Збігнеў (князь)
| Збігнеў | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Zbigniew | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Уладзіслаў I | ||||||
| Пераемнік | Баляслаў III | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1070 ці 1073 |
||||||
| Смерць |
1112, 1107 ці 8 ліпеня 1113 |
||||||
| Род | Пясты | ||||||
| Бацька | Уладзіслаў I Герман[1] | ||||||
| Маці | Przecława[d] | ||||||
| Дзеці | гл. у тэксце | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Збігнеў (польск.: Zbigniew; 1070 — 8 ліпеня 1113?[2]) — князь Велікапольскі, Мазавецкі і Куяўскі з 1102 па 1107 гады, сын польскага князя Уладзіслава I Германа. У 1095 годзе Збігнеў з’явіўся з войскам каля Вроцлава і вымусіў свайго бацьку зрабіць яго кіраўніком Сілезіі. У нязгодзе, што ўзнікла паміж ім і ўплывовым ваяводам Сецехам, страціў свой надзел і трапіў за краты са згоды свайго бацькі. Вызваліўшыся з няволі пры падтрымцы епіскапаў і некаторых свецкіх паноў, Збігнеў аб’яднаўся з братам Баляславам; яны разам аблажылі бацьку ў Плоцку і вымусілі выгнаць Сецеха, пакінулі бацьку Мазовію, а астатнюю краіну падзялілі паміж сабой. Пасля смерці Уладзіслава з 1102 года Збігнеў, які лічыў толькі сябе законным пераемнікам свайго бацькі, пастаянна пад’юджваў супраць Баляслава знешніх ворагаў — нямецкага імператара Генрыха V і чэхаў — і часцяком разам з імі нападаў на брата. У 1106 годзе пасля няўдалай вайны супраць брата збег у Германію. Праз тры гады Генрых V з мэтай аднаўлення ўлады Збігнева ўварваўся ў Польшчу, але атрымаў паразу. У 1111 годзе Збігнеў усё ж такі вярнуўся на радзіму, але па загаду Баляслава быў кінуты за краты і там аслеплены. Праз нейкі час памёр.
Зноскі
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ M. Spórna, P. Wierzbicki. Słownik władców Polski i pretendentów do tronu polskiego. S. 501. Такую дату смерці Збігнева прыводзіць таксама Б. Снох, гл.: B. Snoch. Protoplasta książąt śląskich. S. 13.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Tymiński, «Źycie księcia Zbigniewa» (Radom, 1830).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Збігнеў (князь)