовых Алімпійскіх гульняў. На Алімпіядзе ў Солт-Лэйк-Сіці ўкраінцы распачалі свае выступы ў групе «B» папярэдняга групавога турніру, па хадзе якога здабылі перамогі над зборнымі Швейцарыі і Францыі, а таксама мінімальна саступілі 0:1 зборнай Беларусі. Дзякуючы гэтай перамозе адзіную пуцёўку на асноўны турнір атрымалі беларусы. Першы выступ на Алімпіядзе зборная Украіны скончыла разгромным паражэннем з лікам 2:9 ад зборнай Латвіі ў гульні за 9 месца.
Вынікі
[правіць | правіць зыходнік]Алімпійскія гульні
[правіць | правіць зыходнік]- 2002 — 10-е месца
Чэмпіянат свету
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Месца правядзення | Вынік | Галоўны трэнер |
|---|---|---|---|
| 1993 | 18-е месца (2-е ў групе «C») |
Аляксандр Фадзееў | |
| 1994 | 23-е месца (3-е ў групе «C») |
Аляксандр Фадзееў | |
| 1995 | 23-е месца (3-е ў групе «C») |
Анатоль Багданаў | |
| 1996 | 22-е месца (2-е ў групе «C») |
Анатоль Багданаў | |
| 1997 | 21-е месца (1-е ў групе «C») |
Анатоль Багданаў | |
| 1998 | 17-е месца (1-е ў групе «B») |
Анатоль Багданаў | |
| 1999 | 14-е месца | Анатоль Багданаў | |
| 2000 | 14-е месца | Анатоль Багданаў | |
| 2001 | 10-е месца | Анатоль Багданаў | |
| 2002 | 9-е месца | Анатоль Багданаў | |
| 2003 | 12-е месца | Анатоль Багданаў | |
| 2004 | 14-е месца | Аляксандр Сеўканд | |
| 2005 | 11-е месца | Аляксандр Сеўканд | |
| 2006 | 12-е месца | Аляксандр Сеўканд | |
| 2007 | 16-е месца | Аляксандр Сеўканд | |
| 2008 | 19-е месца (2-е ў дывізіёне IB) |
||
| 2009 | 20-е месца (2-е ў дывізіёне IB) |
Аляксандр Сеўканд | |
| 2010 | 19-е месца (2-е ў дывізіёне IA) |
||
| 2011 | 21-е месца (3-е ў дывізіёне IB) |
||
| 2012 | 22-е месца (6-е ў дывізіёне IA) |
Анатоль Хаменка | |
| 2013 | 23-е месца (1-е ў дывізіёне IB) |
Аляксандр Кулікоў | |
| 2014 |
Зноскі
- ↑ 2014 Men’s World Ranking (англ.). World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey Federation (22 красавіка 2014).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зборная Украіны па хакеі з шайбай- Федэрацыя хакея Украіны Архівавана 20 кастрычніка 2012. (укр.)
- Профіль (англ.) на старонцы IIHF
- Хакейныя архівы (руск.)