Збіцень

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Збіцень

Збі́цень — усходнеславянскі слабаалкагольны або безалкагольны напой, у склад якога ўваходзяць мёд, спецыі і зёлкі (шалфей, зверабой, імбір і інш.). Вядомы як гарачы, так і халодны збіцень.

Найбольш распаўсюджаным быў на рынках, кірмашах — у разліку на масавага спажыўца. У кіпень з мёдам, цукрам ці патакай дабаўлялі спецыі (перац, гваздзіку, цынамон, мускатны арэх, бабкі і інш.), часам піва ці спірт. У XVIIIXIX ст. вядомы таксама і ў Беларусі, асабліва на ўсходзе, хаця яго рэцэптура часта адрознівалася ад расійскай. П. Шпілеўскі ў сяр. XIX ст. апісваў беларускі збіцень з Мінска як выраблены з бярозавага лісця, аеру, ліпавага цвету і патакі; такі збіцень кіпяціўся на рынку ў вялізных, не надта прыгожых самаварах і разліваўся ў кубкі са сподачкамі. На Віцебшчыне з сумесі рэдзькі, мёду, хрэна і солі гатавалі г.зв. хрэсьбінны збіцень — рытуальны напой, які бабка падносіла бацьку нованароджанага. У народнай медыцыне збіцень — сродак прадухілення цынгі. У XIX ст. збіцень выцеснены гарбатай, рудыментарна захоўваецца ў выглядзе адвараў з розных зёлак (дзіванны і г.д.)

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы А. Збіцень // Праект «Наша ежа»