Збор (храм)
Збор, або ка́львінскі збор[1] — тып культавага збудавання рэфарматарскай (кальвінісцкай) царквы[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З распаўсюджаннем Рэфармацыі зборы былі пашыраны ў Польшчы, Літве і на Беларусі ў XVI — першай палове XVII стагоддзя[1].
Пры зборах часта будаваліся школы, друкарні, шпіталі[1]. У часы Контррэфармацыі (другая палова XVII стагоддзя) многія зборы прыстасоўвалі пад каталіцкія касцёлы, у XIX стагоддзі — пад праваслаўныя цэрквы[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Драўляныя ці мураваныя зборы мелі строгія лаканічныя формы, якія спалучалі мясцовыя будаўнічыя традыцыі з асаблівасцямі гатычнага і рэнесансавага стыляў[1].
Аб’ём будынка звычайна быў прамавугольны або 8-гранны ў плане, завершаны стромкім двухсхільным, вальмавым, шатровым або купальным дахам. На галоўным фасадзе збор меў высокую абарончую вежу-званіцу з вокнамі-байніцамі, пакрытую шатром або купалам. Сцены часта ўмацоўвалі контрфорсамі. Некаторыя зборы выконвалі ролю абарончых храмаў-крэпасцей[1].
Вядомыя зборы на Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш вядомыя кальвінскія зборы на тэрыторыі Беларусі[1]:
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 29. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Мураваныя харалы : Сакрал. архітэктура бел. барока / Т. В. Габрусь [Рэд. савет: Малашэвіч (старш.) і інш.; Маст.: Грынь І. А., Шафрановіч Л. С.; Натур. фатаздымкі: Габрусь Т. і інш.]. — Мінск: Ураджай, 2001. — 286 с.
- Лазука, Б. А. Слоўнік тэрмінаў: Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў — Мн., 2001. — ISBN 985-01-0124-5
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Збор (храм)